Принятие христианства на Белорусии (Прыняцце хрысциянства на Беларуси)

Разделы История
Тип

Рефераты

Формат Microsoft Word
Язык Белорусский
Загрузить архив:
Файл: ref-23086.zip (42kb [zip], Скачиваний: 145) скачать

Прыватнаi заснаванiе адукацiя

Iнстытут  Прадпрымальнiцкаi Дзеiнасцi

                                                     Кафедра гуманiтарны дысцiплiн

                                 

                                           РЭФИРАТ

На тэму: Прыняцце хрысциянства на Беларуси.

Выканау                          МАЛЫ КАНСТАНТИН ПЕТРОВИЧ Праверыу

Мiнск 2006 г.

                                 Увядзенне хрысцiянства

Духоунае i культурнае жыццё нашых продкау цесна звязана са старадаунiмi вераваннямi i культамi. Звесткi, сабраныя этнографамi, гiсторыкамi, фалькларыстамi iiншiмi даследчыкамi культуры Беларусь дазваляюць пад пластом познiх хрысцiянскiх уяуленняу адшукаць рэшткi язычнiцкага светапогляду iмагiчна-абрадавай npaктакi. Язычнiцтва (ад царкоунаславянскага "языцы" - народы, чужаземцы) - прыняты у багаслоуi i умоуна у гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн, якi абазначае старадаунiя вераваннi i культы, што iснавалi да пашырэння т. зв. "вышэйшых" элiгiй - хрысцiянства, iсламу iiнш. Язычнiцтва — надзвычай шматгранная i разгалiнаваная рэлiгiя. Яна уключае у сябе розныя уяуленнi, iдэалагiчныя напластаваннi розных гiстарычных эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеу Перуна, набуханiе почкау на вярбе — прыход багiнi вясны. Камянi пад сахой сеяу чорт, у хаце гаспадарыу дамавiк. Навокал чалавека дзейнiчалi сiлы, з якiмi можна было жыць у згодзе, але якiя трэба было слухацца, захоуваць табу, каб не парушаць згоду з навакольным светам. 3 прыняццем хрысцянства разумовы, духоуны, рэлiгiйны стан грамадства зазнау iстотныя змены. Хрысцiянства было варожым язычнiцтву, як наогул варожыя рэлiгiйныя сiстэмы, калi адны бariiсвяты не могуць саступiць месца iншым.

У адрозненне ад Рымскай iмперый, хрысцiянства на Старажытную Русь прыйшло у гатовым выглядзе, з адшлiфаванымi за дзевяць стагоддзяу свайго iснавання формуламi, са Старым i Новым Запаветамi, з лiтаратурай айцоу царквы, культамi Хрыста i Багародзiцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымi мiсiянерамi з Вiзантый. Пры усёй складанасцi станаулення ранняга хрысцiянства у Рымскай iмперый яно усё ж такi развiвалася у накiрунку ад нiзоу да вярхоу, урада, элiты. У славянскiм грамадстве хрысцiянства наладжвалася зверху - ад элiты да народа, i гэтая процелегласць рэлiгтйных спадзяванняу стала iстотнай.

Хрысцiянства Усходняй Рымскай iмперыяй (як i Заходняй) да свай­го сцвярджэння у ролi дзяржаунаi рэлiгii вяло працяглую барацьбу з язычнiцтвам_перамагло яго i замацавала сваю нялегкую перамогу тым. штозанесла Iязычнiцкiх багоу "д'ябальскiя спiсы". "Язычнiцкае" для хрысцянства было сiнонiмам "варварскага".

