Прэзентацыя на тэму Іван Мележ. Геній свайго часу
Генiй свайго часу… Печнiкаў Алег, вучань 10 “А” класагімназіі г.Буда-Кашалева.Кіраўнік Церахава Л.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іван Паўлавіч Мележ Якую трэба мець адданасцьІ сэрца сынава, каб такЛюбіць палескі край туманныІ маці бедны андарак. П.Панчанка Мой родны кут…Палессе… …Ёсть у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым…ён самы дарагі, самы шчымлівы!.. І. Мележ Маленства шчырыя гады … Буду старацца ісці гэтай дарогай не ветрагонам, а працаўніком, з добрай, поўнай ношай, са сваім шчырым словам, - працаваць стала, сумленна.І. Мележ Былі крывавыя баі… Вучоба і праца, каханне… Стварэнне сям’і… Сходы, канферэнцыі, сустрэчы… За рабочым сталом… “…Якое ні дробнае тое, што робіць кожны з нас, думаецца, - у ім есць і зерне вялікага: з безлічы такіх дробных спраў і ствараецца дзівоснае, векавечнае…”І. Мележ Літаратурная спадчына Аповесці (“Гарачы жнівень”, “Дом пад сонцам”, “Зямля, якую любіш”), п’есы (“Пакуль вы маладыя”, “Дні нашага нараджэння”), раман “Мінскі напрамак”, “Палеская хроніка”, апавяданні і артыкулы. У родную веску прыязджаў не як госць, а як свой чалавек, які чула ўспрымаў і радасць, і засмучэнні… Родная зямля натхняе… Гэта даўно вядомая ісціна. Гэта яго, мележаўскі запавет нашчадкам – любіць зямлю, служыць ей усімі сіламі сваей душы і сэрца. Шлях да існасці… Гэты таленавіты чалавек адкрыў для нас свет сапраўдных перажыванняў і пачуццяў, застаўляючы ўспрымаць узрушэнні сваёй душы, яе адчуванняў, як свае асабістыя, пры гэтым даючы нам магчымасць самім прыйсці да існасці. Ці не гэта з’яўляецца асноўным прыкладам майстэрства і геніяльнасці? Самая вялікая ўзнагарода для аўтара, калі творы яго чытаюць і перачытваюць.Гэта вышэй за любыя прэміі… Чулае сэрца Мележа-чалавека, Мележа-грамадзяніна надзвычай востра рэагавала на канфлікты і супярэчнасці часу, і тады ён пратэставаў як мастак, як абаронца прыгажосці ва ўзаемаадносінах людзей. І гэта быў не толькі пратэст, гэта былі і запаветы настаўніка, дарадчыка… Цяжка паверыць у тое, што Мележа няма з намі, што ен не ходзіць па вуліцах Мінска, не спяшаецца ў родныя Глінішчы. Засталося адчуванне сіроцтва ў літаратуры… На ўсім, чым жыў, што рабіў гэты чалавек, ляжыць водсвет яго чалавечай мудрасці… На малой радзіме пісьменніка ў 1983 годзе адкрыты мемарыяльны музей, дзе прадстаўлена больш за 400 экспанатаў: рэчы, фотадакументы, рукапісы, графіка, кнігі пра творчасць Мележа. У музеі І.П.МележаНаведваюць музей дэлегацыі з розных краін: Германіі, Італіі, Англіі і інш. Прэзідэнт нашай краіны таксама быў госцем музея. І.П.Мележ змог сваей творчасцю не проста крануць, а нават ускалыхнуць душы чытачоў. Ен заўседы застаецца побач з народам і свеціць яму з нябесаў незгасальнай зоркай, застаецца геніем свайго часу… Любоў да людзей, да роднага краю, да прыроды стала для Мележа вечным агнём, з якога нараджалася яго творчасць. Нібы вугалёк,перакідваючы з рукі на руку,каб не згас, беражліва нёс Іван Паўлавіч сваё слова і любоў да Бацькаўшчыны чытачу. Не згас гэты агонь і са смерцю пісьменніка. Ён вечна жыве, бо гарыць, бярэ моц у роднай зямлі. Ён запальвае агеньчыкі чалавечнасці ў душах шматлікіх чытачоў. Дзякуем за ўвагу!