Импреза “ГІМН КНІЗЕ” (5-6 класс)

ГІМН КНІЗЕ”
ІМПРЭЗА ДЛЯ ВУЧНЯѕ 5-6 КЛАСАѕ

Мэта імпрэзы:
Выклікаць у вучня пачуццё пашаны да кнігі як скарбонкі духоных каштонасця.
Зацікавіць вучня гісторыяй кнігадрукавання.
Спрыяць выхаванню густу праз найлепшыя зоры кнігадруку.
Далучаць школьніка да нацыянальнай спадчыны.

Эпіграф. Кніга адкрывае нам невядомы свет, яна нібы на крылах, пераносіць нас у будучыню, якая праз сто-дзвесце гадо стане днём сённяшнім. Кніга адкрывае нам любы куточак на зямлі, куды б мы ні надумалі заглянуць.
Леанід Ляона


У святочна прыбранай зале неабходна наладзіць вялікую выставу кніг. Пажадана запрасіць на імпрэзу супрацоніка бібліятэкі, музея, друкарні, пісьменніка.

Вядучы (выходзіць з кнігай у руках). Добры дзень, дарагія сябры! Сёння мы сабраліся тут, каб сказаць словы пашаны нашай добрай сяброцы, дарадчыцы, выхавальніцы і натхняльніцы – кнізе. З маленства кніга ваходзіць у нашае жыццё і суправаджае нас на сіх яго шляхах. Гэта самая звыклая рэч і адначасова найвялікшы цуд.
Як жа з'явілася на свет кніга? Давайце зазірнем у мінулае.
Вучань. У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сённяшняй. Людзі пісалі на сім, што больш ці менш прыдавалася для пісьма: на бяросце, камянях, гліняных плітках. У Афрыцы і Егіпце вельмі дано навучыліся пісаць на папірусе.
Вучань. Папірус – гэта расліна з тостым бязлістым сцяблом, з вялікаю мяцёлкаю гары. Вышыня яго амаль 5 метра. Папірус да чалавецтву першы сапрадны матэрыял для кнігі. Памяць пра яго захавалася  многіх ерапейскіх мовах: згадайма беларускае слова “папера”, нямецкае – “папір”, англійскае – “пэйпа”, французскае – “пап'е”.
Вучань. З папірусу атрымліваліся кнігі-скруткі. Данейшыя папірусныя кнігі падобныя да геаграфічных карта, скручаных у трубку. У адным такім скрутку можна было запісаць прыкладна тысячу нашых радко. А каб запісаць, скажам, “Іліяду” ці “Адысею” Гамера, на кожную трэба было каля дзесятка скрутка. Грэкі такі запісаны скрутак-папірус называлі “томам”, што на іх мове азначала “частка”.
Вучань. 3аховалі папірусныя скруткі  гліняных збанах або скрынках. Такія скрынкі спярша называлі “бібліятэкамі”, што па-грэцку значьіць “кнігасхо”. Пазней гэтым словам пачалі называць і памяшканні, у якіх трымалі кнігі. У іншых краінах пісалі на пергаменце. Гэта была адмыслова вырабленая скура маладой жывёліны – цяляці, ягняці, казляняці.
Вучань. Кніга з пергаменту жо нагадвала сучасную: яе можна было гартаць. Вокладкі такіх кніг рабілі звычайна з дрэва і вельмі прыгожа аздаблялі. Кнігі перапісвалі  спецыяльных майстэрнях – скрыпторыях. У Кітаі кнігі пісалі на шоку. Гэта, таксама як і пергамент, бы вельмі дарагі матэрыял.
Вучань. У 105 годзе Цай Лун, скарысташы кару дрэ, старыя рыбацкія сеткі і іншыя адыходы, вырабі першую паперу. З'яленне паперы не змяніла формы кнігі. Яна засталася такой, як і пергаментная: стос сшытка пад адной вокладкаю. Ужо напачатку папера была значна таннейшая за пергамент, таму стала магчымым рабіць кніга больш і больш. Адно вынаходніцтва выклікала другое: прыблізна каля 1450 года нямецкі вынаходнік Ёган Гутэнберг падарава чалавецтву друкарскі станок.

Вучні чытаюць вершы Максіма Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”.
Вядучы. 1450 год. Гэту дату трэба памятаць: з'явілася першая друкаваная кніга. Пачыналася Адраджэнне. Народы Заходняй Еропы сталі пісаць і чытаць на родных мовах, а не толькі на латыні. І мы з гонарам адзначаем, што сярод першых нямногіх ерапейскіх мо, якія далучыліся да кнігадрукавання, была і наша родная беларуская.
Францішак Скарына... Беларускі і сходнеславянскі першадрукар, асветнік і філосаф, пісьменнік і мастак, перакладчык. А яшчэ вучоны, доктар вольных мастацтва і лекарскіх навук, астраном і астролаг...
Справай жыцця для Скарыны стала выдавецкая дзейнасць. Для свайго вялікага пачыну ён абра Біблію, у якой бачы крыніцу разнастайных веда. Першая друкаваная кніа Скарыны “Псалтыр” убачыла свет у Празе 6 жніня 1517 года. Услед за “Псалтыром” на працягу 15171519 гадо Скарына выда яшчэ 22 кнігі Бібліі. У 1520 годзе  Вільні Скарына заснава першую ва ѕсходняй Еуропе друкарню, у якой выда “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Апостал” (1525).
Упершыню  свеце Францыск Скарына зрабі падзел тэксту на абзацы, разбіку на сказы, наянасць поля і гэтак далей. У гэтым наватарства Скарыны-друкара.

Затым вядучы прапануе віктарыну.

Пытанні віктарыны.

1. Хто з’яяецца атарам верша “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”, якія сёння гучалі?
Максім Багдановіч

2. Назвы якіх музычных інструмента сталі назвамі зборніка верша беларускіх паэта?
Дудка, скрыпка, жалейка

3. Як называлася першая кніжка для дзяцей, напісаная па-беларуску? Хто яе атар?
“Першае чытанне для дзетак-беларуса” Цёткі (Алаізы Пашкевіч)

4. Хто напіса “Другое чытанне для дзяцей беларуса”?
Якуб Колас

5. Якая з беларускіх кніг пабывала  космасе?
Якуб Колас, “Вершы”

6. Што назва у сваім вершы Ніл Гілевіч “трапяткім, жывым, як промень у росах”?
Слова


Крыжаванка.

1
2
3
4
5

Ш
С
П
П


О
Т
А
Е


ѕ
А
П
Р
П

К
Н
І
Г
А


О
Р
А
П


К
У
М
Е



С
Е
Р




Н
А




Т




1. На чым пісалі кнігі  Кітаі?
2. Што падарава чалавецтву Ёган Гутэнберг?
3. Назавіце расліну, якая стала першым сапрадным матэрыялам для кнігі?
4. Адмыслова вырабленая скура маладой жывёліны, на якой пісалі?
5. Што вырабі Цай Лун у 105 годзе?



Пытанні для абмеркавання.

1. Чым для вас з’яляецца кніга?

2. Якія кнігі вы любіце чытаць?

3. Як трэба адносіцца да кніг, падручніка?

4. Імёны якіх беларускіх пісьменніка вам вядомы?




Вядучы. Вось і закончылася наша падарожжа  свет кнігі. Але чаму закончылася? Настане вечар, вы запаліце лямпу, возьмеце  рукі кнігу і чаронае падарожжа прадожыцца.

Заголовок 1 Заголовок 315