Хрысцiянства на Кiеускую Русь прыйшло з Вiзантый. Першая царква была пабудавана у Kieвe, вiдавочна, яшчэ у IX ст. Сучаснiца Вiзантыйскага iмператарa Канстанцiна Барвянароднага руская княгiня Вольга — прыняла хрысцiянства. А яе унук Уладзiмiр Святаславiч у 988 — 989 гг. пачау хрышчэнне Pyci. Неадкладна мiсiянеры, разам з узброенымi воiнамi, павялi паходы на язычнцтва па ycix старажытных землях. Следам за Кiевам прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтрау - Полацка i Ноугарада. А праз нейкi тэрмiн — зусiм не малы — "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваей, нiбы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае -"стала"? Сапрауды не сама сабой, не чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бiзуна i першка. Taкi злом свядомасцi, якi патрабуе адмаулення ад веры бацькоу i дзядоу, руйнавання старых духоуных каштоунасцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых мiфау новымi суправа-джалася знiшчэннем абаронцау былой веры, гатовых адстойваць свае перакананнi. Гэта зшнiшчэнне прыняло форму дзяржаунаi палiтыкi, было адной з функцый велiкакняжацкай улады. Забаранялася старая i уводзiлася новая абраднасць; падлягалi забыццю iмены старых божаствау, месцы паганскiх маленняу разбуралiся.

Чым так моцна палашла хрысцiянства палымяную язычнiцкую душу князя Уладзiмiра, зразумець не проста. Але, прыняушы хрысцiянства, Уладзiмiр стау хрысцiць Kieycкi народ i найперш знiшчыу язычнiцкiх багоу — Дажбога, Стрыбога, Сiмаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалi да конскага хваста, пацягнулi да Дняпра, i слугi князя па дарозе бuлi яго бiзунамi. Потым вярхоунага бога скiнулi у раку. Людзi, якiя верылi у свайго бога, плакалi, беглi за iм. Насуперак чаканням чараунiкоу, гром не грымнуу, маланкi уKiey не ударылi. Князь Уладзiмiр застауся жывы i быу здаровы многiя гады. Аднак, каб народ маучау, князь перад хрышчэннем аб'явiу: хто не прыйдзе да Дняпра — вораг яму, Уладзiмiру. Спрачацца з князем асмелiлiся нямногiя. Тыя ж, хто не асмелiуся, прыйшлi ранiцай да дняпроускага берага i па знаку прыбыушага разам з Уладзiмiрам мiтрапалiта i пад пагрозай бiзуноу княжацкай дружыны увайшлi у ваду па шыю. Выйшлi з вады, атрымалi крыжык - i сталi хрысцiянамi

У Kieвe хрысцiць народ было не вельмi складана. Kieв здауна знаходзiуся у цесных стасунках з Канстанцiнопалем, i хрысцiянства з яго храмамi i цырымонiямi для многiх кiяулян дзiвам не уяулялася.

Пасля знiшчэння Перуна у Кiеве належала перамагчы язычнiцтва у iншых землях. Па водным шляху адправiлiся з Кiева з мiсiяй хрысцiянiзацыi грэчаскiя i балгарскiя святары, а з iмi дзядзька князя Уладзiмiра - Дабрыня з войскам. Маршрут ix пралягау праз Полацкае княства да Ноугарада, i першым на ix шляху быу Турау, дзе мiсiянерам аказалi упартае супрацуленне. Пра крывавае хрышчэнне турауцау сведчыць легенда аб чырвоных камянях, якiя быццам бы прыплыiлi па рацэ у горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыу на мясцовых язычнiкау Дабрыня. Пазней, як паведамляе летапiс, людзi каз,аль што Пуцята хрысцу агнём, а Дабрыня — мячом.

i Пра тое, як распаусюджвалася хрысцянства у Полацкай зямлi, мы таксама маем некаторыя звесткЬ Прыняушы хрышчэнне, у той жа год Уладзiмiр успомшу аб сваей страцушай ласку жонцы - Рагнедзе. Ён прыслау у iзяслау, дзе жыла Рагнеда, ceaix пасланцоу, якiя перадалi ей такiя словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонку, якую узяу, хрысцiянку, а ты выборы сабе мужа з мaix баяр, каго пажадаеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгiня i не хоча зрабiцца нявольнiцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса i прыняць анёльскi вобраз пад iмeм Анастасi. Для манахiнi-княгiнi быу пабудаваны манастыр, у якiм яна пражыла некалькi гадоу да сваей смерцi у 1000 г.

