Свая гульня Што я ведаю пра Радзіму, мову і літаратуру 5 клас
Тэма Намінал пытання
Бацькаўшчына 10 20 30 40 50
Беларуская мова 10 20 30 40 50
Беларуская літаратура 10 20 30 40 50
Лексіка 10 20 30 40 50
Школа 10 20 30 40 50
Тэма «Радзіма»:
10 – Назавіце птушку і звера – сімвалы Рэспублікі Беларусь. (Бусел і Зубр)
20 – Раскажыце, што абазначаюць колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (Чырвоны – колер перамогі. Зялёны – колер надзеі, вясны, адраджэння, гэта колер лясоў і палей. Белы колер – духоўная чыстата. Арнамент – сімвал земляробства)
30 – Праспявайце першы слупок Гімна Рэспублікі Беларусь. (Мы, беларусы – мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і.)
40 –
50 –
Тэма «Беларуская мова»:
10 – Растлумачце, чым адрозніваецца просты сказ ад складанага. (У простым сказе – адна граматычная аснова, у складаным – 2 і больш)
20 – Прыдумайце сказ з акалічнасцю (Сёння цудоўнае надвор’е!)
30 – Пералічыце усе стылі маўлення (5: навуковы, мастацкі, публіцыстычны, афіцыйны, гутарковы)
40 – Напішыце фанетычную транскрыпцыю слова ПАД’ЕЗД ([падйэст])
50 – Што такое фанетыка?
Тэма «Беларуская літаратура»:
10 – Назавіце сапраўднае імя Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко)
20 – Калі яму было 4 гады, сям’я пераехала ў Расію. Там ён самастойна вывучыў беларускую мову і пачаў пісаць вершы. Хто гэта? (Максім Багдановіч)
30 – З якога твора выраз: «Насіце на руках бацькоў»? («Нямоглы бацька» У. Караткевіч)
40 – Пералічыце 3 творы Якуба Коласа («Крыніца», «Песня ляснога жаваранка», «На рэчцы»)
50 – Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Назавіце назву і аўтара верша (У. Караткевіч “Бацькаўшчына”)
Тэма «Лексіка»:
10 – Падбярыце сінонім і антонім да слова ДОБРЫ (цудоўны, злосны)
20 - Знайдзіце лішняе слова, растлумачце свой выбар: вясна, вясенні, вясло, вясною. (вясло, астатнія - аднакаранёвыя)
30 - Перакладзіце з рускай мовы на беларускую: сообщение (паведамленне)
40 - Назавіце сказ з памылкай, выпраўце яе: Суседскую дзяўчынку паслалі па яблыкі. Хлопцы пажартавалі над сябрам. (Хлопцы пажартавалі з сябра)
50 - Назавіце па-беларуску (малюнак). (Кубак)
Тэма «Школа»:
10 – Напішыце нумар нашай школы па-беларуску (сто чатыры)
20 – Назавіце 5 назоўнікаў, якія ёсць у гэтым кабінеце (парта, шафа, дошка, аловак, падручнікі)
30 – Назавіце 5 прыметнікаў, якія ёсць у гэтым кабінеце (драўляны, шкляны, папяровы, прыгожы, паламаны)
40 – Назавіце месяцы, у якія не трэба хадзіць у школу (чэрвень, ліпень, жнівень)
50 – Складзіце сказ, дзе слова школа будзе дзейнікам, а таксама – дзе акалічнасцю (Мая школа знаходзцца на вуліцы Шчадрына. У школе мне весела).