Сценарий конкурса чтецов Поэзии родное слово живёт во мне


Сцэнар конкурсу чытальнікаў
«Паэзіі роднае слова жыве ва мне».
Мэта: фарміраванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, свой край, за людзей, якія жывуць у рэспубліцы Беларусь; знаёмства з творчасцю і біяграфіяй беларускіх паэтаў.
Эпіграф: «Прыгажосць слова – той абраз, на якi павiнен малiцца кожны з нас. Бо у прыгажосцi слова паратунак чалавечай душы, глыбокая повязь з незгасальным i Боскiм на зямлi.» А. Бельскi
«Кожны народ павiнен аберагаць сваю мову больш, чым гранiцы, бо мова – галоуная яго абарона, куды больш моцная, чым усе яго цытадэлi» Iрландскi вучоны Дэвi.
Гучыць песня пра Беларусь. 
Фанфары. Выходзяць вядучыя.
Вядучы 1: Адкрываю, як свет, нанова
Беларускае роднае слова,
пералiвiстае – як каменьчык,
вясёлкавае – як ручай,
цёплае – як агеньчык
добрых тваiх вачэй,
светлае – як маланка,
гнеунае – як пярун,
цiхае – як калыханка,
вечнае – як Беларусь!
Вядучы 2: Сонца ў лiсцях бяроз, на мурожнай
у росах траве,
Жаўруковаю песняй златае на колас
жытнёвы,
А ў матулiным сэрцы найвялiкшае
сонца жыве,
Найвялiкшае сонца – мая беларуская
мова.
Вядучы 1: Добры дзень, дарагія сябры! 
Вядучы 2: Мы рады вітаць вас на нашай конкурснай праграме «Паэзіі роднае слова жыве ва мне»
Вядучы 1: Любоў да Радзімы - найважнейшая пачуццё для кожнага чалавека. Радзімай мы завём яе таму, што ў ёй мы нарадзіліся, жывём тут, чуем мiлагучную мову, і ўсё ў ёй для нас роднае. 
Вядучы 2: Любіць сваю Радзіму значыць быць яе патрыётам. 
Вядучы 1: Патрыятызм праяўляецца ў любові да сваёй Айчыны;
Вядучы 2: У гонары за свой народ; 
Вядучы 1: у любові да культуры свайго народа; 
Вядучы 2: у любові да сваёй малой радзімы, дзе ты нарадзіўся і правёў першыя гады свайго жыцця; 
Вядучы 1: у жаданні росквiту сваёй Радзімы; 
Вядучы 2: у дзейнасці на карысць Радзімы;
Вядучы 1: у гатоўнасці ахоўваць і абараняць сваю краіну; 
Вядучы 2: у павазе да ветэранаў-абаронцў Радзімы, у памяцi пра гераічны подзвіг наших продкаў.
Вядучы 1: Навучыць патрыятызму, як вучаць матэматыцы і фізіцы, нельга. Гэта пачуццё пранікае ў нас з малаком маці, гэта паветра, якім мы дыхаем, сонца, якое мы бачым, дом, у якім мы жывём. Пачуццё Радзімы ўсё наша жыццё. А хто таки патрыёт?
Вядучы 2: Гэта чалавек якi шчыра любiць сваю Айчыну. Патрыётамі сваёй Радзімы з'яўляюцца пісьменнікі. Людзі, якія у слаўляюць свой край, яго прыроду, людзей, культурные деячы, якія жывуць на роднай зямлі. 
Вядучы 1: Колькі цудоўных твораў беларускіх паэтаў жывуць у сэрцах людзей.
Вядучы 2: І сёння мы з вамі дакрайнёмся да святла кахання, якім напоўнены іх творы. 
Вядучы 1: А зараз дазвольце прадставіць журы нашага конкурсу_______
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Вядучы 2: О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоую нiзка
Схiляюся перад табой.
(Гучыць песня)
Вядучы 1: Багацце беларускай паэзіі хавалася не гадамі, не дзесяцігоддзямі, а стагоддзямі. Яна прайшла праз шматлікія выпрабаванні, але засталася адным з найпрыгажэйшых стварэнняў беларускага народа. 
Вядучы 2: Наколькі вялікае магутнасць беларускай мовы, настолькі вялікая і сiла словў яе паэтаў. І сёння пра іх мы будзем гаварыць. 
