Канспект па беларускай мове на тэму Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (9 клас)


Тэма ўрока: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
Мэты ўрока: замацоўваць атрыманыя веды пра складаныя сказы, вучыць вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў сказах камбінаванай будовы, сродкі сінтаксічнай сувязі, будаваць гарызантальныя і вертыкальныя схемы, перабудоўваць простыя сказы ў складаныя.
развіваць вусную і пісьмовую культуру мовы, садзейнічаць развіццю ўмення зносін, выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.
выхоўваць павагу да мінулага і сучаснага беларускай зямлі, яе гістарычных асоб, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, садзейнічаць развіццю гуманізму, дабрыні.
Тып урока: камбінаваны
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 10 кл. пад рэд. В.У. Протчанка, В.П.Протчанка, Мінск: НІА, 2006; карткі з заданнямі;
Эпіграф: Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае
К. Чорны
Ход урока
Арганізацыйны момант
Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?
В.: Усе ёсць
Н.: Добра, пачнём урок
Уступнае слова настаўніка
Н.: Запішыце дату. Сёння пятага снежня. Тэма нашага ўрока “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”.
Паўтарэнне вывучанага
Н.: Запішыце сказ, пабудуйце яго схему.
¹Павольна ўзыходзіла сонца, ²пачынаўся новы дзень, ³каб прынесці любоў і дабрыню, радасць пазнання і ўдачу.
Які гэта сказ па будове? (Складаны сказ камбінаванай будовы з рознымі відамі сувязі)
Колькі сказаў умяшчае? (Тры сказы)
Як звязваюцца сказы? (Інтанацыяй і злучнікам)
Якія сэнсавыя адносіны? (Адначасовасці і мэтавыя)
Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі частак? (Такія ж, што і ў сладаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах)
Зверце, ці правільна вы пабудавалі схему сказа (¹ [ ], ² [ ], (каб… ) )
Н.: А наколькі вы ўжо засвоілі матэрыял на папярэднім уроку, вам дапаможа высветліць невялічкі дыягнастычны тэст, які я прапаную вам выканаць. У час выканання задання ў якасці падказкі можна карыстацца табліцай на фарзацы падручніка.
Дыягнастычны тэст
Адзначце нумары складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, пабудуйце схемы.
Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі яе ў верхавіну, але яна ўсё вытрымала.
Паходня трымаў у руках тэлеграму, і хлапчук, што прынёс яе, бачыў, як загарэліся ў старшыні вочы.
Шлях цяжкіх мук прайшоў Даніла, канца ж таму шляху няма.
Падпалкоўнік ведаў, што барацьба за той бераг будзе цяжкай: немцы зробяць усё, каб затрымаць наша наступленне.
Я павесялеў, калі ўбачыў, што палітрук таксама не курыць.
Самаправерка ( схемы: гарызантальныя, вертыкальная – 4 сказ )
2. [ ], і [наз. (што ) дз.], (як...).
2477135129540001379855129540001379855129540001105535129540001196975129540001911351295400019113512954000
4. [ ], (што ) : [ ], (каб...).
137985586360001911358636000

1014095191135009969519113500[дзеясл.] : [ ]
што? што?
(што) (каб)
а) вызначаем сродкі сувязі і сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў складзе сказаў камбінаванай будовы.
б) растлумачваем правапіс слоў з падкрэсленымі арфаграмамі.
Праца над эпіграфам
Н.: У якасці эпіграфа я ўзяла словы К. Чорнага “Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае”.
Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання, што абазначае слова “дбайнасць”? (Турбота, хваляванне)
Растлумачце будову сказа. (Складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Першая і другая частка звязаны злучальнай сувяззю, другая і трэцяя – падпарадкавальнай.)
Праца з карткамі
Картка №1
Прачытайце верш, раскажыце аб будове сказаў, вызначце стыль.
БУЙНІЦКАЕ ПОЛЕ
Зямля палымнела жытнёва,Святлеюць над полем бярозы
Апаленая вайной, За хмаркі нябёснай бялей.
За ўсходняй сцяной МагілёваУ возера “Матчыны слёзы”
Само поле стала сцяной.Углядаюцца дрэвы з алей.
Захопніку ў цэнтры ЕўропыБуйніцкае поле! З табою
Змагло яно безданню стаць,Нясём сваю квецень вясне,
Траншэі свае і акопыКаб толькі цябе полем бою
Амаль цэлы месяц трымацьНе бачыць нам болей у сне!
Пятро Прыходзька
(Мастацкі стыль вершаванай формы прадугледжвае ўжыванне простых і складаных сказаў рознай будовы)
Картка №2
Выпісаць з тэксту сказ камбінаванай будовы, вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі, лічбы замяніць словамі.

