Прэзентацыя да гульні ЦІ ВЕДАЮ Я БЕЛАРУСЬ


“ЦІ ВЕДАЮ ЯБЕЛАРУСЬ?” Дзяржава і яе сімвалы Культурная спадчына Каменны летапіс Зямля пад белымі крыламі У свеце народных традыцый Крок у будучае 10 20 30 40 50 10 50 40 30 20 10 30 20 10 30 30 30 20 20 20 10 10 40 40 50 50 40 50 50 40 10 Назавіце кветку, якая з’яўляецца цэнтральнай часткай герба горада Наваполацка. Гарлачык 20 Наша краіна – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. Нават адзначае як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята? 2 красавіка 30 Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? 40 Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.Чырвоны колер служыць знакам сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця.Зялёны колер – прырода, гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру.Што сімвалізуе белы колер і арнамент ? Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства. 50 Кожны год у краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прысвечаных розным памятным падзеям. Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца? 10 Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў. Еўфрасіння Полацкая 20 У першага самастойнага ўладара Полацкага княства Рагвалода была дачка. Чаму яе называюць князёўнай з трыма імёнамі? ( з якімі?) Рагнеда Гарыслава Анастасія 30 Назавіце імя ўсходнеславянскага першадрукара і горад, дзе ім была надрукавана першая кніга. Францыск Скарына г.Прага 40 Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы, створаны ім паланэз “ Развітанне з Радзімай” носіць яго імя. Міхаіл Клеафас Агінскі 50 Спявак, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» Уладзімір Мулявін 10 Гэты будынак належаў сям’і Вайніловічаў як памяць па іх заўчасна памерлых дзецях Сымону і Алене. Потым у гэтым будынку быў размешчаны Дом кіно. Сёння ў будынку лунаюць анёлы і гучыць духоўная музыка, працуе тэатр Зніч. Чырвоны касцёл 20 Гэты сабор пабудаваны ў Полацку ў ХІ стагоддзі па замове Усяслава Чарадзея. У адной з яго келляў некаторы час жыла Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў гэтым саборы яна запрасіла блаславення будаваць Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. Сафійскі сабор 30 Назавіце царкву, якая пабудавана па замове Еўфрасінні Полацкай . Яна захавалася да нашага часу і знаходзіцца ў складзе знакамітага жаночага манастыра. Сёння ў ёй захоўваецца копія Крыжа Еўфрасінні Спаса-Ефрасіннеўская царква 40 Знакаміты замак, які набыў другое жыццё пасля рэстаўрацыі і зараз гасцінна прымае замежных і айчынных падарожнікаў. Яго старажытныя вежы і сцены з чырвонай цэглы прыцягваюць увагу ўсіх аматараў даўніны. Мірскі замак 50 Князі, што валодалі гэтым замкам, належалі да вельмі старажытнага роду. Іх нават называлі каралямі. Князёўна Барбара сапраўды стала жонкай польскага караля Зыгмунда Аўгуста ІІ, але праз год пасля каранацыі памерла. Існуе паданне, што каралева засталася жыць у сваім замку прывідам – гэта знакамітая “Чорная дама “. А “12 залатых апосталаў”, схаваных адным з гаспадароў замка, не знойдзены і да нашых дзён. Пра які замак ідзе размова? Нясвіжскі замак 10 Якая птушка з’яўляецца сімвалам роднай краіны? Бусел 20 У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера... Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легенд і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Возера Нарач 30 Якая расліна з’яўляецца сімвалам Беларусі? Васілёк 40 Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай Белавежскай пушчы. Зубр 50Каму належаць словы, узятыя ў якасці назвы для аднаго з раздзелаў нашай гульні - «Зямля пад белымі крыламі»? Уладзімір Караткевіч 10 Гэта старажытнае свята, калі розныя народы адзначалі зімовае сонцастаянне. Пазней пачатак сталі звязваць з Ражаством Хрыстовым. На свята людзі вадзілі “казу”, “мядзведзя”, насілі зорку. У святочных песнях былі самыя лепшыя пажаданні. За песні і пажаданні гаспадары дзячылі юнакам і дзяўчатам рознымі прысмакамі. Каляды 20 На гэта свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця. Купалле 30 На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? Масленіца 40 Першае па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў. У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою. Зараз якраз у гэты дзень мы святкуем важнае свята – Дзень Маці. Пакроў 50   Як у беларусаў называецца   звычай сумеснай працы (будоўлі хат, касьбы, жніва), добраахвотнай у сваёй аснове. Талака 10 Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. “Храм навукі” мае агульную плошчу 112,6 тысяч квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка “Панарама” Нацыянальная бібліятэка 20 Спартыўна-забаўляльны комплекс у сталіцы. Складаецца з трох аб'ектаў:  спартыўна-відовішчнай пляцоўкі на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома Мінск-Арэна 30 Гэты завод быў заснаваны ў 1946 – 1948 гадах. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы і гэты брэнд вядомы спажыўцам с/г тэхнікі далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. Мінскі трактарны завод 40 У 1931 годзе была заснавана гэта самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Камунарка 50 Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму? Трыумф на Еўрабачанні “Ці ведаю я Беларусь?” Адказ станоўчы: ВЕДАЮ І ГАНАРУСЯ! ДЗЯКУЮЗА ЎВАГУ!