Артыкул Беларус скрозь прызму фразеалагізмаў у паэзіі Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Наталля Богдан
Беларус скрозь прызму фразеалагізма у паэзіі Якуба Коласа
перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Творчасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа засёды цэнтры вагі даследчыка розных галін навукі, у тым ліку і даследчыка мовы яго твора. Вучоныя прыадкрываюць усё новыя і новыя аспекты яго дзейнасці, вызначаюць ролю мастака слова развіцці і станаленні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, пазнанні беларуса, яго светаспрымання і светаялення.
Спазнаць чалавека з самых розных бако дазваляюць фразеалагічныя адзінкі (далей ФА). Створаныя самім народам, яны найперш і больш за сё скіраваны да чалавека. Асаблівую цікавасць выклікае вывучэнне гэтых скарба мовы творах Якуба Коласа, якія вобразна, ёмка, сцісла не толькі і не столькі называюць, колькі характарызуюць, даюць ацэнку, нясуць дадатковую інфармацыю, увасабляюць культурна-нацыянальнае светабачанне народа. Чалавек найперш пазнае сябе праз самога сябе. Таму аб’ектам даследавання паслужылі саматычныя фразеалагізмы (далей СФ), якія выдзелены паэзіі Якуба Коласа. Праз аналіз такіх адзінак, як сцвярджае В.А. Ляшчынская, “выяляюцца закадзіраваныя іх веды пра свет, эталоны і стэрэатыпы нацыянальнага бачання і разумення свету, назначэння чалавека ім і інш.” [1, с. 52–53]. Менавіта таму мэтай нашага артыкула і стала вывучэнне СФ у паэзіі Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны як сродку пазнання беларуса найбольш цяжкія моманты яго жыцця.
У вершах і паэмах ваеннага перыяду творчасці Якуба Коласа (1941–1945 гг.), як заважае В.П. Рагойша, “вера моц Чырвонай Арміі і непахісны дух савецкага народа перамяжоваецца з надзеяй на хуткую перамогу, любо да роднай зямлі – з нянавісцю да фашысцкіх захопніка” [2, с. 41]. Цэнтральнае месца дадзены перыяд пісьменнік адводзіць беларусу, які сімі сіламі імкнецца знішчыць ворага. Чалавек у такі момант прадстае перад намі скрозь прызму СФ, што твараюць своеасаблівы саматычны код культуры, які займае адно з цэнтральных месца у стварэнні монай карціны свету разам з іншымі кодамі культуры, бо “пазнанне сябе навакольным свеце пачынаецца з асабістай ідэнтыфікацыі, з адчування межа асабістага “Я” супрацьпасталенні да свету” [3, с. 74].
З улікам семантыкі СФ, іх кампанента, вобраза Якуб Колас характарызуе адносіны беларуса да каго- або чаго-небудзь, яго псіхічны і эмацыянальны стан, інтэлектуальную дзейнасць і здольнасці, унутраныя якасці і маленчую дзейнасць.
Чалавек найбольш пазнаецца ва заемаадносінах з іншымі людзьмі або адносінах да чаго-небудзь, тым больш у экстрэмальных сітуацыях. Менавіта гэтым і абумолена вылучэнне групы СФ, што характарызуюць чалавека паводле адносін да каго- або чаго-небудзь.
Так, першапачатковай задачай кожнага беларуса гады Вялікай Айчыннай вайны было знішчыць фашыста, выгнаць захопніка з роднай зямлі, пакараць іх. Для Якуба Коласа сродкамі перадачы гэтым выпадку паслужылі такія ФА, як: вылушчыць душу
·пазбавіць жыцця, знішчыць каго-н.
· [4, с. 180] (Падума я мыслях з сабою: // Калі мы пабачым Пятрушу, // Дык ворагу смерць пад вярбою, // А з Гітлера вылушчым душу [5, с. 132 ]), скуру садраць
·моцна пабіць, адлупцаваць каго-н.
· [4, с. 500] (Збрыдла нам пазіраць // На яго, паганца,
· // Проста
· скуру садраць // На лясной палянцы [6, с. 36]), уліць алею рот
·адплаціць за здзекі, крыду; учыніць помсту каму-н.
· [4, с. 32] (Што ні дзень, то больш наглее // Гітлераскі зброд. //Дык вальём жа ім алею // У іх вочы рот! [6, с. 22]) і інш.
