Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


Васіль Уладзіміравіч Быкаў
(19.06.1924 г.- 22.06.2003 г.)
Васіль Быкаў -- гэта і унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, гэта і найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, небывалая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі -- звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. Маці -- Ганна Рыгораўна -- была ціхмяна-памяркоўная і душэўна далікатная. «Дужа мяккая і жаласлівая», -- скажа пра яе пісьменнік. Зямная дарога Ганне Рыгораўне выпала вельмі нялёгкая, але працяглая. Жанчына развіталася з белым светам на дзевяностым годдзе жыцця (восенню 1984 г.).
Бацька -- Уладзімір Фёдаравіч -- трохі не дацягнуў да васьмідзесяці. Ён нарадзіўся ў 1888 г., а памёр у 1966-м. Прымау удзел у першай сусветнай, а потым і грамадзянскай войнах, быў у нямецкім палоне, працаваў тады ў баўэра. Рабіць даводзілася шмат, але той сялянскай работы, да якой прывык змалку. I карміў гаспадарліны немсц нармальна. Потым, ужо ў калгасныя чаеы, на радзіме ў гэтым сэнсе было куды горш. Дык бацька, прыгадваў пісьменнік, часта ўспамінаў таго немца, яго не вельмі разнастайнае, але сытнас харчаванне.
Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па яго словах, “скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы”. Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць».
I ўсё ж родны кут застаецца родным кутам, любым і дарагім назаўсёды, бо там вытокі жыцця, вытокі таленту. «Куды б лёс мяне ні закідваў... я не пераставаў бачыць у снах свой крывулясты пасёлак на Ушаччыне, знаёмыя з дзяцінства ляскі і пералескі, раўкі і балацявінкі. Ну, і, натуральна, знаёмых з дзяцінства людзей -- мужчын, жанчын, дзяцей. Шмат што з гэтай "краіны дзяцінства" прама ці ўскосна знайшло свой адбітак у маіх творах, не зважаючы на іх тэму, час ці месца дзеяння», -- прыгадваў пісьменнік.

Пачатковую адукацыю В. Быкаў набываў у Бычках, потым -- у зусім блізкай Слабодцы, а з 5 класа вучыўся ў Кублічах. Закопчыўшы 9 класаў, хлонсц зрабіў спробу выбаніцца з калгаснай галадухі, якую мусілі цярнсць бацькі. Ён змалку вызначаўся цягай да малявашія і таму цяпер наважыўся паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча. Там навучэнцам плацілі прыстойную па сялянскіх мерках стылендыю, ажно 60 рублёў. «Гэта ж грошы!» -- казаў бацька. Але ўдача нядоўга свяціла юнаку. 3 восені 1940 г. адмянілі стыпендыі і ўвялі плату за навучанне. В. Быкаву не было не толькі чым плаціць, але і на што жыць. I ён вярнуўся дадому. Падзапушчаную вучобу працягваў у 10 класе ў Кублічах. Яшчэ да яго заканчэння ў краіне адкрываюцца школы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў ФЗН (фабрычна-завадское навучанне -- так расшыфроўваецца гэтая абрэвіятура). У іх вучылі бясплатна і яшчэ давалі адзенне і ежу. В. Быкаў зноў падаўся ў Віцебск, цяпер у школу ФЗН, дзе атрымаў спецыяльнасць бетоншчыка-арматуршчыкаі Пазней, ужо ў гады вайны, ён у Саратаўскай вобласці скончыў і школу ФЗН чыгуначнага профілю. Выпуск у Віцебску прыпаў на пачатак 1941 г. «Нам аб'явілі, што паедзем працаваць на Украіну, у горад Шостку» (Сумская вобласць). Там жыў Васілёў сваяк, які ўцёк з Беларусі ад раскулачвання. Перад ад'ездам юнак узяў у Кублічах даведку аб вучобе ў 10 класе, намерваючыся ўжо ў Шостцы экстэрнам здаць экзамены за сярэднюю школу і паступіць у індустрыяльны інстытут.
