Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле Фанетыка


Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.
Аб’ездчык ( ), заімшэць ( ), добрушскі ( ), дожджык ( ), заінець ( ), павільён ( ), салаўі ( ), сшытак ( ), узбекскі ( ), французскі ( ).
2.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.
лес-лёс
воз-рос
рэдка-рэдзька
нос-нёс
маёр-матор
маса-мяса
3.Напішыце словы па-беларуску.
Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.
4. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.
1) паказчык-пакасчык-пакашчык;
2) пенс’ія-пен’с’ія;
3) бацька й сын – бацька і сын
4) б’ез ласкі – б’яз ласкі;
5) шчарсц’в’ець –счарс’ц’в’ець –шчарс’ц’в’ець;
6) сх’ема-с’х’ема;
7) смачны –смашны
5.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.
Цуда гарбуз раз’езджаны Лічба дождж знаходка Жолуд жаніцьба падказка Абход завадзь просьбіт 6. Перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы птушак:
СУЛЕБ
АВОНАР
АВЕЙБЕР
ГУЛОБ
АЦІНІС