Урок по белорусскому языку Падагульненне і сістэматызацыя


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага
Мэты:
падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па вывучаным моўным і маўленчым матэрыяле;
выпрацоўваць уменне рабіць вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму, карыстаючыся прапанаванымі пытаннямі, ілюстраваць свае думкі прыкладамі;
удасканальваць моўныя, маўленчыя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні вучняў.
Ход урока
Арганізацыйны момант
Добры дзень! Спадзяюся, што сённяшні ўрок будзе добрым, плённым і карысным для ўсіх.
Сённяшні ўрок звычайны і незвычайны адначасова. Звычайны, таму што мы будзем гаварыць пра добра вядомыя вам рэчы. А незвычайны тым, што мы будзем падарожнічаць па акіяне пад назвай “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага ў 1-4 класах”.
Мэтай нашага падарожжа з’яўляецца падагульненне ведаў па раздзеле. Бо гэты раздзел – гэта бяскрайні акіян ведаў. Каб адправіцца ў такое падарожжа, неабходна мець добрае здароўе. Компасам будуць служыць вашы веды.
Давайце зробім першы запіс у нашым “суднавым сшытку”: дата, класная работа.
Гульня-падарожжа
Нас чакае плаванне па бяскрайнім акіяне! Пазнаёмімся з картай падарожжа (на дошцы).
У нашым падарожжы вам спатрэбіцца ежа, таму за правільныя, поўныя адказы я вам буду даваць рыбкі. Спадзяюся, усе будуць актыўна працаваць і ніхто не застанецца “галодны”.
Востраў Назоўнік
Што гэта за востраў такі?
Імя ўсё навокал мае:
Рачулка, расінка і зорка,
Пчала, аблачынка, вавёрка.
Па гэтым востраве нямала
З настаўніцай вы вандравалі.
Вы хуценька ўсё ўспамінайце
І назву яго адгадайце.
– Успамінаем,што такое назоўнік? (часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто?што?)
Якая форма назоўніка лічыцца пачатковай? (Н. скл., адз. л.)
Як змяняецца назоўнік? (род, лік, склон)
Колькі скланенняў мае назоўнік?(3).
Пералічыце склоны з пытаннямі?
Вучань працуе каля дошкі з карткай:
Вызначце род назоўнікаў:
Далонь (ж.р.), гусь(ж.р.), жыццё(н.р.), настрой(м.р.), калоссе(н.р.), яблык(м.р.), зерне(н.р.), артыст(м.р.), качаня(н.р.), важатая(ж.р.), таполя(ж.р.), жырафа(ж.р.).
Астатнія вучні перапісваюць з дошкі назоўнікі і вызначаюць іх скланенне:
Бяроза (1 скл.), дарога (1 скл.), сын (2 скл.), воля (1 скл.), песня (1 скл.), радасць (3 скл.), шум (2 скл.), поле (2. скл.), гусь (3 скл.).
Практыкаванне 3 на старонцы 44. Вусна.
1.Быў на возеры, на спектаклі, на суботніку, на рэчцы (М. скл.)
2.Падышоў да дома, да вуліцы, да бацькі, да аленя (Р.скл.)
3.Гаварыў аб вёсцы, аб балеце, аб кнізе, аб Прыпяці (М.скл.).
Востраў Прыметнік
Я аздабляю нашу мову:
Даю прыметы розным словам
Наўрад ці зможаш без мяне ты
Прадмет адрозніць ад прадмета.
Што мы ведаем пра прыметнік?(часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які?якая?якое?якія?чый? чыя? чыё?)
Як змяняюцца прыметнікі? (па ліках і склонах, а ў адзіночным ліку і па родах)
Да чаго ў сказе дапасуюцца прыметнікі?Як вызначаецца род, лік, склон прыметнікаў?(вызначаецца па назоўніку)
Вучань працуе каля дошкі з карткай:
Падкрэсліце прыметнікі:
Зіма, баравік, зімовы, вясёлкавы, возера, маленечкі, зорны, плаўнік, дбайны, узнагарода.
Праскланяйце зімовы:
Н. зімовы
Р. зімовага
Д. зімоваму
В. зімовы
Т. зімовым
М. (аб) зімовым
Астатнія вучні выконваюць (пісьмова) самастойна практыкаванне 5 па варыянтах.
1 рад (1,2 сказ): залацістая восень (ж.р.,адз.л.,Н.скл.), яркі дзень (м.р.,адз.л.,Н.скл.), сонечны дзень (м.р.,адз.л.,Н.скл.);
2 рад (3,4 сказ):вераснёўскае паветра (н.р.,адз.л.,Н.скл.), залатой восені (ж.р.,адз.л.,Р.скл.), незабыўнае ўражанне (н.р.,адз.л.,В.скл.);
3 рад (5,апошні сказ): у сасновым бары (м.р.,адз.л.,М.скл.), густым водарам(м.р.,адз.л.,Т.скл.).
Праверка: адзін вучань з кожнага рада зачытвае, астатнія правяраюць.
Фізкультхвілінка
– З чаго пачынаецца працоўны дзень кожнага сумленнага грамадзяніна, які клапоціцца пра сваё здароўе….Як сумленныя грамадзяне зробім гэта і мы.