Калi з'явiлiся першыя хрысцiяне у Полацкай зямлi, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо у IX ст. тут бьлi хрысцiяне. Яно знаходзiць сабе пацвярджэнне у гiстарычным матэрыяле. Як вядома, землi Беларусi размяшчалiся на вялiкiм водным шляху "з варагау у грэкi", па якiм не толькi iшоу гандаль з Вiзантыяй, але i распаусюджвалiся хрысцiянская вера i культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём iмячом. Прауда, была i барацьба памiж святарамi. новай веры i чараунiкамi, прыхiльнiкамi язычнiцтва, але усё ж такi хрысцiянскiя погляды пераймалiся, як i уся культура, адносна мiрным шляхам. Яны выцiснулi з жыцця грамадства старыя, язьчнiцкiя погляды, часта злаваючыся з iмi. Так, святы прарок iлья стау падобны да Перуна. Язычнiцтва у асноуным заставалася бытавой рэлiгiяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поуным залежнасцi ад сiл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схiляла да разуменiя i успрыняцця палажэнняу хрысцiянскай рэлiггi, яе сiмволiкi. Такiм чынам, стваралася тое двухвер'е, якое iснавала на тэрыторыi Бeлapyci з даунейшых часоу i дазваляла славянскаму язычнiцтву мiрна ужывацца з усходнiм i заходнiм хрысцiянствам.

I сёння у памяж народа жывуць розныя мiфалагiчныя уяуленнi аб паходжаннi жывой i нежывой пры­роды (icнaвaнii "таго свету", святкаванне Дзядоу, Радаунiцы), апавядаюцца псторьп пра руса лак, лecaвiкoy, чарцей, ведзьмау. iснуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеяннi ад стыхiйных нягод, сацыяльных катаклiзмау. Працягваецца традыцыя пaвaжлiвыx адносiн да агню, у фальклоры услауляюцца сонца, месяц, зоркi, дрэвы, рэкi iг.д. Захоуваюцца некаторыя абрады — гуканне вясны, купалле, валачобнiцтва, юр'еускiя iтраецкiя звычаi. Але ужо усе яны страцiлi сваю магiчную сiлу.       

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходнеславянскiх народау. Гэтае агульнае выяуляецца у стылi, кампазiцыi, спосабе упрыгажэння арнаментам прадметау прыкладнога мастацтва.

Пры усёй агульнасцi культуры Старажытнай Pyci на тэрыторыi сучаснай Беларусi яна мела спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася у матэрыяльнай i духоунай культуры Полацкай зямлi. У IX - XIII стст. у Полацку квiтнела высокая раннефеадальная куль­тура, paзвiвaлacя пiсменства, вялося летапiсанне, шырока распаусюджвалiся рамёствы — кавальскае, ювелiрнае, гарбарна-шавецкае, дрэваапрацоучае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплывау на гаспадарчае i культурнае paзвiццё суседнiх неславянскiх народау.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з'яуляецца маiгумен-тальная архiтэктура. У X — XIII стст. у архiтэктуры Еуропы дамiеавау раманскi стыль. Грамадзянскiя i культавыя раманскiя пабудовы вызначалiся масiунасцю, суровай манументальнасцю i крапаснымi pыcaмi. У муроуцы абавязкова ужывауся абчэсаны i прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многiх помнiкау беларускага дойлцтва.

К канцу X ст. на Pyci не было каменна-цаглянага будаунцтва. 3 прыняццем хрысцiянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоу. На пачатковым этапе рускiя дойлiды пepaймaлi вiзaнтыйcкiя архiтэктурныя формы, потым ix пераасэнсавалi у адпаведнасцi са свaiмiмастацкiмi густамi, традыцыямi. Будаунiцтву саборау на Pyci надавалася дзяржаунае i палiтычнае значэнне.У сярэдзiне XI ст. у Полацку, следам за Шевам i Ноугарадам, быу пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторый Беларусi мураваны Сафiйскi сабор. Ён меу шмат агульнага з наугародскай Сафiяй. Будаунiчым матэрыялам былi плiтачная цэгла i брукаваны камень. План храма адрознiваецца строгай сiметрыяй. Унутраная прастора падзялiлася 16 слупамi на 5 уздоужных нефау. Пасярэдзiне будынка змяшчауся галоуны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены унутры сабора былi распiсаны фрэскамi i упрыгожаны мазаiкай.