У Шостку ён заехаў. Але вучыцца ў інстытуце не давялося. Грымнула вайна. Хлопца «цераз ваенкамат» мабілізавалі «на абаронныя работы». В. Быкаў капаў супрацьтанкавыя равы, у складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве іншых абаронных умацаванняў, а потым і ў баях на Паўднёва-Заходнім фронце. Узбраенне было слабае -- «на дзесяць чалавек па дзве вінтоўкі старыя» (паводле другой версіі -- «па адной на дзесяць чалавек»), а баі, як пісаў А. Адамовіч, «сапраўдныя».
Уцалець у такіх умовах было амаль немагчыма. Але В. Быкаву неяк шанцавала. Быў выпадак у той калатнечы, калі яго ўжо вялі на расстрэл, але немалады «вусаты чырвонаармеец», якому даручылі выканаць дзікі прысуд, пашкадаваў юнака і адпусціў яго, зрабіўшы адчэпны выстрал у паветра.
Потым Васіль Быкаў апынуўся ў Саратаўскім ваенным вучылішчы, якое закончыў у кастрычніку 1943 г., атрымаўшы званне малодшага лейтэнанта. Далей -- фронт да канца вайны, баі -- зноў на Украіне, а яшчэ -- у Малдавіі, Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі, дзе В. Быкаў і сустрэў Перамогу. Дачакацца яе было вялікім шчасцем, пра выключнасць якога сведчыць хоць бы тое, што з усіх 80 юнакоў, якія ў Саратаве разам з В. Быкавым атрымалі лсйтэнанцкія пагоны, жывымі засталіся толькі чацвёра.
Зрэшты, і В. Быкаў меў два цяжкія раненні, потым адно параўнальна лёгкае, вельмі моцную кантузію і яшчэ тысячы раз рызыкаваў жыццём. Лічыўся ен і пахаваным у брадкай магіле каля вёскі Вялікая Севярынаўка на Кіраваградчыне.
У Беларусь прыйшла «пахаронка». «Але я быў толькі паранены і ўпалеў па чыстай выладковасці», -- зазначаў з гэтай нагоды В. Быкаў. Тады, у студзені 1944 г., яго выратаваў франтавы таварыш. Ён у апошні момант паспеў падбіць гранатай фашысцкі танк, які наязджаў на параненага В. Быкава і ўжо чапляў полы ягонага шыняля.
Вайсковыі шынель В. Быкаў насіў яшчэ шэраг гадоў (з невялікім перапынкам) і пасля Перамогі. Ён працягваў армейскую службу ў Балгарыі, на Украіне, у Беларусі і на Далёкім Усхбдзе -- на Курыльскіх астравах (востраў Кунашыр) і на Сахаліне. У 1955 г. нарэшце звольніўся ў запас і вярнуўся ў Гародню, дзе пасля першай дэмабілізацыі (яшчэ да службы на Далёкім Усходзе) ужо жыў два гады ў вельмі нялёгкім становішчы -- без адпаведнай яго зацікаўленням спецыяльнасці, без трывалых надзейных заробкаў. Хацелася вучыцца. «Але дзе і як? Ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне не было -- усё праглынула вайна, апошняе засталося ў палявой сумцы на заснежаным полі пад Сёвярыцкай. Напісаў у Саратаў, каб выслалі хоць бы якую копію. Адказалі, што ўсе архівы за ваенны час адпраўлены ў Бугуруслан. Напісаў туды -- атрымаў адказ, што з Саратаўскага ваеннага вучылішча ніякіх дакументаў не атрымлівалі. З'ездзіў пасля дамоў -- у Кублічах ні школы, ні знаёмых настаўнікаў нікога не было», -- са скрухай згадваў пісьменнік.
