Урок по белорусской литературе Янка Купала Курган


Тэма: Янка Купала “Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора
Мэты:
Выпрацоўваць уменні аналізаваць паэтычны твор, заўважаць адметнасці яго будовы, выдзяляць эпізоды, якія дапамагаюць зразумець кампазіцыю твора, вызначаць асноўныя прыкметы жанру паэмы;
Садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў;
Выхоўваць пачуццё любові і павагі да культуры беларускага народа.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Беларуская літаратура. 7 клас”; карткі з заданнямі.
Эпіграф:
Я прысягаюся: скрозь, да апошняга слова,
Пець толькі праўду…
М. Гусоўскі “Песня пра зубра”
Ход урока
Арганізацыйны момант
Метад “Вітанне”
Празвінеў званок і змоўк,
Пачынаецца ўрок.
Ён поўны адкрыццяў
І поўны трывог.
Ты настаўніка ўважліва слухай,
Каб заданні выканаць змог.
Праверка дамашняга задання
Выразнае чытанне на памяць урыўка з паэмы Я. Купалы “Курган"(3-4 вучні).
Актуалізацыя ведаў
Вучні зачытваюць табліцу, якую павінны былі дазапаўняць дома.
– Пры аналізе паэмы былі вызначаны ўласцівыя гусляру рысы: чалавечая годнасць, смеласць, любоў да свайго народа і здольнасць аддаць за яго жыццё. Разам з вамі на мінулым уроку мы вызначылі, што князь супрацьпастаўляецца гусляру.
– Як вы лічыце, чым уразіў паэта гусляр, што ён зрабіў яго галоўным героем паэмы?(звернемся да эпіграфа).
– Калі б вы былі мастаком і вам прапанавалі б стварыць абагулены вобраз народнага песняра, якім бы ён быў? Якія б колеры пераважалі на вашай карціне?
Праца па тэме ўрока
Вучні індывідуальна адказваюць на пытанні:
Успомніце, якія існуюць сродкі мастацкай выразнасці? Прывядзіце па аднаму прыкладу на вызначаны сродак.
Звярніцеся да страфы 3 раздела 4. Вызначце, які гук паўтараецца. Падумайце, з якой мэтай аўтар ужывае паўтор гукаў. (Вучні зачытаюць ад слоў “Пушча-лес не шуміць…” да канца раздзела. Назавуць паўтор гука і спалучэнняў гукаў. Аўтар ужывае гэты прыём для ўзмацнення мілагучнасці мовы і надання ёй сэнсавай выразнасці.)
У прапанаваным раздзеле і ў іншых знайдзіце падвоеныя назоўнікі-азначэнні. Вызначце іх ролю. (пушча-лес, салавей-птушка, рыба-плотка, папараць-кветка, вяселле-разгул, хорам-астрог, пацеха-забава, дудар-званар, гуслі-баі, памяткі-пліты, шлюб-вяселле . Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна ахарактарызаваць назоўнік, даць яму ацэнку, канкрэтызаваць.)
Звярніцеся да раздзелаў 6, 7. Знайдзіце ўжытыя аўтарам звароткі і вызначце іх ролю. (Звароткі ў першую чаргу называюць асобу, да якой звяртаюцца, але разам з тым у іх гучыць характарыстыка гэтай асобы, часам праз прыхаваную ўсмешку (іронію):хорамны княжа, слаўны ўладар. З дапамогай звароткаў мы можам вызначыць і аўтарскія адносіны да герояў.)
Фізкультхвілінка
Малюй вачыма трохвугольнік,
Цяпер яго перавярні
Вяршыняй уніз і зноў вачыма
Ты па перыметры вядзі.
Малюй 8 вертыкальна.
Ты галавою не круці.
А толькі вачыма асцярожна
Ты ўздоўж па лініі вядзі
І на бачок яе кладзі.
Цяпер сачы гарызантальна
І ў цэнтры прыпынак зрабі.
Працяг працы па тэме ўрока
Работа над кампазіцыяй твора.
Даць азначэнне тэрміна “кампазіцыя”. (Кампазіцыя – будова мастацкага твора, размяшчэнне і спалучэнне асобных частак сюжэта, эпізодаў, карцін).
Размясціце, калі ласка, у адпаведным парадку(словы запісаны на дошцы):
Кульмінацыя – эпілог– развязка – экспазіцыя – завязка
(Экспазіцыя – завязка – кульмінацыя – развязка – эпілог). Да якой часткі вы б аднеслі наступныя радкі паэмы?
А) Падхапілі, узялі гусляра-старыка,
Гуслі разам яго самагуды;
Па-над бераг круты, дзе шумела рака.
Павялі, паняслі на загубу.
Месца выбралі здатнае, вырылі дол
Дол тры сажні шырокі, глыбокі;
Закапалі, убілі асінавы кол,
Далі насып тры сажні высокі.