Вядучы 1: Пятрусь Макаль нарадзіўся 25 жніўня 1932 года. З першымі вершамі ў друку выступіў у 1949 годзе. Аўтар многiх зборнікаў паэзіі. Займаўся перакладамі са славянскіх моў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
Вядучы 2: Пятрусь Макаль. Верш «Роднае слова» чытаюць навучэнцы 5 «А» класа.  (Верш)
Вядучы 1: Сучасны паэт - Сяргей Законнiкаў,  нарадзіўся 16 верасня 1946 ў сям'і настаўнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар разнастайных зборнікаў паэзіі.
Вядучы 2: Верш «Я беларус» чытаюць навучэнцы 5 "В" класа - Андрэеў Данііл, Цікавенкі Ксенія, Варникоўски Максім. (Верш)
Вядучы 1: Жуковіч Васіль нарадзіўся 1940/11/07 г. у сялянскай сям'і. Выдаў каля 30-ці кніг паэзіі, прозы, перакладаў, песень.
Вядучы 2: «Беларус» - так называецца верш, напісаны Васілем Жуковічем, якое прачытае зараз навучэнец 6 "В" класа Колаткоў Аляксандр. (Верш)
Вядучы 1: Беларуская зямля заўсёды апявалася ў вершах паэтаў. І, вядома, яна гучыць у вершах вялікага беларускага паэта Янкі Купала.
Пісаць пачаў на польскай мове. Аўтар 4 п'ес, шматлiкiх зборнiкаў, паэм «Курган», «Бандаровўна», «Магiла льва»
Вядучы 2: З зямлёй і небам звязывае мяне ніць -
Неразарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць, як вернага сына,
А сонца мне душу не кідае туліць.
Вядучы 1: Касько Арына, вучаніца 7 "А" класа, чытае верш Янкі Купала «Спадчына». (Верш)
Вядучы 2: Народны паэт Беларуси, заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР- Пятрусь Броўка нарадзіўся 25.06.1905 г.  Творы П. Броўкі перакладзены на многія мовы народаў СССР. Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага і іншых паэтаў.
Вядучы 1: «Дарагая Беларусь» чытае вучанiца 8 «А» класа Пракопчык Паліна. (Верш)
Вядучы 2: Сатыра і гумар так сама ўласцівы творчасці беларускіх паэтаў.Адным з найталенавітых беларускіх паэтаў - сатырыкаў з'яўляецца Кандрат Кандратавіч Атраховіч (Крапіва). 120- годдзе з дня народжэння мы адзначылi. Характэрная гісторыя пра тое, як Крапіва Кандрат наогул заняўся пісьменніцтвам. Аднойчы ён iшоў па вёсцы і ўбачыў прымацаваную на сцяне газету пад назвай «Советская Беларусь». Спыніўшыся, будучы пісьменнік вырашыў прачытаць пару артыкулаў. Яны спадабаліся Кандрату, і ён вырашыў паспрабаваць свае сілы на літаратурнай ніве. Драматург, байкапiсец, аўтар сатырычных вершаў, навуковец. 
Вядучы 1: У выкананні навучэнцаў 6 «А» класа прагучыць твор Кандрата Крапівы «Ганарысты парсюк» (байка)
Вядучы 1: Гэту ж самую яго байку прачытаюць навучэнцы 8 «А» класа. (байка)
Вядучы 2: Ёсць у Кандрата Крапівы найцікавейшая байка, якая называецца «Дзед і баба». А вось пра што ў ёй гаворыцца, зараз мы пачуем ад навучэнцаў 8 "В" класа.  (Байка). 
Вядучы 1: Міхаіл Аляксандравіч СКРЫПКА  — беларускі пісьменнік-сатырык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Выступаў як драматург. Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п'ес. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто і інш.
Вядучы 2: Мiхась Скрыпка «Свіння і барон». Чытаюць навучэнцы 6 «Б» класа. (Верш)
Вядучы 1: Беларускі народ таленавіты ва ўсім. І зараз вы пачуеце вельмі вясёлую беларускую песню, якая называецца «Бульба - гэта суперклас». (Песня)
Вядучы 2: Беларускі паэт і грамадскі деяч, народны паэт Беларусі Ні́л Гіле́віч, якi на жаль пайшоў з жыцця, нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў сялянскай сям’і. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
Вядучы 1: Можна яшчэ вельмі шмат расказаць пра гэта выдатным чалавеку, праўдзівым патрыёце сваёй Радзімы, які паказаў у сваіх творах жыццё беларускага народа. Зараз навучэнцы нашай школы прачытаюць урывак з славутага рамана у вершах «Родныя дзецi». 