Па другімі; цасяленні ў Гародні В. Быкаў трывала звязаў свой лёс з «Гродненской правдой». Тут ён у розны час быў карэктарам, журналістам, перакладчыкам рускамоўных тэкстаў на беларускую мову і наадварот (абласныя газеты тады друкаваліся па-руску, але мелі і невялікі беларускі тыраж), стыльрэдактарам, літаратурным супрацоўнікам і літкансультантам. У гродзенскі перыяд свайго жыцця, які працягваўся амаль да канца 70-х гадоў, В. Быкаў атрымаў і шырокае прызнанне як выдатны пісьменнік. У 1978 г. ён пераехаў у Мінск. Тут жыў 20 гадоў. А лотым быў вымушаны выехаць за мяжу. Прытулак яму давалі Фінляндыя, потым -- ФРГ, затым -- Чэхія. Сродкі на жыццё за мяжой вылучаў ПЭН-клуб, міжнародная пісьменніцкая арганізацыя, створаная ў XX ст. для гуманітарнай падтрымкі літаратараў (абрэвіятура ПЭН-- ад слоў паэзія, эсэістыка, навелістыка).
Летам 2003 г. Васіль Быкаў, ужо невылечна хворы (рак), вярнуўся ў Мінск, каб памерці на радзіме. Смерць ааступіла 22 чэрвеня 2003 г. Пахаваны Васіль Быкаў з вялікай народнай жалобай на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сярод самых славутых сыноў Беларусі.
Творчасць
Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе "Вожык" (1947, «Дапякло»), газеце "Гродзенская праўда" (1949, "У першым баі"). Але сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік". Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы творчы дэбют, В. Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура – яго жыццёвае прызванне. 3 героя апавядання "У першым баі" Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі – маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам.
Першы зборнік "Ход канём" (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі.

Канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава – час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць "Апошні баец", серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Гэтыя творы сведчаць пра тое, што іх аўтар ішоў да свайго адкрыцця свету, да аналітычнага даследавання чалавечага быцця, рашуча адмаўляючыся ад дробнатэмнасці, апісальнасці. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства, пяро пісьменніка сталела, почырк набываў большую індывідуальную афарбоўку, мова — выразнасць і дакладнасць. В. Быкаў набліжаўся да раскрыцця тых трагічных падзей 1941—45, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей.
У "Жураўліным крыку" (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны. Яго творы нязменна нясуць ў сабе моцны зарад маральнай энергіі, неабходнай чалавеку сёння.
Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці "Трэцяя ракета" (1961).
Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці "Пастка" (1962), "Альпійская балада" (1963), "Праклятая вышыня" (1968).
Аднак у застойныя гады афіцыйная крытыка непрыймальна ставілася да бескампрамісных аповесцей В. Быкава пра вайну. Адзін з самых вострапраўдзівых яго твораў "Мёртвым не баліць" (1965) убачыў свет на той час толькі ў часопісах "Маладосць" і "Новый мир", дзякуючы грамадзянскай мужнасці іх рэдактараў П. Панчанкі і А. Твардоўскага. В. Быкава абвінавачвалі ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, ачарняе гераічных савецкіх воінаў. Па камандзе галоўных тады партыйных ідэолагаў (М. Суслава, М. Зімяніна і так званага "спецыяліста" па беларускай літаратуры ў Аддзеле прапаганды ЦК КПСС У. Сяўрука) былі арганізаваны калектыўныя пісьмы "незадаволеных" быкаўскім адлюстраваннем падзей вайны. Нягледзячы на тое, што многія творчыя саюзы, выдавецтва "Мастацкая літаратура" і яго дырэктар М. Дубянецкі, шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць "Мёртвым не баліць" у збор твораў В. Быкава, М. Суслаў, а пасля М. Зімянін загадалі ніколі яе не друкаваць і ўсякія размовы пра выданне спыніць, хоць у многіх краінах гэты твор ужо тады выйшаў асобнай кнігай. I ўсё ж грамадская думка перамагла: аповесць была ўключана ў 4-ы том збору твораў пісьменніка.
