Алімпіядныя заданні па беларускай мове


Алімпіяда па беларускай мове
4 клас
Паставіць у словах націск.(0,5 бала за кожнае слова)
Абапал, аер, выпадак, каменны, крапіва, маленькі, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзясят, як-небудзь, ярына.
Перакласці выразы на беларускую мову. (1 бал за кожны выраз)
Видел своими глазами - _________________________________
Слышал своими ушами - ____________________________________
Читать про себя - ___________________________________________
Андрей выше Никиты - _______________________________________
Пойти за грибами, ягодами - ____________________________________
Простите меня - ___________________________________________
Знаешь больше, чем он - _____________________________________
Закончыць прыказкі. (0,5 бала за прыказку)
Чалавек без працы, як - _____________________________
Новых сяброў набывай, а - __________________________________
Як дбаеш, так - _______________________________
Знайдзі памылкі. (0,5 бала за кожную памылку)
Берёзавы лес заусёды пригожи. Узімку бярозы нибы ледзеные снегуркі у белых сукенках. Ранней весной яны упрыгожваюцца шерымі завушницамі. Летам древы падобныя на дзеўчынак у белых спадніцах і зелёных хусцінках. А восенню стройныя берозкі нагадваюць жолтыя сонейки.
Знайдзі і падкрэслі “словы ў словах”. (0,5 бала за кожнае правільнае слова)
Літара, пенал, галоўкі, гараж, смак, брод, грузд, віхор, дзьмухавец, паліто, карысны, малако.
Падкрэслі “схаваныя” ў сказах імёны.(1 бал за кожнае слова)
Тата раскрыў цікавую размалёўку.
Я люблю боўлінг.
Мы апраналі на галаву шапкі.
Ён наставіў наган на мяне сцеражучы сваё дабро.
7. Да кожнага слова падабраць антонімы з той жа колькасцю літар.(0,5 бала за кожнае слова)
Лянота -
Падман -
Вораг -
Жанчына -
Дзед -
Чужына -
Моцны -
Далёка -
8. Паглядзі на словы АПЕТЫТ, МАЗГІ, ЛАСКА, ХОЛАД і вырашы, хто лішні: сабака, кошка, воўк, цялё, курыца. (1 бал)
9. Замяні адным словам. Адказы павінны пачынацца на Т.(0,5 бала за кожнае слова)
кандытарскі выраб -
драпежны звер з чорнымі палоскамі -
прадмет, які праводзіць вадкасці, газ -
насякомае з доўгімі вусамі –
10. Напішы ў дужках, што ёсць агульнага паміж
нажом і болем ()
валасамі і сустрэчамі ()
дрэвам і абыходжаннем()
стужкай і марай ()
каменнем і словам ()
(1 бал за кожнае слова)