Хуткi рост гарадоу, рамёствау i гандлю, распаусюджанне хрысцянства стварылi умовы для далеiшага развiцця мураванаi архiтэктуры. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавешчанская царква (засталiся pyiны). Яе рысы (незвычайная выцягнутасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееурапейскiя базiлiкi. Пазней базiлiкi былi паутораны у пабудовах Полацка, Гродна, Смаленска. У XII — XIII стст. у Полацку з'явiлiся некалькi мураваных саборау. Сярод ix - Cnacкi, быу пабудаваны у сярэдзiне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быу заснаваны манастыр У iм было не меншза 4мураваныя саборы. Адзiн з ix меу двухскатны дах, на грэбеш якога была выстаулена драуляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне у мураванаi архiтэктуры традыцыйнага драулянага дойладства.

Значнай своеасаблiвасцю адрознiваюцца манументальныя збудаваннi Гродна. У старажытнарускi перыяд у горадзе было ужо некалькi цагляных храмау iграмадзянскiх збудаванняу. Найбольш яскравай рысай пабудоу Гро­дна была маляунiчасць афармлення фасадау устаукамi з каляровых шлiфаваных валуноу. У XIIст. былi пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ycкpaiнeстаражытнага Гродна, Крапасныя вежы, нiжняя царква на тэры­торый Гродзенскага дзядзiнца, царква у Ваукавыску, якiя стварылi яскравую i самабытную гродзенскую архiтэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону цаглянай кладкi з умураванымi рознакаляровымi керамiчнымi плiткамi i палiраванымi камяняма надавала архiтэктурным ансамблям Гродна маляунiчасць i непауторнасць.

На тэрыторьii Беларусi вядома яшчэ адно збудаванне царква Тураве, архiтэктурныя формы i будаунiчая тэхнiка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзiнай або другой паловай XII ст. Рэшткi яе, выяулееныя пры раскопках на Тураускiм гарадзiшчы, даюць падставу меркаваць, што тэта быу шасцiслуповы трохапсiны храм, якi меу хоры. Царква была збудавана з плiнфы спосабам раунаслойнай муроукi на растворы з дамешкай цамянкi (дробна тоучанай цэглы).

VXIII ст. умовы для манументальнага будаунцтва натэрыто-

рьi Беларусi icтотнa змянiлiся. У сувязi з драбленнем Полацкай зямлi на удзелы i палiтычным аслабленнем самога Полацка тут практычна прыпыняецца манументальнае культавае будаунцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаваннi, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоу i татар. У апошняй чвэрцi XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была узведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая у плане, яна мае 5 ярусам з байнцамi на кожным з ix. Ёсць звесткi пра тое, што такiя вежы былi у Гродне, Тураве, Новагародку i, магчыма, у Полацку.У заходнiх землях Pyci вышэйшага узроуню дасягнуу фрэскавы жывапiс, якi атрымау самастойнае развiццё, увабраушы багатыя народныя традыцыi, лепшыя здабыткi вiзантыйскiх мастацкiх школ. Ён быу шырока выкарыстаны у полацкiх Сафiiскiм iCnacкiм саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, вiцебскай Благавешчанскай i гродзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фiгуры святых, iлюстрацыi да евангельскiх i бiблейскiх сказанняу. Культура старажытных беларускiх зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народнай творчасцi, песень,былiн, легенд, прымавак, казак, плачау-галашэнняу, загадак. Асобнае месца у вуснай творчасцi належыць былiнам. Iх гiстарычныя сюжэты часта iдуць ад рэальных падзей. Правобразам былiннага героя Вальгi Святаславiча стау полацкi князь Усяслау.