У 1970-я гады В. Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: "Сотнікаў" (1970), "Абеліск" (1971), "Дажыць да світання" (1972), "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975).
Ваенныя аповесці В. Быкава — гэта высокамастацкія творы, з якіх складаецца гераічны эпас пра Вялікую Айчынную вайну. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, інтэрнацыяналізм, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. У творчасці В. Быкава прасочваюцца ідэйна-эстэтычныя пошукі савецкай літаратуры апошняга часу, далейшае развіццё такіх яе неад'емных якасцей, як філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавека, яго паводзін у экстрэмальных умовах ваенных гадоў. У партызанскім цыкле аповесцей ("Круглянскі мост" (1968), "Пайсці і не вярнуцца" (1978), "Знак бяды" (1982) з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці "Знак бяды". У беларускай літаратуры ніхто так аголена-праўдзіва, з болем, абгрунтавана не паказаў бессэнсоўнасць, жорсткасць сталінскіх метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак, вытручвання ў селяніне-працаўніку любові да зямлі-карміцелькі, вынішчэння яго гаспадарчых традыцый. Гэту тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці "Аблава", дзе, асвятляючы падзеі калектывізацыі, упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям'ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю.
Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ў 1980-я гады. Пісьменнік пераасэнсоўвае і прыкметна ўдакладняе многае з таго, што ўпэўненна сцвярджаў ў сваіх творах. У рамане "Кар'ер" (1985) паяднаны сучаснасць і вайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі пісьменнік паказвае ў аповесці "У тумане" (1988). "Аблава" (1989) мае рэальную жыццёвую аснову. В. Быкаў акцэнтуе ўвагу на злавесна-разбуральнай сутнасці часу і гаворыць пра катастрафізм духоўнага быцця ў цэлым. З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана быкаўская "Сцюжа" (1969, 1991).
У 1990-я В. Быкаў бярэ на ўзбраенне апавяданне. "На чорных лядах", "Бедныя людзі" (абодва - 1994), "Жоўты пясочак", "Зенітчыца", "Палкаводзец", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" (усе - 1995).
Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" (1996) тэматычна звязана з цыклам "ваенных" апавяданняў. Аповесць "Ваўчыная яма" (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць з аповесці "Балота" (2001).
Яшчэ адна іпастась пісьменніка – аўтар "баек жыцця" з філасофска-алегарычным зместам: "Сцяна" (1995), "Музыка", "Народныя мсціўцы" (абодва - 1997), "Ваўчыная яма", "Мальбара", "Тры нявымаўленых словы", "Труба" (усе - 1998), "Галоўны крыгсман", "Хутаранцы", "Апалагетыка "нагана", "Кошка і мышка" (усе - 1999). Выходзяць кнігі прозы "Сцяна" (1997), "Пахаджане" (1999). Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ў супольную кнігу Р. Барадуліна і В. Быкава "Калі рукаюцца душы" (2003). Працягвае тэму сяброўства кніга "Дажыць да зялёнай травы" (2008). Кнігу пад такой назвай В. Быкаў і Р. Барадулін пісалі 43 гады. Складаецца яна з сяброўскага ліставання двух выдатных творцаў, якое пачалося ў 1960.
У гады перабудовы В. Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч, публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнікі "На крыжах" (1992) і "Крыжовы шлях" (1998). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў "Доўгая дарога дадому" (2002).
Адной з апошніх прац В. Быкава сталі аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 "Цярновы шлях", якія пазней увайшлі ў кнігу "Грамадзянін свету" (2004). Кожны з 12 аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога В. Быкава, які пры гэтым каларытна характарызуе нямецкія рэаліі і апавядальніка.
Але і пасля смерці Васіля Быкава з’яўляюцца на старонках друку невядомыя беларускаму чытачу творы. У кнігу "Бліндаж" (2007) увайшлі аповесці "Бліндаж" (1987) і "Апошні баец" (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік.
Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы "Трэцяя ракета" (1963), "Альпійская балада" (1966), "Дажыць да світання" (1975), "Воўчая зграя" (1976), "Абеліск" (1977), "Узыходжанне" (1977, паводле "Сотнікава", рэжысёр Л. Шапіцька) "Знак бяды" (1985), кароткаметражны фільм "Пастка", тэлефільм "Доўгія вёрсты вайны" (1976, паводле аповесці "На ўсходзе сонца"). В. Дашуком створаны фільм пра В. Быкава "Узыходжанне" (1985). П'еса "Апошні шанц" ставілася ў тэатрах. Былі інсцэніраваны яго аповесці "Абеліск", "Альпійская балада", "Дажыць да світання" (усе – Масква), "Знак бяды" (Гомель, Ленінград, Мінск), "Пайсці і не вярнуцца" (Кастрама, Масква, Чарнігаў), "Сотнікаў" (Ленінград, Магілёў), "Трэцяя ракета" (Кіеў, Масква) і інш. Балет "Альпійская балада" (1967) напісаў Я. Глебаў, на яго ж аснове стварыў "Сюіту з балета "Альпійская балада". Оперу "Сцежкаю жыцця" (1980, паводле "Воўчай зграі") стварыў Г. Вагнер. У 1990 пастаноўка радыёспектакляў па аповесцях В. Быкава "У тумане" і "Кар'ер" адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Да творчасці пісьменніка звярталіся мастакі А. Кашкурэвіч, I. Немагай.
Цытаты
"Свабода – галоўная маральная і фізычная каштоўнасць, дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэння. Усё жывое і карыстаецца гэтай каштоўнасцю, наколькі магчыма ў складаным, заблытаным свеце натуральнага існавання. Акрамя хіба што чалавека, якому недастаткова дадзенай ад нараджэньня свабоды. Каб у поўнай меры ўсвядоміць і адчуць яе неабходнасць, яму наканавана прайсці праз хітрасплятанні жыццёвага лабірынту... Напэўна, кожнаму свой шлях да свабоды трэба прайсці ў адзіночку" (з кнігі “Доўгая дарога дадому”).
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
"На працягу стагоддзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт. Ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыццяў і - маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гісторыярафіі, яго філосафы ўнушалі яму фальшывую ідэю аб "мудрай правільнасьці" яго бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэння. Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўленыя ўласнай палітыкі, магчымасьці дзенічаць на карысьць народа, а шмат хто з іх сам стаў ахвярай тэрору, уласнай слепаты і памылковых поглядаў" (Васіль Быкаў, кастрычнік 1988).
"Голад - гаспадар над усімі" (аповесць "Аблава").
"Будзе незалежнай Беларусь – будзе ўсё".
"Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут - трава".
"Не перамогчы ў сябе карысталюбца, баязліўца, не пераможаш ворага. Гэты пытанне жыцця і пытанне гісторыі".
"Як і ўсе пакуты, адну душу яны спархняюць, а другую гартуюць да трываласці сталі".
"Кепска неяк уладкавана ў жыцці, што ўсё - і благое і добрае - пазнаецца часам праз боль няўдач і памылак".
“Даўно вядома, што дэмакратыя можа разьвівацца толькі ад няпоўнай дэмакратыі да больш дасканалай, да поўнай, можа быць. А ва ўмовах таталітарызму дэмакратыя ня можа існаваць нават у зачатках. Таму, што датычыць выбараў, яны ў нашых умовах проста немагчымыя, дэмакратычныя выбары. Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму, ва ўмовах аўтакратычнай дыктатуры немагчымыя. Бо яны непазьбежна будуць сфальсыфікаваныя, як гэта ў нас і адбываецца ўжо не адзін год. Таталітарныя сілы вельмі ўмела карыстаюцца дэмакратычнымі інстытуцыямі, і якраз гэтае іх умелае карыстаньне прымаецца заходнімі наглядальнікамі, заходнімі палітолягамі, – прымаецца за чыстую манэту, за чыстую гульню. На самай справе, гэта самая шулерская гульня. Так было ў нас, пры камуністах, так працягваецца і цяпер таксама”.