Выразную негатыную ацэнку ворага паэту дапамагае выражаць фразеалагізм мець вока
·адчуваць непрыязнасць да каго-н., мець злосць на каго-н., ненавідзець каго-н.
· [4, с. 85]: На ворага ён [Петрык] вока мае
· // Бо праз яго шляхі закрыты [6, с. 23], дзе кампанент вока складзе ФА выражае нутраны стан героя.
Нельга не звярнуць увагу на сімвалічнае значэнне кампанента кро у складзе фразеалагізма аддаць кро
·ахвяраваць жыццём або быць параненым, змагаючыся за каго-, што-н.
· [4, с. 269]. Вобраз абраны тым, што кро выступае цэнтрам і сімвалам сілы, месцам знаходжання душы, а душа – гэта жыццё, якое беларус гатовы аддаць за радзіму, каб толькі вызваліць яе з фашысцкага палону: Пра вас жа, волаты-героі, // Гатовы кро за край аддаць, // Шумець век векам будуць хвоі // I гімны славы вам складаць [6, с. 40].
Каб паказаць адносіны беларуса да воіна-героя, паэт выкарыстовае фразеалагізм хіліць галовы
·выказваць глыбокую пашану каму-н., пакланяцца каму-, чаму-н.
· [4, с. 122]: Прад вамі ж воіны, байцы-героі, // Я радасці схіляю галаву [7, с. 31]. Жэст схіляць галаву дадзеным выпадку адлюстровае станочую ацэнку паводзін чалавека.
Асаблівую цікавасць выклікае вывучэнне нутранага свету чалавека, адным са складніка якога выступаюць эмоцыі і пачуцці, што і абумовіла вылучэнне другой групы СФ. Псіхічны і эмацыянальны стан беларуса Якуб Колас перадае з дапамогай наступных устойлівых адзінак: душа і сэрца агні
·пра цяжкае перажыванне каго-н.
· [4, с. 176], сэрца зыграла
·аб пачуцці радасці, вялікага задавальнення і г. д. у каго-н.
· [4, с. 548], рваць на сабе валасы
·моцна перажываць, быць у адчаі, роспачы, дакараць сябе
· [4, с. 64], кро ускіпае
·аб вельмі моцнай узбуджанасці, хваляванні каго-н.
· [4, с. 269], абліцца халодным потам
·вельмі моцна спужацца, жахнуцца
· [4, с. 418], сэрца сціснулася
·нехта зазна душэную боль, хвалюецца за каго-, што-н.
· [4, с. 548] і інш. Менавіта з дапамогай гэтых ФА мастак слова перадае збуджаны эмацыянальны стан беларуса гады вайны.
Так, сэрца і душа з’яляюцца цэнтрамі глыбокіх эмацыянальных перажывання, крыніцай пачуцця у іх супрацілегласці. Напрыклад, у кантэксце Знямелы, пануры, суровы, // Сядзіць Іван Гурба на пні. // Якія жа скажаш тут словы? // Душа ся і сэрца агні. // Застрэлілі жонку
· завошта? // Дзячыну забралі
· куды? // Якім жа заплаціце коштам, // Забойцы з фашысцкай арды? [6, с. 17]. Якуб Колас праз фразеалагізм душа і сэрца агні перадае цяжкі псіхічны і эмацыянальны стан Івана Гурбы, у якога фашысты знішчылі сям’ю.
Лірычны герой паэмы “Адплата” вельмі перажывае за свой край, які зруйнавалі немцы. Перадаць гэты стан дапамагае фразеалагізм сэрца сціснулася: Я мыслях на край свой далёкі зірну, // I сціснецца сэрца зацята. // Сады, гарады абярнулі труну // Фашысцкія вылюдкі-каты [5, с. 28]. У гэтым выпадку сэрца як цэнтральны орган кровазвароту чуйна рэагуе на хвалі збуджэння біяэнергіі целе чалавека пульсацыяй крыві, біццём, а таму і заканамерным з’яляецца жыванне атарам фразеалагізма сэрца сціснулася. З гэтай жа мэтай у творы Якуб Колас ужывае і фразеалагізмы кро ускіпае (Не ведае, хто гэты хват, // Ды кро яе так і скіпае: // Фашыст, дык вядома
· ён гад, // I слава яго жо такая [5, с. 33]). У кантэксце Упала на попел Мар’яна // I рве на сабе валасы: // Спалілі сыночка Івана [5, с. 11] атар пры дапамозе фразеалагізма рваць на сабе валасы перадае не толькі перажыванні гераіні, разам з гэтым адчуваецца яе віна гібелі сына, за што Мар’яна сябе і дакарае.
