План урока Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста


Раздзел “Апрацоўка тэкставай інфармацыі”
Тэма ўрока: Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста.
__________________ года
Настаўнік: Латушка К.В.
Клас: 6
Месца ўрока ў тэме: 6 урок
Задачы:
вучэбная:
фарміраванне ўменняў удаляць, капіраваць, перамяшчаць і ўстаўляць фрагменты тэксту, адпрацоўваць уменне валодання клавіятурай
развіваючая:
развіццё лагічнага мыслення, увагі, назіральнасці, памяці, уменняў параўноўваць, абагульняць
выхаваўчая:
выхаванне ўважлівасці, акуратнасці, дысцыплінаванасці, уседлівасці.
Тып урока: урок замацавання атрыманых ведаў
Праграмнае і метадычнае забеспячэнне ўроку: тэкставы рэдактар MS Word, вучэбны дапаможнік "Інфарматыка 6" §16, раздатачны матэрыял
Чакаемыя вынікі:
Навучэнцы павінны ведаць: паняцце фрагменту тэкста, буфера абмену
Навучэнцы павінны умець: выконваць вылучэнне, удаленне, капіраванне, перамяшчэнне і ўстаўку фрагментаў тэксту.
Ход уроку:
Арганізацыйны момант.
Праверка засваення вывучанага матэрыялу
Падвядзенне вынікаў.
Інфармацыя пра хатняе заданне.
Правядзенне ўроку:
Арганізацыйны момант:
праверыць прысутных;
праверыць гатоўнасць навучэнцаў да ўроку (падручнікі, сшыткі, прылады);
Праверка засваення вывучанага матэрыялу
Настаўнік: Сёння мы працягваем вывучаць тэму “Фрагмент тэкста, выкарыстанне аперацый над фрагментам тэкста”. На папярэднім уроку вы запаўнялі табліцу “Спосабы выканання аперацый над фрагментам тэкста”. Давайце разам іх ўспомнім.
(Работа з інтэрактыўным практыкаваннем на сайце HYPERLINK "http://www.learningapps.org"www.learningapps.org) http://LearningApps.org/display?v=p5ut6wet301
Настаўнік: А цяпер давайце ўстроім невялікае спаборніцтва. Я раздзялю вас на каманды і прапаную розныя заданні на камп’ютарах і на раздаткавым матэрыяле. За заданні буду налічваць балы і ставіць прамежкавыя адзнакі. У канцы ўрока мы падвядзём з вамі вынікі і прааналізіруем вашы поспехі і цяжкасці.
Перад вамі 4 заданні.
(Настаўнік растлумачвае ўмовы заданняў і ход гульні-спабрніцтва)
Заданне 1: Удаліце фрагменты, заключаныя ў вуглавыя дужкі
Новы гадзіннік
- Ты што такі смуры? <Спытаў я у свайго сябра>
- А ведаеш, дружа, расчараваўся я ў сваім новым гадзінніку! <Восб гэта да! Я і не бачыў яго новы гадзіннік!>
- Што, няправільна час паказвае? <Цікава, што не так з гадзіннікам?>
- Ды не, як раз час ён паказваў правільна. Але паспрабаваў я ім цвік у сценку забіць, дык у яго адразу шкло разбілася і стрэлкі адваліліся! Нікуды нягодны гадзіннік! <Ці ж можна гадзіннікам цвікі ў сцену забіваць???>
- А малатком ты не спрабаваў цвікі забіваць? <Чаму менавіта гадзіннікам?>
- А гэта ідэя!!!
Заданне 2: Расстаўце сказы тэкста ў парадку, указаным у дужках. Пасля расстаноўкі радкоў удаліце нумарацыю.
Дзед-госць
Засцілае рэчкі лёдам, (3)
Ходзіць дзед белабароды (1)
Адпачыць крыху з дарогі, (11)
Полем, лесам, пералескам, (2)
Крые руні, травы, лозы (7)
Брыльянцістым снежным блескам. (4)
Туліць дрэвы лёгкім пухам, (6)
Белай посцілкай-кажухам. (8)
Сыпле іней на бярозы, (5)
І к нам прыйдзе на хвілінку (10)
Дзеда ўсюды носяць ногі, (9)
Важна сеўшы на ялінку. (12)
Заданне 3: перастаўце часткі тэкста так, как атрымаліся прыказкі
Беларускія народныя прыказкі
Бачыць карова, не кажы "не магу".
Ведай, каток, ворага нажываць.
Вольнаму воля, так i дзед да бабы.
Дзе прапала кароўка, i ў наша ваконца.
Загляне сонца там няхай i вяроўка.
Калi ўлез у дугу - што на павецi салома.
На Бога спадзявайся, а на сэрцы - лёд.
На вуснах - мёд, але й сам старайся.
Нічога не знаю - калi няма чаго есьцi.
Праўду казаць - свой куток.
Што па тэй чэсьцi, мая хата з краю.
Як баба да дзеда, шалёнаму поле.
Заданне 4: Набярыце тэкст беларускай народнай песні “Купалінка”, капіруйце радкі, якія паўтараюцца
Купалінка
Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?
Мая дочка ў садочку, ружу-ружу поліць!
Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!
Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!
Кветачкі рве, кветачкі рве, вяночкі звівае!
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае,
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае!
Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?
Фізкультхвілінка для вачэй
Настаўнік: Жадаю вам поспехаў пры выкананні даных заданняў!
(вучні пачаргова растлумачваюць алгарытм дзеянняў і выконваюць заданні, за хуткасць і правільнасць выканання заданняў залічваюцца балы ў ацэначны лісток)
Падвядзенне вынікаў.
Аналіз ацэначнага ліста і выстаўленне адзнак.
Рэфлексія
Вучням прапануецца невялікая анкета, змест якой можна змяняць, дапаўняць у залежнасці ад таго, на якія элементы ўрока звяртаецца асаблівая ўвага. Можна папытаць вучня аргументаваць свой адказ
На ўроку я працаваў… пасіўна/актыўна
Сваёй работай на ўроку я… задаволены/незадаволены
Урок для мяне здаўся… кароткім/доўгім
За ўрок я… стаміўся/нестаміўся
Мой настрой… падняўся/стаў хужэй
Матэрыял на ўроку мне быў… зразумелы/незразумелы
карысны/некарысны
цікавы/скушны
Дамашняе заданне мне здаецца… лёгкім/складаным
цікавым/нецікавым
Інфармацыя пра хатняе заданне.
Вывучыць матэрыял § 16, адказаць на пытанні 1-8.