Урок літаратурнага чытання. Прырода зімой. Я. Радзічкаў “Першыя сняжынкі”


Тэма: Прырода зімой.
Я. Радзічкаў “Першыя сняжынкі”,
М. Пазнякоў “Зайчык”,
А. Буцень “Ці ёсць зіма?”
А. Клышка “Растлумач, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі”
Мэты: пазнаёміць дзяцей з новым раздзелам; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; пашырыць веды вучняў пра асаблівасці зімоўкі асобных жывёл; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твора, падбіраць загалоўкі да частак твора;
развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання;
выхоўваць назіральнасць, беражлівыя адносіны да прыроды.
Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыя пачатку ўрока.
Празвінеў званок вясёлы,
Зайшла настаўніца ў клас!
Мы ўрок пачаць гатовы,
Добра будзем працаваць!
А гасцям хвілін прыемных
Можна толькі пажадаць!
Дыхальная гімнастыка
Цуда-нос.
Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.
Носікам дыхаю,
Дыхаю вольна,
Глыбока і ціха –
Як заўгодна.
Выканаю заданне,
Затрымаю дыханне.
Раз, два, тры, чатыры –
Зноў дыхаем:
Глыбей і шырай.
- Усміхніцеся адзін аднаму, пажадайце адзін аднаму цярпення і добрага настрою.
Моўная размінка.
Чыстагаворка
чэ-чэ-чэ, летам сонейка пячэ.
чу-чу-чу, усім спяку па Калачу.
чы-чы-чы, не ляжы на пячы.
А цяпер папрацуем над скорагаворкай.
У чатырох чарапах па чатыры чарапашаняты.
Праверка дамашняга задання.
- Якое заданне вам было дамоў? (Казка “Залаты збан” сціпла пераказваць).
- Ці спадабалася казка? Хто з герояў вам найбольш спадабаўся?
- А цяпер паслухаем казку. Жадаючыя…
(Выстаўленне адзнак)
Падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.
Адгадайце загадкі.
1)Белым пухам замяло і палеткі, і сяло.
Мост праз рэчку хутка ляжа, а што гэта, хто адкажа? (Зіма)
2)Ляцяць птушкі без крыл, на дрэве садзяцца без ног. (Сняжынкі)
3)На ўсе рукі майстар здатны: і дарожнік ён, і шкляр,
І мастак з яго выдатны, і цудоўны ён цясляр. (Мароз)
4)Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Мяцеліца)
5) Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш).
- На якую тэму гэтыя загадкі?
- Сёння да нас прыйшла госця Зіма. Паглядзіце на дошку і разгледзьце карціны зімы.
- А каму спадабаецца зіма, падыміце рукі? Чым?
Паведамленне тэмы і мэт урока.
На ўроку пазнаёмімся з новым раздзелам падручніка “Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей цябе няма”; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; будзем фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твора, падбіраць загалоўкі да частак твора; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання; выхоўваць назіральнасць, беражлівыя адносіны да прыроды.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Падрыхтоўка да ўспрымання твора.
Прачытайце тэму раздзела.
Якой пары года будуць прысвечаны творы ў гэтым раздзеле?
Прачытайце эпіграф да раздзела Канстанцыі Буйло.
За што аўтар любіць зіму?
Прагляд відэароліка
Зіма – вельмі прыгожая пара года. Давайце паглядзім відэаролік і заўважым прыгажосць зімовага лесу.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Праца над творам Я. Радзічкава “Першыя сняжынкі”
Першасны сінтэз.
Паслухайце твор і адкажыце на пытанні:
Што змянілася раніцою ў пакоі, на дварэ?
Адразу сачыце, ці ёсць для вас у творы незразумелыя словы.
Чытанне твора настаўнікам.
Слоўнікавая работа
Праверка першаснага успрымання.
Што змянілася раніцою у пакоі, на дварэ?