Вядучы 2: Ніл Гілевіч «Родныя Дзеці». Чытаюць навучэнцы 7 «Б» класа
Вядучы 1: Нiл Гiлевiч «Жаўроночка» чытаюць навучэнцы 5 "Г" класа (Верш)
Вядучы 1: Гады Вялікай Айчыннай вайны не пакiнулi нiкога раўнадушным. Беларускі народ паказаў, якой нябачнай сілай ён валодае і ў працы, і на полi бою. Увесь свет дзівіўся мужнасці беларускага народа. І Гастэлы, і Смалячкоў, і Заслонаў, і жанчыны-гераіні, што ўзарвалі гітлераўскага намесніка Кубэ, і Вера Харужая, і велічэзная армія беларускіх партызан - усё гэта наша гісторыя. I нішто, i нiхто яе не знiшчыць. Увесь гераізм, увесь людскi боль, уся горыч вайны адлюстравалiся і ў творчасці беларускіх паэтаў.
Вядучы 2: Вось пра што нам распавёў у сваёй «Баладзе аб чатырох заложніках» народны паэт БССР, наш земляк Аркадзь Куляшоў. Культурный дзеяч, перекладчык паэм М.Лермантава, «Энеіды».
Вядучы 1: Запрашаем на сцэну навучэнцаў 5 «Б» класа.  (Верш)
Вядучы 2: Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мiнску. Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча пачалася з публікацыі алегарычнага апавядання «Музыка».  Беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнавец, перакладчык, класiк беларускай літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры i сучаснай літаратурнай  мовы. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
Вядучы 1: Верш Максіма Багдановіча "Пагоня" чытае вучань 8 "Г" класа, Зайцаў Ілья.  (Верш)
Вядучы 2: У выкананні вучаніцы 7 "Г" класа, Крывянок Карыны, гучыць верш Максіма Багдановіча «Маёвая песня» (Верш)
Вядучы 1: Выдатныя вершы падарыў свету беларускi паэт Анатоль Вялюгiн. Празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР, член Саюза пісьменнікаў СССР, напісаў выдатныя вершы, адно з якіх мы цяпер пачуем. 
Вядучы 2: «Спелы бор», чытае вучаніца 6 "Г" класа, Максімовіч Аліна. (верш)
Вядучы 1: Адна з самых таленавітых паэтак беларускага замежжа, далёкая сваячка Міхаіла Юр'евіча Лермантава Наталля Арсеннева у многіх вершах аддала свой паэтычны талент роднай зямлі, яе народу, сваёй чыстай душы, апетай паэтамі беларускага нацыянальнага Адраджэння:
Вядучы 2: Радзiма! Беларусь!
каханая, святая!
Багаславi нас жыць
i веру захаваць!
Вядучы 1: У выкананні Ширачкинай Ксеніі, вучаніцы 7 "Г" класа, прагучыць яе верш «Малітва за Беларусь».  (Верш)
Вядучы 2: Верш «Я люблю Беларусь» чытае вучаніца 8 «Б» класа, Абросімава Аляксандра. (Верш)
Вядучы 2: Паэзія - вялікая краіна, у якой кіруе слова. А калі гэтае слова роднае, вымаўленых на роднай мове, так блізкай сэрцу чалавека, яно даходзіць да самай душы, закранаючы яе непаўторныя глыбіні. 
Вядучы 1: Наш конкурс мы завяршаем вершам выдатнай паэткі Дануты Бiчэль-Загнетавай "Роднае слова".
Вядучы 2: Запрашаем на сцэну навучэнцаў 7 "В" класа. (Верш)
Вядучы 1: Вось і падышоў да канца наш конкурс. 
Вядучы 2: А пакуль журы падводзіць вынікі, мы прапануем вам праслухать ў выкананні Ивановой Виктории, вучанiцы 7 «Б» класа песню______________. 
Вядучы 1: Увага! А зараз слова журы. (Журы падводзіць вынікі).
Вядучы 2:
Наша мовачка сакавітая,Калыханкаю маці спавітая.Без цябе душы не спяваецца,А буслы дамоў не вяртаюцца,Не заззяе вясёлкаю раніца,Плач Рагнеды легендай застанецца.Заставайся навекі свабоднаю,Непаўторная мовачка родная.
Вядучы 1: Наш конкурс завершаны. 
Вядучы 2: Да наступных сустрэч, сябры!