У былiнах пра Усяслава народ дау тлумачэнне падзеям 1068 г., звязаным з паустаннем Kieускix нiзоу, якiя вызвалiлi з няволi Усяслава i абвясцлi яго вялiкiм князем Pyci. Былiнная ацэнка Усяслава перагукаецца з той, якую яму дае аутар "Слова пра паход iгаравы". Лес гордай Рагнеды, дачкi полацкага князя Рагвалода, таксама стау сюжэтам для шэрага паданняу i былiн.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з'яуленне nicменстваa. 3 прыняццем хрысцiянства Русь пазнаёмiлася з культурнымi дасягненнямi развiтых Kpain Еуропы i Усходу. Кнiжная асвета заходнiх зямель Pyci ад самага пачатку мела хрысцянскую накiраванасць. Вакол царквы iманастыроу групавалiся тады адукаваныя людзi. Так было не толькi на Полаччыне, але i на Кiеушчыне, у Заходняй Еуропе, Вiзантый.

Сталыя зносiны з Вiзантыяй узбагачалi старажытнарускую культуру. З грэчаскай мовы запазычалiся некаторыя слова напрыклад,тетрадь, лампа, русскiм людзям давалiся грэцаскiя iмёны- Александр, Георгiй, Софiя. На Русi перакладалiся грэчаскiя кнiгi на русскую мову. Былi сярод iх сачыненнi пра стварэнне свету, бiблейскiх герояу, аб рымскiх палкаводцах,жыццi святых i г.д.

Да сярэдзiны XI ст. на Pyci разам з перакладнымi кнiгамi з'яуляюцца i арыгiнальныя творы, у тым лiку i першыя летапiсы. У той час у Заходняй Европе гiстарычныя xpoнiкi, царкоуныя iiншыя кнiri пiсалася на незразумелай народу мове. На Pyciкнiriадразу сталi пiсаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткi аб тым, летапiсы складалiся Полацку, Тураве, Новагародку. Рэлiгйнымi i культурна-асветнiцткiмi цэнтрамi на Pyci былi манастыры. У ix (цi пры ix) снавалi школы, пiсалiся i перапiсвалiся кнiгi, групавалiся адукаваныя людзi У некаторых гарадах пры саборах iснавалi вялiкiя бiблiятэкi. Летапiсы паведамляюць аб такой бiблiятэцы пры полацкiм Сафiйскiм саборы. Вядома, што унучка полацкага князя Усяслава, Ефрасння, перапiсвала кнiri. Узорамi старажытных рукапiсных кнiг знойдзеных на тэрыторыi Беларусь з'яуляюцца: вядомае Тураускае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знаходжання у мушцыпальнай бiблiятэцы г.Рэймса Германi; служэбнiк Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван­гелле (XIII ст.) i некаторыя iншыя. Асноуная частка старых рукапiсных кнiг загiнула пры пажарах, была разрабавана у перыяд мiжусобных войнау. Шмат помнiкау старажытнай культуры, у тым лiку кнiг, было знiшчана пазней eзуiтамi.

3 прадстаунiкоу кнiжнай асветы старажытнага перыяду нашай ricторый трэба адзначыць: у Смаленску - Клiмента Смаляцiча, у Ту­раве - Шрылу Тураускага, у Полацку - князёуну Прадславу-Ефрасшню.

Клiмент Смаляцiч жыу у першай палове XII ст. Як паведамляе летапiс, гэта быу кнiжнiк, раунi якому не было на усёй Pyci. Жыу ён у манастыры, але больш быу вучоным, чым манахам. У яго келлi побач з кнiraмi Святога Пiсання можна было знайсцiкнiri айцоу царквы (так звалi багасловау, якiя сфармулявалi дагматыку, правiлы богаслужэння, законы унутранага жыцця). 3 ix ён даведвауся пра антычных аутарау: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якiя дайшлi да нас, Клiмент быу вельмi працавiтым аутарам: ён напiсау шмат кнir, казанняу (пропаведзяу), пасланняу, тлумачэнняу. 3 ycix гэтых матэрыялау да нашага часу дайшло толькi. адно пасланне, напiсанае клiментам смаленскаму святару Фаме. Гэта пасланне мае вялiкую каштоунасць, таму што яно сведчыць пра накiрунак думак Клiмента i яго сучаснiкау. Мы бачым, што грамадства таго часу цiкавiлася нaвyкoвa-pэлiгiйнымi пытаннямi Святога Пiсання. Адны казалi, што разумець Бiблiю трэба так, як яна напiсана, г. зн. лiтаральна, другiя не задавальнялiся тaкiм тлумачэннем i даводзiлi, што зразумець свяшчэнныя кнiriмагчыма толькi з дапамогай свецкай навукi. Сам Клiмент (з 1147 па 1154 г. з'яуляуся мiтрапалiтам кiеускiм), як гэта бачна па накiрунку яго думкi, прытрьмлiвауся апошняга пункту гледжання.