Б) На гары на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей.
Белы хорам стаяў недаступнай сцяной.
Грозна, думна глядзеў на прыволле…
В) (песня маналог гусляра)
Г) Выдумлялі забаў новых кожнага дня;
Што хацелі – ўсяго госці мелі.
Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаў ён пазваць гусляра-старыну.
Гусляра з яго ведамай славай.
Д) Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет,
Зацвілі пераказы ў народзе;
Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед
З Кургана, як снег, белы выходзе.
Вучні дзеляцца на 5 груп, кожная выконвае сваё заданне.
1-я группа. Экспазіцыя – знаёмства з месцам, часам дзеяння і героямі, што будуць удзельнічаць у дзеянні.
Паспрабуйце вызначыць экспазіцыю твора, падбярыце адпаведныя радкі.
2-я група. Завязка – пачатак развіцця дзеяння; падзея або некалькі падзей, якія ўцягваюць герояў у канфлікт, спрэчку, барацьбу.
Вызначце эпізод, які дае штуршок далейшаму разгортванню сюжэта.
3-я група. Кульмінацыя – момант найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння.
Назавіце самы напружаны эпізод у творы, падбярыце адпаведныя радкі.
4-я група. Развязка – падзея, у якой вырашаецца канфлікт і пасля якой дзеянне ідзе на спад.
Чым закончыліся падзеі ў паэме. Якія радкі паэмы можна падабраць?
5-я група. Эпілог – заключная частка твора, у якой паведамляецца пра тое, што адбываецца пасля асноўнага дзеяння.
Як расказаная ў паэме гісторыя паўплывала на людзей, якія паданні з’явіліся ў народзе?
Кожная група прадстаўляе вынікі сваёй работы, адначасова запаўняючы табліцу, змешчаную на дошцы.
Элемент сюжэта Значэнне Раздел паэмы “Курган”
Экспазіцыя Знаёмства з месцам, часам дзеяння і героямі, што будуць удзельнічаць у дзеянні. 1
Завязка Пачатак развіцця дзеяння; падзеі, якія ўцягваюць герояў у канфлікт, спрэчку, барацьбу. 2,3
Развіццё дзеяння Падзеі, якія вынікаюць з сутыкнення, барацьбы герояў. 4-9
Кульмінацыя Момант найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння. 10
Развязка Падзея, у якой вырашаецца канфлікт і пасля якой дзеянне ідзе на спад. 11
Эпілог Заключная частка твора, у якой паведамляецца пра тое, што адбываецца пасля асноўнага дзеяння. 12
Тэматычны кантроль па пытаннях да раздзела “Чарадзейная сіла мастацтва”
Варыянт – 1.
Назавіце вядомыя вам фальклорныя і літаратурныя творы, у якіх галоўным героем з’яўляецца таленавіты чалавек?
Назавіце героя па прапанаваным урыўку. Успомніце назву твора і аўтара.
Так і жыў ён, гадаваўся,
Бы пры сцежцы той гарох:
Сам з сабою забаўляўся,
Бегаў, бавіўся ў палёх,
І размовы вёў з жытамі
І складаў ён песні дню,
З матылькамі, бы з братамі,
Час дзяліў свой і гульню.
Назавіце і ахарактарызуйце станоўчага героя ў паэме Я. Купалы “Курган”.
Што, на вашу думку, яднае Сымонку з твора Я. Коласа “У яго быў свет цікавы” і гусляра з паэмы Я. Купала “Курган”?
Чаму ў творы Я. Коласа “У яго быў свет цікавы” галоўны герой не знаходзіць разумення сярод людзей?
Варыянт – 2.
Якія героі прачытаных твораў вам найбольш спадабаліся? Чым?
Назавіце героя па прапанаваным урыўку. Успомніце назву твора і аўтара.
Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён
Па струнах з неадступнаю песняй, –
Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэсні.
Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць.
Салавей-птушка ў той час сціхае;
Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць,
Паплаўкі рыба-плотка хавае.
Назавіце і ахарактарызуйце адмоўнага героя ў паэме Я. Купалы “Курган”.
Што, на вашу думку, яднае Сымонку з твора Я. Коласа “У яго быў свет цікавы” і гусляра з паэмы Я. Купала “Курган”?
Чаму ў творы Я. Купала “Курган” гусляр не стаў спяваць аб тым, што хацеў чуць князь?
Рэфлексія
– Працягніце выразы:
“Я ўсхваляваны, таму што…”
“Я задаволены тым, што…”
“Я ўпэўнены, што…”
“Я адкрыў для сябе…”
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць вусны адказ на пытанне:
– На якой падставе аўтары вучэбнага дапаможніка аб’ядналі вывучаныя вамі творы ў раздзел пад назвай “Чарадзейная сіла мастацтва”?