Презентация к музейному уроку Дробныя прадпрымальнікі Майстэрня настрою Екатерина и Алексей Нарейки


АЛЯКСЕЙ І КАЦЯРЫНА НАРЭЙКІ ПЕРАЕХАЛI СА СТАЛІЦЫ Ў СМАРГОНЬ I АДКРЫЛI КРАМУ-МАЙСТЭРНЮ Скончыўшы факультэт міжнародных адносін, Аляксей шмат падарожнічаў па краінах Еўропы. З Кацярынай пазнаёміўся ў Мінску, дзе дзяўчына вучылася, а Аляксей ужо працаваў. Пабываўшы ў многіх краінах, маладая пара прыкмеціла, што за мяжой даўно навучыліся цаніць славуты хэнд-мэйд – усё тое, што зроблена рукамі ў адзіным экзэмпляры.– У нас жа доўгі час меркай дабрабыту была нейкая ўніфікацыя – каб не горш, чым у іншых. Вось і множыліся кватэры-клоны – абавязковыя дываны, мяккія куткі, шафы-секцыі. Чым даражэй – тым лепш. Сталі знікаць з хат вырабленыя ўручную дыванкі, палавікі і посцілкі – не модна, танна і просценька, – тлумачыць Аляксей. – Але і ў нас пачалі з’яўляцца людзі, якія хочуць аздобіць сваё жытло незвычайнымі, аўтэнтычнымі рэчамі, з густам і без аглядкі на іншых. Для таго мы і адкрылі сваю краму-майстэрню.На іх думку, жыццё ў вёсцы больш спрыяе творчасці. Лес, рэчка, луг за ваколіцай – хараство і багацце колераў. Дзеля гэтага Кацярына і Аляксей вырашылі пераехаць са сталіцы на Смаргоншчыну. Набылі звычайную сялянскую хату ў вёсцы Ардзяя.– Проста ўзялі карту, паглядзелі – і да Мінска блізка, і да Вільнюса, – узгадвае падрабязнасці выбару Аляксей.Звонку іх хата і зараз нагадвае звычайнае вясковае жытло. А ўнутры ў кожнай рэчы адметнасць і настрой. Потым яны вырашылі дарыць настрой іншым і адкрылі сваю краму-майстэрню. Шмат павандраваўшы па Еўропе, Кацярына і Аляксей Нарэйкі выбралі для жыхарства Смаргоншчыну. Аляксей і Кацярына пераехалі з шумнай сталіцы ў маленькую вёску сярод векавечнага лесу Ардзяю, непадалёку ад Смаргоні. У хуткім часе сталі зоркамі мясцовага тэлебачання. У іх магазіне «Кветачка – майстэрня настрою» – і займальныя карціны , напісанныя на дошках, і ведзьмы, і вязаныя машынкі побачз традыцыйнымі саламянымі вырабамі і лялькамі ў беларускіх касцюмах. Майстар, які шые гэтыя лялькі, дакладна сканструяваў касцюмы некаторых рэгіёнаў Беларусі. .Муж і жонка адкрылі ў Смаргоні магазін хэнд мэйд-вырабаў. Для сваіх гасцей яны праводзяць майстар-класы па маляванню на вадзе. Сярод упрыгожванняў – кулоны, незвычайныя завушніцы са скуры, шкла, тканіны, дрэва, з малюнкамі і без, і нават з натуральнымі раслінамі. Некаторыя рэчы, падушкі ці рукавіцы, робіць Кацярына: «Хоць і вучуся на гісторыка, мяне заўсёды цягнула да чагосьці творчага, люблю што-небудзь рабіць сваімі рукамі. У Смаргоні такога няма, нават няма дзе краскі купіць. Вось і з’явілася ў мяне ідэя адкрыць такі магазін, муж мяне адразу падтрымаў.». Каця сама вяжа, вышывае, умее ткаць і валодае тэхнікай пэчворк – шыццём з ласкуткоў. Нядаўна на семінары ў Літве асвоіла тэхніку эбру – малявання на вадзе. У «Кветачцы» яна праводзіць майстар-класы. На сённяшні дзень майстэрня па навучанню тэхніцы эбру – адзіная ў Беларусі.Вырабы Кацярыны Нарэйкі сталі першапачаткова тымі рэчамі, якія прапанавалі пакупнікам і наведвальнікам крамы-майстэрні. Зараз бяруць да рэалізацыі рэчы іншых майстроў, выкананыя ў розных тэхніках. У продажы самаробныя ўнікальныя паштоўкі, традыцыйныя для беларусаў вырабы з лазы, саломкі, дрэва, гліны. Ёсць і незвычайныя – упрыгожванні з ракушачніка, галінак і кветачак у эпаксіднай смале, дроту і металу.– Перад Новым годам і Калядамі было асабліва шмат пакупнікоў, – расказвае Аляксей. – Кожны ж хоча падарыць дарагому чалавеку падарунак, якога больш ні ў кога не будзе.Увогуле, прызнаецца Аляксей, тое, ці варты выраб заняць месца на паліцах «Кветачкі», як і яго цану, вызначаюць не па кошту матэрыялаў, а па таму настрою, які ён стварае. «Мы імкнёмся прэзентаваць сучаснае народнае мастацтва, як яно ёсць на Беларусі. Самае лепшае – гэта не гнацца за іншымі краінамі, а рабіць сваё. І ў гэтым сваім ты заўсёды будзеш першы і лепшы. Беларускія мастакі ствараюць вельмі цікавыя і незвычайныя рэчы. І за гэтымі рэчамі прыязджаюць нават з-за мяжы», -- расказвае сямейная пара. Прадпрыемства, якое адкрылі пад дахам «Бонуса» Кацярына і Аляксей Нарэйкі, і крамай не назавеш. «Кветачка» – майстэрня настрою», – так нараклі сямейную справу маладыя людзі. Сапраўды, тыя рэчы, якія набываюць у «Кветачцы» жыхары Смаргоні і турысты, існуюць у адным экзэмпляры. Прыходзяць сюды на экскурсіі і для таго, каб навучыцца чаму-небудзь. На сённяшні дзень такая майстэрня пакуль адзіная ў Беларусі. У гандлёвым цэнтры “Бонус у Смаргоні (насупраць касцёла) адкрылася майстэрня настрою. Так пазіцыянуюць сваю краму хэндмэйду Кацярына і Аляксей Нарэйка, якія вітаюць наведвальнікаў па-беларуску і нязмушана ідуць на кантакт з кожным цікаўным. «Магазін вучыць людзей прыгожаму , падымае настрой. Я калісьці жыў у в Мінску, у в Чыжоўцы. Мяне вельмі напружвала, что калі ты заходзіш у аўтобус, бачыш, што большасць апрануты ў адзенне чорнага колеру. Увесь час людзі чымсьці занепакоены – хочацца даць людзям радасць, стварыць нешта ,што зрабіла б наша жыццё весялейшым і прыемнейшым. Гэтым мы і кіруемся пры выбары тавараў ці майстар-класаў », – разважае Аляксей.