Кiрыла Typaycкi - другi прадстаунiк асветы XII ст. -паходзiу сям,i заможных гараджан. Byчылi яго грэкi. По-

тым ён стау манахам-пустэльнiкам. Калi вызвалiлася епiскапская кафедра у Тураве, яго абралi enicкanaм. Праваслауная царква прылучыла Кiрылу Тураускага да лiку святых. Гэта быу не столькi кабiнетны вучоны, колькi выдатны царкоуны аратар. iмя яго сустракаем у агульных курсах рускай лiтapaтypы старажытнага перыя­ду. Прамовы Кiрылы уяуляюць сабой узоры царкоунага красамоуства таго часу. Яго казаннi i павучаннi створаны на асновах вiзантыйскай pыторыкi. Cучаснiкi дaлi яму назву Златавуста (задоуга да кiрылы жыу выдатны царкоуны аратар, адзiн з айцоу усходняй (праваслаунай) царквы iаан (каля 350 - 407), якога за красамоуства нaзвaлi Златавустам).

Прадслава-Ефрасiння, князёуна полацкая, таксама жыла у XII ст. Яна была унучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданнi, яна сваей прыгажосцю iрозумам стаяла вышэй за уcixcвaix сучаснiц. Жanixinpaciлi рукi князёуны, але яна адмаулялася icui. замуж. Бацькi хацелi аддаць яе замуж прымусам. Дазнаушыся пра гэта, яна цiшком пакiнула родную сям'ю i уцякла у жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка. Бацькi пpaciлi яе вярнуцца дадому. Прадслава ж засталася у манастыры i праз некаторы час прыняла пострыг. Яшчэ у доме бацькоу Прадслава любiла у час адпачынку чытаць кнiri, што у тыя часы было рэдкай з'явай у грамадстве. Прыняушы манаства, яна стала працаваць над nepanicвaннeм кнiг. Вакол яе аб'ядноувалiся шматлiкiя паслядоунiкi асветы i кнiжнасць Манастыр, у якiм жыла iпрацавала Прадслава Ефрасiння, паступова стау буйным рэлiгйным iкультурным цэнтрам, адкуль кнiri разыходзiлiся па ycix заходнiх землях Pyci. У сталым узросце Прадслава здзейснiла паломнiцтва у Палесцiну iiepyсалiм. Там яна i памерла у 1167 г. Мошчы Ефрасннi Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасiннеускiм манастыры, пабудаваным ею (часткова захавауся да нашiх дзён).

Шырокае развiццё На беларускiх землях атрымала прiкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косцi, глiны, металу упрыгожвалiся разьбой, iнхрустацыяй Своеасаблiвая у гэтым сэнсе прыгажосць керамiкi XIXIIIстст. У ёi мы не знойдзем яскравасцi маляушчых спалучэння пералiвалiся сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяулялася у строгасцi iстрыманасцi каляровых гучанняу, у шурпатасцi акоамiтнаоцi груба эробленай фактуры.