Эмоцыю страху Якуб Колас перадае з дапамогай выраза абліцца халодным потам. Сапрады, у кантэксце мы бачым жудасную сітуацыю: Разгледзе
· вісіць чалавек, // Упол перавязаны дротам. // Жах добняй Цімоха падсек, // Абліся халодным ён потам [5, с. 43]. Менавіта такія страшныя моманты на целе чалавека і з’яляюцца кроплі халоднага поту.
Аднак ёсць моманты, калі чалавек перажывае радасць. Нават у час вайны беларус не страчвае пачуцця задавальнення. Такі збуджаны эмацыянальны стан чалавека мастак слова перадае паэме “Суд у лесе” з дапамогай фразеалагізма сэрца зыграла: Ён [Мікітка] план свой, абдуманы стала, // Прад ім выкладае. // Сяброскае сэрца зыграла // I кро маладая [6, с. 16].
Інтэлектуальную дзейнасць і здольнасці беларуса класік літаратуры перадае фразеалагізмамі запісаць на лбе
·цвёрда запомніць што-н.
· [4, с. 295], разгарнуць плечы
·даць магчымасць сілам, здольнасцям свабодна і пона праявіцца, развіцца
· [4, с. 409], не апускаць рукі
·не страчваць волю, здольнасць, жаданне да якой-н. дзейнасці.
· [4, с. 458]:
Так, фразеалагізм запісаць на лбе дае ацэнку інтэлектуальнай дзейнасці чалавека. Лоб з’яляецца не толькі часткай галавы, але і суадносіцца з разумовымі здольнасцямі чалавека, выступае цэнтрам збору інфармацыі, што і абумовіла выкарыстанне паэтам гэтага выраза пры характарыстыцы беларуса. Найбольш выразна гэта праяляецца кантэксце паэмы “Адплата”: Канца не відаць барацьбе. // Ці верна на немца браць стаку? // Запішаш па часе на лбе, // Што кій памяня на булаку [5, с. 17].
Фразеалагізмы разгарнуць плечы і не апускаць рукі Якуб Колас ужывае сваіх творах як кантэкстуальныя сінонімы. Паранаем: Разгорнем шырока // Магутныя плечы // I вышай падымем наш сцяг, // Бо час недалёка // Рашучае сечы, // I зрынецца вораг у прах [8, с. 13] і І людзі рук не апускаюць, // Не запалохаюць звяры, // Яны не здрадзяць свайму краю // I помсты востраць тапары [5, с. 23]. Атар паказвае такім чынам упэненасць, валявую моц і здольнасць беларуса да апошняга змагацца за мір і волю роднага краю.
Характэрныя ласцівасці і якасці чалавека падчас вайны паэт перадае з дапамогай СФ: з душой адкрытаю і сэрцам
·шчыры, даверлівы
· [4, с. 178], самі з вусамі
·не горшыя за іншых, не дурней за іншых
·[4, с. 102].
Так, фразеалагізмам з душой адкрытаю і сэрцам Якуб Колас характарызуе станочыя якасці асобы, у прыватнасці шчырасць і даверлівасць народа (Мой мілы край, народ мой дарагі, // З душой адкрытаю і сэрцам! [8, с. 13]), што найбольш цэняцца беларуса, нягледзячы на “пакуты чашу”, што “пі” народ пад прыгнётам фашыста. Акрамя таго, менавіта сэрца – “месца знаходжання душы, канцэнтраванне жыццёвай сілы” [9, с. 156], а разам гэта ніверсаліі: “душа і сэрца – самае патаемнае месца для захавання вобраза, успаміна месца лакалізацыі пачуцця” [10, с. 412].
