Технологическая карта урока математики Составная задача , 2 класс


Тэхналагічная карта ўрока матэматыкі ў 2 класе
па тэме “Састаўная задача” (урок 39)
Мэта: стварэнне ўмоў для разумення вучэбнага матэрыяла і развіцця ўнутранай матывацыі вучэння.
Задачы:
адпрацоўваць уменне рашаць простыя і састаўныя задачы;
фарміраваць навыкі рашаць прыклады (адніманне) з пераходам праз дзясятак зручным спосабам, параўноўваць няроўнасці з разраднымі адзінкамі;
развіваць пазнаваўчую цікавасць дп прадмета, уменне разважаць, рабіць вывады з апорай на раней вывучаныя веды;
садзейнічаць выхаванню пачуцця адказнасцім кожнага ў адзінай работце класнага калектыву.
Тып урока: камбінаваны.
Метады навучання:
Формы арганізацыі пазнаваўчай дзейнасці: франтальная, калектыўная, парная, індывідуальная.
Абсталяванне: падручнік “Матэматыка, 2 клас” с.80-81; карткі з малюнкамі для складання простых задач; нагляднасць: малюнак яблыні, яблыкі з заданнямі, лісце двух колераў (зялёныя і карычневыя).
Ход урока
Этапы ўрока Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў Формы работы
1. Арганіза-
цыйны момант Вызначыць узровень гатоўнасці вучняў да ўроку, падрыхтаваць да ўспрымання вучэбнага матэрыяла. Правераюць падрыхтаванасць свайго рабочага месца да ўроку. Індывудуальная, франтальная
2. Матыва-
цыйны этап - Сёння на ўроку мы адправімся ў матэматычны сад, а там нас сустрэне яблыня. Яблыня незвычайная, так як на яе яблыках запісаны заданні для вучняў.
- Тэма ўрока “Састаўная задача”.
- Як вы думаеце, чым мы сёння будзем займацца на ўроку? Вызначаюць задачы ўрока. Франтальная
3. Актуаліза-
цыя ВУН.
Вусны лік - Першыя яблыкі з заданнямі вуснага ліку. Але ён толькі зваліўся з дрэва, а каб мы маглі ўраджай палажыць у кошык “ведаў”, трэба ўсім разам пастарацца правільна выконваць усе заданні.
Заданне 1.
Вуснае лічэнне ад зададзенага ліку па нарастанні (лікі: 18, 21, 44, 63); па ўбыванні (лікі: 9, 36, 24,32).
Заданне 2.
Назваць колькасць разрадных адзінак і дзясяткаў (лікі на выбар настаўніка).
Заданне 3. Работа ў парах.
Раздае карткі з малюнкамі. Вучні прыдумваюць да іх умову і пытанне.
- Старанна і правільна выконвалі заданні вуснага ліку, значыць першыя 3 яблыкі можна пакласці ў кошык (яблыкі жоўтага колеру).
Выходзяць да дошкі і становяцца ў круг. Па крузе перадаюць мячык і выконваюць лічэнне.
Размяркоўваюць ролі ў парах (хто будзе чытаць умову задачы, хто - пытанне).
Клас уважлівае слухае, а потым вучні прапаноўваюць рашэнне і адказ. Калектыўная, індывідуальная
Парная
4. Работа па тэме ўрока - Чацвёрты яблык. Трэба рашыць задачу ў падручніку №1 на с. 80.
Алгарытм работы з задачай:
1. Пра што паведамляецца ў задачы ?
2. Што пытаецца ў задачы ?
3. Што трэба ведаць каб адказаць на пытанне задачы ?
4. Мы ведаем колькі ўзялі цукерак з каробкі ? Колькі засталося цукерак?
5. Якое матэматычнае дзеянне трэба выкарыстаць каб адказаць на пытанне задачы?
6. Якая задача простая або састаўная? У колькі дзеянняў ?
- Так, адказ: 20 цукерак было ў каробцы.
- Праверым правільнасць рашэння задачы.
- Правільна рашылі задачу, значыць яблык можам пакласці ў кошык (яблык чырвонага колеру). Усе чытаюць задачу самастойна. Потым адзін вучань – уголас.
Адказы на пытанні.
Афармляюць запіс задачы ў сшытку, адзін вучань ля дошкі.