Раз – падняцца, усміхнуцца,
Два – сагнуцца, разагнуцца,
Тры – галоўкай паківаць.
На чатыры – рукі шырэй,
Пяць – рукамі памахаць,
Шэсць – прысесці
І за парты ціха сесці.
Востраў Займеннік
Я сябар ваш здаўна, паверце,
Таму і мову мне даверце.
І я ўкажу вам на прадметы,
А калі трэба – на прыметы,
Каб хто і што, дзе і калі
Ніколі вас не падвялі.
Цяпер, сябры, паразважайце,
Маё імя вы адгадайце.
– Што называецца займеннікам?(часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, не называючы іх)
– Назавіце займеннікі 1-й асобы,2,3-й адз. і мн. ліку?
Раздаць карткі тром вучням для самастойнай працы:
Замест кропак устаўце патрэбныя займеннікі:
Майскім вечарам я (Н. скл.,1-я ас.,адз.л.) з сябрам Мацеем прабіраўся да дубоў. У нас (Р.скл., 1-я ас.,мн.л.) былі рукзакі: у мяне (Р.скл.,1-я ас.,адз.л.) трохі меншы, а ў Мацея набіты. Мацей любаваўся лесам. Яму (Д.скл.,2-я ас., адз.л.) хацелася застацца тут.
Практыкаванне 6. Адзін вучань працуе каля дошкі і каменціруе, астатнія запісваюць.
Пры гасцінцы растуць векавыя бярозы. Яны ціха перашэптваюцца. У іх голлі спяваюць птушкі. Наводдаль стаіць адзінокая бяроза. Яна ледзь шэпча. Ствол яе пачарнеў.
Практыкаванне 7.
Востраў Дзеяслоў
Папрасіць і загадаць магу.
Вызначыць вам час дапамагу.
А калі з займеннікам стаю,
Дык асобу лёгка пазнаю
Пачынайце дзейнічаць – і зноў,
Вам паможа сябар (Дзеяслоў).
– Што ж такое дзеяслоў? (самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць?што зрабіць?што робіць?што зрабіў? і г.д)
Што значыць паняцце неазначальная форма дзеялова? (пачатковая яго форма, не мае формаў часу, асобы, ліку)
Якія суфіксы характэрныя для дзеясловаў неазначальнай формы?(ць,ці,чы)
Па чым змяняюцца дзеясловы?(часах, асобах, ліках, родах)
Якія часы вы ведаеце?(прошлы,цяперашні і будучы)
Чым у сказе звычайна з’яўляецца дзеяслоў? (выказнік)
– Як пішацца не з дзеясловамі? (асобна).
Выконваюць па ланцужку(вусна).
– Я называю вам дзеяслоў неазначальнай формы, а ваша задача – утварыць з майго дзеяслова дзеяслоў прошлага часу адзіночнага і множнага ліку
Напрыклад:
Сеяць – ён сеяў, яна сеяла, яно сеяла, яны сеялі.
Слухаць, маляваць, дыхаць, марыць, працаваць, спаць, хадзіць, адпачываць,бегаць.
Падагульненне
Гульня
Калі верыце ў тое,што я скажу, то падыміце дзве рукі , а калі сумняваецеся – адну руку, а калі не верыце, то рукі не падымаеце. Праверым, хто з вас быў уважлівым, а хто не хацеў працаваць.
Ці верыце вы, што назоўнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні хто?што?(-)
Ці верыце вы, што пачатковая форма назоўніка – форма назоўнага склону адзіночнага ліку?(+)
Ці верыце вы, што у сказе назоўнік у форме назоўнага склону найчасцей выконвае ролю дзейніка, а ў форме ўскосных склонаў – ролю іншых членаў сказа?(+)
Ці верыце вы, што назоўнік мае толькі два скланенні?(-)
Ці верыце вы, што да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам?(-)
Ці верыце вы, што да 3-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам?(+)
Ці верыце вы, што ёсць 6 склонаў?(+)
Ці верыце вы, што у В. скл пытанні каго?чаго?(-)
Ці верыце вы, што род прыметнікаў вызначаецца толькі ў адзіночным ліку?(+)
Ці верыце вы, што род, лік, склон прыметнікаў залежыць ад займеннікаў?(-)
Ці верыце вы, што ў сказе прыметнік звычайна выконвае ролю галоўнага члена сказа?(-)
Ці верыце вы, што займеннік не называе прадмет ці асобу, а толькі ўказвае на іх?(+)
Ці верыце вы, што ў сказе дзеяслоў звычайна бывае дзейнікам(-)
Ці верыце вы, што дзеясловы ў неазначальнай форме адказваюць на пытанні што рабіў?што зрабіў?(-)
Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Калі вам спадабаўся ўрок, пакажыце чырвоныя кружочкі, калі не спадабаўся – кружочкі сіняга колеру, калі ж у вас засталіся пытанні – кружочкі жоўтага колеру. Якія ёсць пытанні?
Дамашняе заданне
Заданне 8 на старонцы 45.
Сябры, я ўдзячна вам, што вы сёння парадавалі мяне паспяховымі адказамі. Дзякуй вам за працу. Жадаю вам здзяйсняць новыя падарожжы, даведвацца ў іх многа новага і цікавага. Поспехаў вам.