Tpoxiiншы характер мелi предметы, врызначаныя для феадаль-

най арыстакратыi, заможных гараджан. Яны часта упрыгожвалiся

выявамi фантастычных звяроу iптушак, выкананымi у асаблiвай

манеры - звярыным стылi, Любiмымi сюжэтамi старажытнарускага прыкладнога мастацтiа былi геральдычныя львы. Узорамi тонкай разьбы на каменю i косц з'яуляюцца шахматныя фiгуркi, знойдзеныя у Гродне i Ваукавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцау гавораць прадметы хрысцянскага культу. Сярод ix вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразю з шэрага шыферу, знойдзеныя у час раскопак на гарадзшчы Мiнска у 1957 г. Адзiн з гэтых абразкоу выяуляе ушанаваных у старажытнасцi святых у поуны рост з фiгурай Хрыста у верхняй частцы. Што да характарыстыкi выяуленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу тварау, дык ва ycix выразна праяуляюцца асаблiвасцi народнага мастацтва з яго непасрэднай перадачай навакольнага свету. Твары i аблiчча святых у многiм нагадваюць нам беларускiх сялян. Каштоунасць абразкоу абумоулена тым, што у дадзеным выпадку мы маем своеасаблiiвае злiццё майстэрства стварэння абразоу, запазычанага з вiзантьi i пауднёваславянскiх краiн, з пры-звычаенасцю i вопытам апрацоування дрэва i каменя, якая спрадвеку iснавала сярод народа i паходзiцы ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметау хатняга побыту, 3бpoi, прылад працы iупрыгажэнняу выкарыстоувалкя розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхнiка ix апрацоукi у XI — XIII стст. дасяг-нула высокага узроуню. У бeлapycкix гарадах былi распаусюджаны амаль усе вядомыя у Еуропе тэхнiчныя спосабы апрацоую металау: плаука, Лiццё, коука, залачэнне дроту, гравiраванне, упрыгожванне мeтaлiчныx вырабау эмаллю, чарненнем.

Помнiкi прыкладнога мастацтва нешматлiкiя. Але iтое невялжае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокi узровень гэтага вiду мастацтва у нашых продкау. Мы маем на увазе найперш крыж Ефрасiннi Полацкай, створаны мясцоным майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Крыж выконвау ролю каучэга для захавання хрысцянскiх рэлiквiй. Яго асновай з'яулялася кiпарысавае дрэва. Зверху i знiзy дрэва закрывалi залатыя пласцiны (усяго 21), аздобленыя каштоунымi камянямi, арнаментальнымi кампазiцыямi i абразкамi, якiя былi выкананы у тэхнiцы перагародкавай эмалi. Па майстэрстве выканання твор Лазара Богшы не саступау лепшым вiзантыйскiм узорам, вырабленым у гэтай найташiэйшай тэхнiцы. Шасцпiканцовы крыж меу вышыню каля 52 см, пасярэдзiне у 5 квадратных падпiсаных гнёздах знаходзiлiся рэлiквii. Яго бaкiбылi абкладзены срэбнымi з пазалотаю пласцiнамi, выкананымi у тэхнiцы цiснення. Крылу быу абведзены шнурком перлау.

Крыж Ефрасннi Полацкай з'яуляецца не тольш выдатным творам дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва, але i каштоуным помнiкам старажытнабеларускага пiсьменства. Зробленыя на крыжы надпiсы умоуна падзяляюць на дзве часткi. У першай частцы паведамляецца аб годзе стварэння святыш, кошце матэрыялау i працы, у другой жа затсаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасiння.

Няпросты лес напаткау крыж Ефрасiннi Полацкай, шмат разоу змяняу ёя уладальнiкау iмесцазнаходжанне. Ужо на мяжы XII -XIII стст. яго вывезлi з Полацка смаленскiя князi, у XVI ст. крыж ненадоуга Tpaniy у рукi маскоускiх князёу, а затым захоувауся у Сафiйскiм саборы, якi належау унiятам. пасля скасавання унii ён быу вернуты у Спаса-Ефрасшнеускую царкву. 3 1929 г. крыж знаходзiуся у Маплёускiм краязнаучым музеi. У гады Вялiкай Ай-чыннай вайны крыж знiк, i яго месцазнаходжанне невядома. У 90-я гады брэсцкiм майстрам М.Кузьмiчом была зроблена дакладная копiя гэтага крыжа.

Такiм чынам, багатая, яскравая i шматгранная культура Беларусi У IX - XIII стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.

Змест лiтаратуры

Беларусь на мяжi тысячагодзяу -Мн. БелЭн, 2000.-Б43432 с.

Нарыся гiсторыi Беларусь : у двух частках Мн.: 1995 Ч.5