Беларусы маюць перш за сё годнасць. Гэта выражаецца коратка і ёмка фразеалагізмам самі з вусамі. Саматызм вусы спрымаецца носьбітамі мовы, як заважае Л. У. Зайцава, “у якасці партрэтных рыс абавязкова сталага мужчыны”, а таму, як можна меркаваць, характарызуе “якасці чалавека, што дасягаюцца пэным узросце, набываюцца з вопытам”. У сімвалічным сэнсе названае слова атаясамліваецца з лексемамі стары, умудроны і з’яляецца “паказчыкам жыццёвых дасягнення” [11, с. 43]. Сапрады, у кантэксце фразеалагізм з дадзеным кампанентам выступае значэнні
·не горшыя за іншых, не дурней за іншых
·. Пісьменнік гэтым выразам перадае жыццёвую мудрасць беларуса, яго годнасць: Не, дудкі, мы самі з вусамі // I ведаем вашу радню [5, с. 41].
Ацэнку маленчай дзейнасці чалавека Якуб Колас дае з дапамогай фразеалагізма скрозь зубы (працадзіла)
·неразборліва, невыразна (гаварыць)
· [4, с. 216]. Так, у творы дадзены выраз адмона характарызуе асобу паводле яе нямення свабодна, добра гаварыць:
· Сястрыцы! да гэта ж скажоны!
· // Скрозь зубы яна [Кася] працадзіла [5, с. 115]. Асноным паказчыкам негатынай ацэнкі выступае саматызм зубы, якія з’яляюцца своеасаблівай перашкодай падчас працэсу малення.
Такім чынам, выразным сродкам пазнання беларуса паэзіі Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны з’яляюцца СФ, якія дапамагаюць атару сцісла, ёміста абазначыць і даць ацэнку эмацыянальнаму стану беларуса, яго разумовым здольнасцям, характэрным уласцівасцям і якасцям, ахарактарызаваць маленчую дзейнасць і выразіць адносіны да іншых людзей. Пры гэтым фразеалагізмы характарызуюць беларуса як адмона, так і станоча. Галонае, што ласціва яму час Вялікай Айчыннай вайны, гэта імкненне да барацьбы, да знішчэння ворага на роднай зямлі, які прынёс ёй толькі боль, страх і разруху. Але нягледзячы на гэта беларус застася шчырым і даверлівым у адносінах да іншых людзей, удзячным героям-абаронцам свайго краю.
Літаратура
1 Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2010. – 230 с.
2 Рагойша, В. П. “Душою і сэрцам мы з вамі, героі”: лірыка Якуба Коласа часу Вялікай Айчыннай вайны / В. П. Рагойша // Роднае слова. – 2006. – № 8. – С. 40 –43.
3 Гудков, Д. Б. Телесный код русской культуры: материалы к словарю / Д. Б. Гудков, М. Л. Ковшова. – М.: Гнозис, 2007. – 288 с.
4 Фразеалагічны слонік мовы твора Я. Коласа: звыш 6000 слон. арт. / уклад. А. С. Аксаміта [і інш.]; пад рэд. А. С. Аксамітава. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 655 с.
5 Колас, Я. Адплата. Паэма / Я. Колас. – Мінск: Дзяржанае выдавецтва БССР, 1946. – 142 с.
6 Колас, Я. Суд у лесе. Паэма / Я. Колас. – М.: Выдавецтва ЦК КП(б)Б “Совецкая Беларусь”, 1943. – 40 с.
7 Колас, Я. Голас зямлі. Вершы / Я. Колас. – М.: Выдавецтва ЦК КП(б)Б “Совецкая Беларусь”, 1943. – 79 с.
8 Колас, Я. Адпомсцім. Зборнік паэзіі / Я. Колас. – М.: Выданне газеты “Совецкая Беларусь”, 1942. – 31 с.
9 Маслова, В. А. Введение в лингвокультурологию: учеб. пособие / В. А. Маслова. – М.: Наследие, 1997. – 207 с.
10 Большой фразеологический словарь русского языка. Значение. Употребление. Культурологический комментарий / редкол.: В. Н. Телия (отв. ред.) [и др.] – М.: АСТ-ПРЕСС КНИГА, 2006. – 784 с.
11 Зайцава, Л. У. Фразеалагізмы з кампанентамі лексіка-семантычнай групы
·рагавыя ніткападобныя тварэнні на скуры
· / Л. У. Зайцава // Изв. ГГУ им. Ф. Скорины. – 2007. – № 4 (43). – С. 42–46.
15