Праектная работа вучняў па беларускай літаратуры


Хрысціянскія сімвалыў беларускай літаратуры Мэта : Bызначыць ролю хрысціанскай сімволікі ў беларускай літаратуры ў выхаванні высокамаральнай асобы.Задачы: даследаваць творы беларускіх аўтараў;вызначыць хрысціанскія сімвалы, якімі карысталіся беларускія пісьменнікі;вызначыць ролю ўплыву хрысціанства на духоўнае станаўленне асобы пісьменніка.Актуальнасць: беларуская літаратура арыентуе сучаснага чалавека на засваенне духоўных і маральных каштоўнасцей, якія існуюць здаўна ў нашым грамадстве

Хрысціянства - рэлігія выратавання, прапанавала чалавецтву універсальныя каштоўнасці творчага духу, якія набылі значэнне асновы сучаснай еўрапейскай цывілізацыі:усведамленне духоўнай свабоды як сутнасці чалавека;свабода волі;усведамленне унікальнай каштоўнасці людской асобы, народа і нацыі;
Хрысціянскія сімвалы ў беларускай літаратуры
ПаэзіяМ.Багдановіч Я. ЛучынаЯ.КоласУл.Kaрaткевіч






ПрозаУл.KaрaткевічВ.Быкаў



ДраматургіяАл. Дудараў


РЫГОР БАРАДУЛІНВяльмуе Бог… Бог пасылае верных, Каб яны Пераканалі душы ласкай шчырай. Мальбы недатыкальныя званы Дабраслаўляюць шлях у вечны вырай…кнігa «Рымскі дыпціх»


Мая малітваЯ буду маліцца і сэрцам і думамі,Распетаю буду маліцца душой,Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумаміЎжо больш не шалелі над роднай зямлёй.Малюся я небу, зямлі і прастору,Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую поруЗа родны народ Беларусі.

Якуб Колас "Новая зямля"Скрозь вяночкі дрэў вясёлаНад мястэчкам ці сяломЦэрквы, стромкія касцёлыВежы ўзносяць к небясом.


Янка Лучына«Лірнік вясковы»Ліра, песня мая ты – не табою заняты свет, ён з лірай не ў згодзе, Людзі дбаюць паволі і пра гімн у касцёле, І пра песню ў гасподзе.

Уладзімір Караткевіч "На Беларусі Бог жыве"Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці Бессмяротнасць нацыі тваёй.

Максім Багдановіч“Апокрыф” …I калі скончылася сем тысяч год ад стварэння свету, Хрыстос ізноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым сведчылі прарокі. …I хадзіў Ён па ўсім Забраным Краі і па Занёманшчыне, і па Задзвіншчыне, і па Бярэзінскай зямлі. …I разам з ім святы Пётра і святы Юр'я. Але ніхто з людзей не пазнаваў Яго.

Вобраз Божай Маці



Адам Міцкевіч «Гімн на дзень Звеставання Н.П. Марыі»Як ранак з марской купелі, Як дзянніца, Марыя з твару; Снежнасць аблокаў яму пасуе, Сонца смугою золата сцеле Свае адбіткі па нерушнай белі, Павеўнасць косаў чаруе...




Уладзімір КараткевічРаман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Яны ішлі … Большасць не ведала, куды падацца і рушыла на гародзенскую дарогу , бо на яе выйшаў Хрыстос з апосталамі…
Якуб Колас «На ростанях» У першы ж день набаженства прыходзіць пісар у царкву …У некаторые ўрачыстыя дні царкоўнага набаженства складаецца саматужны хор. Дзяк проста не ўмее спяваць, але ў такіх выпадках спасылаецца на словы Свяшчэннага пісання :” Хваліце Бога на трубах, на арганах , на гуслях, на дудках , на цымбалах” …

Васіль Быкаў “Знак бяды”Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. “ Галгофа Багацькаў – гэта жыццё , радзіма, і Сцепанідзе шкада гэтай зямлі ... Але ж яна і смерць , ... апошні рубеж чалавечнасці , абараняючы які , загіне Сцепаніда” ( І.Афанасьеў).

Аляксей Дудараў пьеса "Вечар" «Уставай, уставай ужо… і сёння трэба жыць. З табой, з зямлёй і з людзьмі… Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта…»

Янкa Купалaдрамa «Раскіданае гняздо»Назва драмы «Раскіданае гняздо»-сімвал страчанага зямнога Раю. Прыкметы гэтай сімволікі ёсць і ў народных ідэалах пра сваю хату, «родны кут»

Вынік: краса і гармонія прыроднага і духоўна-чалавечага – лейтматыў творчасці нашых аўтараў.кантэкст твораў беларускіх пісьменнікаў з рэлігійнай тэматыкай — гэта вяртанне да духоўных каштоўнасцей славянскай нацыі, да вытокаў мудрасціхрысціянскія элементы - неад'емны, быццёва і каштоўнасна значны складнік беларускай карціны свету
Дзякуй за ўвагу !!!
ppt_y