Вусна выконваюць праверку задачы (20 - 8 = 12).
Вывад. Задача рэшана правільна.
Індывідуальная,
франтальная
5. Фізкульт-
хвілінка - Стаміліся вучні працаваць у матэматычным садзе, трэба зрабіць зарадку (яблык жоўтага колеру). Устаюць з-за парт і выконваюць фізкультхвілінку “Зарадка” Калектыўная
6. Работа па тэме ўрока - Наступны яблык (чырвонага колеру). Прачытайце задачу ў зялёнай рамцы на с.80, якую для другакласнікаў падрыхтаваў ваш сябра Бураціна.
Алгарытм работы з задачай:
1. Пра што паведамляецца ў задачы ?
2. Што пытаецца ў задачы ? Адразу можам адказаць ?
3. Што трэба ведаць каб адказаць на пытанне задачы ?
4. Мы ведаем колькі прадалі цукерак у дзвух каробках ? А колькі засталося цукерак?
5. Якое матэматычнае дзеянне трэба выкарыстаць каб знайсці колькі прадалі цукерак у дзвух каробках?
6. Пасля таго як даведаемся колькі прадалі і ведаем колькі засталося, зможам знайсці колькі было цукерак? Якім дзеяннем.
7. Якая задача простая або састаўная? У колькі дзеянняў ?
- Правільна рашылі задачу, значыць яблык таксама можам пакласці ў кошык.
- Заданне з наступнага яблыка – гэта прыклады №2. Трэба вылічыць па ўзоры.
- Які спосаб выкарыстоўвалі каб рашыць прыклады? 18 – гэта 10 і колькі? Значыць зручней які лік адняць?
- Рашэнне прыкладаў (2 слупкі).
- Яшчэ адно яблыка можам пакласці ў кошык (чырвоны).
- А вось наступнае заданне і чырвоны яблык. №4 – рашы прыклады, у якіх памяншаемае роўна 14.
- Успомнім кампаненты пры адніманні.
- Колькі прыкладаў трэба рашыць?
- Яшчэ адзін яблык можам пакласці ў кошык (чырвоны). Усе чытаюць задачу самастойна. Потым адзін вучань – уголас.
Адказы вучняў на пытанні.
Запіс задачы ў сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
Вучні вусна выконваюць праверку задачы (18 - 6 = 12).
Вывад. Задача рэшана правільна.
Адказы вучняў (зручны спосаб, падбор лікаў).
Адзін вучань рашае ля дошкі з каментыраваннем, астатнія самастойна рашаюць у сшытках.
Адказы вучняў (памяншаемае, аднімаемае, рознасць)
Адказы вучняў (4).
Індывідуальная,
франтальная
Франтальная, індывідуальная
7. Замацаванне Арганізуе самастойную работу вучняў на картках (састаўная задача і прыклады) і самаацэнку вучняў. Выконваюць заданні на картках.
Індывідуальная
8. Дамашняе заданне Тлумачыць выкананне дамашнягя задання: задача №8, скласці і рашыць прыклады №9 на с.81. Запісваюць дамашняе заданне ў дзённік. Індывідуальная
9. Падвядзенне выніку ўрока - Падлічым колькі яблыкаў мы сабралі і ўспомнім, якія заданні выконвалі.
- Прааналізуйце запісы ў сшытках і падумайце, як ацаніць класную работу. Крытэрыі правільнасць і акуратнасць. Успамінаюць заданні (вусны лік, рашэнне састаў задач, прыкладаў). Ацэньваюць па 2-х лінейках ( А і П ) работу ў сшытках. Франтальная
10. Рэфлексія - Трудна была ко мне дорога,
Но вы с ней справились, друзья,
Каких талантливых детишек
В своём саду встречаю я!
- Яблыкі з яблыні мы сабралі, а каб не было ёй сумна, падарым лісце. Зялёны ліст – на ўроку не ўсё атрымлівалася, пры выкананні заданняў былі памылкі; карычневы – на ўроку атрымлівалася правільна выконваць усе заданні, урок спадабаўся.
- Урок закончаны. Падходзяць да дошкі, выбіраюць ліст пэўнага колеру і прымацоўваюць на яблыню.
Тлумачаць свой выбар. Калектыўная