Абарона Магілёва праводзілася часцямі 61-га стралковага корпуса 13-ай арміі Заходняга фронту, якім кіраваў генерал Бакунін, і народнымі апалчэнцамі.
На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня па 10 ліпеня штодзённа працавала 30-40 тысяч граждан і жыхароў вёсак, якія спяшаліся на падмогу з навакольных вёсак, і таму за кароткі тэрмін быў выкапаны проціватанкавы роў на 25 кіламетраў. Утварыліся атрады народнага апалчэння – ужо 10 ліпеня ў іх налічвалася да 12 тысяч жыхароў. Гэтыя атрады аказвалі вялікую дапамогу дзеючай арміі.
Картка №4 (Работа па варыянтах) Перакласці тэксты на беларускую мову, вызначыць стыль, выпісаць сказы, якія адпавядаюць схемам:
[, (які ) ], (што… ), - і [ ]; (калі… ), (якім… ), [ ]: [ ]
Варыянт І
Батальон, сформированный из сотрудников Могилёвского областного управления, Могилёвского и Бобруйского городских, Могилёвского районного отделов, курсантов и преподавателей Минской и Гродненской школ милиции поклялся, што будет защищать город на Днепре до последней капли крови, - и солдаты в синих шинелях сдержали своё слово. Их подвиг – это пример массового героизма. Из 250 в живых осталось лишь 19.
Варыянт ІІ
Наверно, бой вообще трудно описать близко к истине. Если бы в гуще боя вдруг появился какой-то неуязвимый человек, способный спокойно наблюдать всё, что вокруг него делается, наверно, только он смог бы написать потом всё близко к истине. А когда вспоминаешь, каким ты был и что делал в бою, сам себе не веришь: неужели всё это так и было с тобой? (К. Симонов)
Н.: Вольга, пойдзе да дошкі і запіша сказ і пабудуе яго схему
“Подзвіг магіляўчан, - пісаў Герой Савецкага Саюза маршал Андрэй Іванавіч Яроменка, - з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда, дзе прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе”. “П, - а, - п” (Простая мова ўяўляе сабой складаназалежны сказ)
Н.: А зараз перапрацуйце мову ва ўскосную, адзначце сэнсавыя адносіны паміж сказамі.
В.: ( [ ], (што), (дзе...). Сэнсавыя адносіны дапаўняльныя (аб чым?) і акалічнасныя (дзе?).
Н.: Перапрацуйце простую мову у бяззлучнікавы сказ, апусціўшы словы аўтара, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
В.: Подзвіг магіляўчан з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда: прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе. (Другая частка у складзе бяззлучнікавага складанага сказа раскрывае сэнс першай).
Н.: Утварыце сказы з рознымі відамі сувязі па пачатку:
Народ жыве, пакуль жыве яго памяць…
Будучыня нашай Радзімы залежыць ад нас…
Падвядзенне вынікаў урока
Дамашняе заданне
Н.: Дома вам патрэбна выканаць практыкаванне 276. Вам патрэбна спісаць тэкст і вызначыць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, пабудаваць схемы.
Выстаўленне адзнак
Маша, добра адказвала на пытанні і выканала заданні без памылак, таму ёй дзевяць. Міша, таксама добра выканаў заданні, але крыху былі памылкі ў адказах таму яму восем. Вольга, адказвала добра, але ў яе былі памылкі пры выкананні задання каля дошкі, таму ёй сем балаў.