Ці падобныя ў творы сняжынкі да жывых істот? Пацвердзіце гэта словамі з тэксту.
А хто заўважаў, які быў першы снег у нас у гэтым годзе? Апішыце.
Складанне сінквейна да твора “Першыя сняжынкі”
Сняжынкі
Белыя, зіхатлівыя (іскрыстыя, лёгкія, лагодныя,мяккія, нячутныя, першыя)
Падаюць, кружацца, ззяюць
Вельмі чакаюць іх дзеці
Прыгажосць
Правілы складання:
Першы радок верша - гэта яго тэма. Прадстаўлена яна ўсяго адным словам і абавязкова назоўнікам.
Другі радок складаецца з двух слоў, якія раскрываюць асноўную тэму, якія апісваюць яе. Гэта павінны быць прыметнікі.
У трэцім радку, з дапамогай выкарыстання дзеясловаў апісваюцца дзеянні, якія адносяцца да слова, які з'яўляецца тэмай сінквейна. У трэцім радку тры словы.
Чацвёртая радок - гэта ўжо не набор слоў, а цэлая фраза, пры дапамозе якой выказваюцца адносіны да тэмы. У дадзеным выпадку гэта можа быць як прапанова, складзенае вучнем самастойна, так і крылаты выраз, прыказка, прымаўка, цытата, афарызм, абавязкова ў кантэксце раскрывае тэмы.
Пяты радок - усяго адно слова, якое ўяўляе сабой нейкі вынік, рэзюмэ. Часцей за ўсё гэта проста сінонім да тэмы верша.
Праца над творам М Пазнякова “Зайчык”
А цяпер прачытайце самастойна верш Міхася Пазнякова “Зайчык” і параўнайце зіму.
Чытанне верша вучнямі ўголас.
Якая зіма ў першым творы і ў другім?
Чаму Зайчык не баіцца завірухі?
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВОЧАК
Раскажыце, як рыхтуюцца да зімы іншыя жыхары лесу.
А цяпер пазнаёміцеся яшчэ з творам Алега Буценя “Ці ёсць зіма?” і даведаемся, якія яшчэ жывёлы рыхтуюцца да зімы.
Праца над творам А. Буценя “Ці ёсць зіма?”
Першасны сінтэз.
Чаму так называецца твор?
Чытанне твора настаўнікам.
Праверка першаснага ўспрымання.
Слоўнікавая работа
Прачытайце шэптам і адзначце невядомыя словы.
Чытанне твора па ролях.
Назавіце герояў казкі. (Чарапаха, Сарока, Варона.)
Як трэбы чытаць словы Чарапахі? (паволі) Сарокі? (хутка)
Аналіз твора.
Чаму Чарапаха не паверыла Сароцы, што настане зіма? Прачытайце.
Паглядзіце на малюнак і адкажыце, хто яшчэ мог бы так, як Чарапаха адказаць пра зіму?
Паўторнае чытанне з мэтай падзелу тэкста на часткі.
Прачытайце самастойна тэкст і прыдумайце назвы да кожнай часткі апавядання.
План
Халодная восеньская раніца.
Размова Сарокі з Чарапахай.
Размова Сарокі з Варонай.
Творчая праца.
Праца ў парах. Перакажыце па плане.
Рэфлексія.
Як вы лічыце, Зіме спадабалася, як вы працавалі?
Госця Зіма вам даруе падарункі – сняжынкі.
Ацаніце ўрок і сваю працу на ўроку:
Калі было цікава, я працаваў добра – намалюйце ўсмешку,
Калі не было цікава, я працаваў дрэнна – намалюйце сумны твар.
А цяпер пакажыце, што у вас атрымалася.
Падвядзенне вынікаў урока.
З якімі творамі мы з вамі пазнаёміліся?
Хто з герояў вам спадабаўся? Чаму?
Дамашняе заданне.
На канікулах чытайце творы пра зімнія прыгоды дзяцей.
Трацюк Наталія Міхайлаўна