Канспект урока па беларускай мове 2 клас Гукі [у], [ ў ].Правапіс слоў з ў.


Тэма. Гукi [у], [ý]. Правапiс слоý з ý.
Мэта: к канцу вучэбнага занятку вучнi павiнныведаць:
адрозненнi ý артыкуляцыiзычнагагука[ý] i галоснага гука [у];
правiла напiсання слоý з ý.
умець:
правiльна вымаýляць словы з ý;
пiсаць словы з ý;
Задачы асабiстага развiцця.
Садзейнiчаць развiццю фанематычнага слыху;
Садзейнiчаць узбагачэнню слоýнiкавага запасу навучэнцаý;
Спрыяць выхаванню беражлiвых адносiн да жывёл .Мэты на мове вучняý:
на прыканцы занятку я змагу правiльна вымаýляць словы з ý;
змагу пiсаць словы з ý;
Абсталяванне: В. І. Свірыдзенка “Беларуская мова” 2 клас,малюнак Восені,карткі-заданні
Ход занятку
Арганізацыйны момант.
Цёплае сонейка вочы адкрыла,
Дарослам і дзецям цяпло падарыла.
Давайце ж не будзем мы ўсе сумаваць:
Прыйшоў час адкрыццяў – пара працаваць!
Пастаноўка ключавога пытання.
У канцы ўрока вы павінны будзеце адказаць на пытанне: “ Якой літары пастаўлены помнік у Беларусі?”
А можа хто ведае? Хочаце даведацца?
Паведамленне тэмы і мэты занятку, вывядзенне НаШтоБуЗу.
-У гэтым вам сёння будзе дапамагаць…даведаецеся, калі адгадаеце загадку
Адлятаюць птушкі ў вырай,
Неба стала раптам хмурым.
Дожджык цэлы дзень маросіць,
Мы яблыкі з саду прыносім-
Так паўсюль пануе…(восень).
-Гаспадыняй на занятку будзе Восень. Якія прыкметы восені ведаеце?
-Восень прыйшла не адна, разам з ёй прыляцелі птушкі(паказваю малюнак, дзеці называюць птушак) варона
верабей
ластаўка
голуб
жаўрук
-Ці ўсе птушкі з'яўляюцца сяброўкамі Восені? Чаму?
-Як мы можам дапамагчы птушкам зімою?
-Што агульнага ёсць у напісанні слоў ластаўка, жаўрук?
-Тэма занятку : “Правапіс слоў з ў”
-Сфармулюйце мэту занятку(на прыканцы занятку мы будзем ведаць калі ў словах пішацца літара ў)
-А для чаго гэта трэба ведаць?(Каб граматна пісаць словы і сказы)
-Звернемся да НаШтоБуЗу:
1 ведаю правіла напісання ў
2 правільна запісваю сказы
3 актыўна працую
IV Адпрацоўка навыка каліграфічнага пісьма.
-Запішам літары у і ў. Чым яны падобны і чым адрозніваюцца?
-Запішам спалучэнні аў еў яў оў уў. Якое злучэнне з літарай ў?(Верхняе)
Хапаткія ў мяне крылы,
Хвосцік востры, нібы вілы,
З гліны я гняздо ляплю,
Мошак на ляту лаўлю.(Ластаўка)
-Запішыце гэтае слова, пастаўце націск. Палічыце, колькі галосных гукаў?(3) Зычных?(5) Колькі ўсіх гукаў?(8)
-Складзіце сказы з гэтым словам.
-Восень таксама склала сказ і запісала яго на кляновым лісце, але падзьмуў ветрык і лісце пераблыталася. Дапаможам Восені аднавіць сказ.
Восенню ластаўкі адлятаюць у вырай.
Узаемаправерка(Калі сказ запісан і аформлен правільна намалюйце зялёны кружок,калі дапушчана 1памылка-жоўты, 2- чырвоны)
V Вывучэнне новага матэрыялу.
- Прачытайце назвы пералётных птушак
ластаўка журавель
малінаўка бусел
жаўрук кулік
-Чаму Восень гэтыя словы запісала ў два слупкі?
-Якія літары пішуцца перад ў?(Літары, якія абазначаюць галосныя гукі)
-Якія літары пішуцца перад у?(Літары, якія абазначаюць зычныя гукі)
-Які вывад можна зрабіць?
-Давайце параўнаем нашы вывады з правілам падручніка на старонцы 66.
-Дык якая літара пішацца пасля галосных? (ў)
-Восень прапануе вам уставіць прапушчаныя літары ў словах.
Каб выканаць гэтае заданне трэба скласці алгарытм напісання слоў з ў і у
вызначаем, якая літара стаіць перад прапушчанай
-калі галосная-пішу ў літара
-калі зычная – пішу у
галосная зычная
ў у
Работа ў парах на картках
Усаўце літару у або ў.
Жо…ты, з…бр, во…к, пт…шкі, гол…б, ж…ра…лі.
Праверку праводзім па правілу непаднятай рукі.
-У слове жоўты якую літару уставіў….(выцягваю картку з іменем вучня), чаму? і г. д.
-Калі пара выканала заданне без памылак- на картцы малюем зялёны кружок, калі дапусціла 1 ці 2 памылкі- жоўты, калі 3 і болей- чырвоны.
Практыкаванне 132
-Восень запрашае нас наведаць Белавежскую пушчу.
-Прачытайце тэкст практыкавання 132
-Як вы разумееце сэнс слова ўкраса?( упрыгожванне, краса)
-Хто з'яўляецца ўкрасай пушчы? (Зубр)
-Чаму?(Ён вялікі і дужы, цар звяроў)
Самастойная работа.
-Спішыце выдзеленыя сказы,устаўляючы прапушчаныя літары. Карыстайцеся алгарытмам. (Ставяць святлафоры)
Самаправерка.
-Якую літару ўставілі ў слове галоўная, звяроў? Чаму?
-Якое яшчэ слова запісалі з літарай ў? Чаму?
Ацаніце сябе:у каго злітарай ў запісана 3 словынамалюйце зялёны кружочак, 2-жоўты,3-чырвоны.
-Звернемся да ключавога пытання. Можа хто здагадаўся, якой літары пастаўлены помнік у Беларусі?
Восень перанясе нас у беларускі горад Полацк і пакажа гэты помнік.(Разглядаюць малюнак)
-А як вы лічаце чаму менавіта літары ў паставілі помнік у Беларусі?(Літара ў ёсць толькі ў беларускім алфавіце і алфавіце эскімосаў)
VI Падвядзенне вынікаў занятку.
-Хто ўзгадае мэту занятка?(Бедзем ведаць, калі пішацца ў)
-Ці дасягнулі яе?
-Калі пішацца ў у словах?
-Звернемся да НаШтоБуЗу і ацэнім працу на занятку
1 ведаю правіла напісання ў
2 правільна запісваю сказы
3 актыўна працую
VI I Рэфлексія
Гульня “Пахвалі”
за актыўную працу
за дапамогу суседу
за акуратнае пісьмо
за веданне правіла
VI I I Інструктаж па выкананні дамашняга задання
Пр.133
НаШтоБуЗу
1.Вывучу правіла.
2.Запішу сказ без памылак.
3.Пішу акуратна.
-Як жа вашу працу на занятку ацаніла Восень даведаецеся, калі расшыфруеце слова
ўмўаўлўаўйўцўыў