Творчасць вачыма сучаснікаў
Д. Гранін: “Гэта кніга адкрывае ваеннай літаратуры новыя магчымасці. Праз вайну аўтар раскрывае гісторыю вёскі, лёсы людзей, найважнейшыя і сацыяльныя працэсы дзесяцігоддзяў, што папярэднічалі вайне…” (“Знак бяды”).
І. Афанасьеў: “Галгофа бацькоў – гэта жыццё, радзіма, і Сцепанідзе шкада гэтай зямлі… Але ж яна і смерць, …апошні рубеж чалавечнасці, абараняючы які, загіне Сцепаніда” (“Знак бяды”).
А. Адамовіч: “Чалавек і прырода, аблашчаная катаржнай працай зямля, жывёльны свет(карова, парсючок, куры гаспадарлівай Сцепаніды) – усё гэта ў аповесці Васіля Быкава нараўне з самым галоўным” (“Знак бяды”).
Дз. Бугаёў: “У паліцыю Каландзёнак ідзе ўжо для таго, каб выратаваць сваё жыццё. Цана подласці ўзрасла, але зноў карыслівасць, эгаістычны разлік на першым плане. І таму В. Быкаў і цяпер бескампрамісна судзіць тыпаў, пазбаўленых глыбокіх карэнняў у народнай глебе, а значыць, заўсёды гатовых у крытычнай сітуацыі зганьбіць усе гуманістычныя, сапраўды народныя маральныя прынцыпы” (“Знак бяды”).
Чынгіз Айматаў: “Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад имя тых, што юнакамі спазналі вайну ўзмужнелі духам са зброяй ў руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця”.
А. Кузьмін: “Сцвярджаюць, што выключнае ўздзеянне творчасці В. Быкава на чытацкі свет грунтуецца на неадступнай праўдзе. Не, яшчэ і на бязмернай любві і ўдзячнасці свайму народу, сваёй зямлі, савецкаму чалавеку. Толькі шчырая любоў праўдзівая”.
А. Адамовіч: “Мы не ўпэўнены, што В. Быкаву трэба спрашчваць свае мастацкія мэты, знішчаць задачы, якія вырашае яго сур’ёзны талент – такой вось палемікай з крытыкі папярэдніх яго твораў”.
Л. Лазараў: “В. Быкаў не ставіў у канцы аповесці кропкі, а паставіў шматкроп’е. Калі ўцалеюць у атацы “заплямлены” Клімчанка і Арлавец, які “страціў пільнасць”, наўрад ці Петухоў абыдзе іх сваёй увагай”(аповесць “Пастка”).
В. Буран: “Калі і ўцалее Клімчанка, дык яшчэ невядома, што было б лепш – уцалець ці загінуць” (аповесць “Пастка”).
І. Дзядкоў: “Свет В. Быкава засяроджаны на чалавеку асаблівага складу, розуму і характару – на чалавеку маральнага і гераічнага дзеяння. На чалавеку адухоўленым і адданым прынцыпу чалавечнасці”.
С. Айтматаў: “Вайна і мараль, вайна і асоба – гэтыя кардынальныя праблемы мастацкага даследвання сутнасці чалавека ХХ стагоддзя, на мой погляд, знайшлі сваё найбльш сур’ёзнае і паслядоўнае ўвасабленне ў лепшых творах В. Быкава”.
А. Адамовіч: “Чытаць адзін аднаго па – сяброўску прыдзірліва… Аднак усё большая патрэба пабачыцца і пагаварыць пра тое, што за напісаным і што, магчыма, важней за напісанае. Ні з кім так не пагаворыш, як з маўклівым Васілём”.
М. Лынькоў: “Я з хваляваннем чытаю кожны новы твор Быкава… Ад яго трабуюць эпапею вайны і не заўважаюць, што якраз ён стварае эпапею, толькі падобную не на “Вайну і мір”, “Ціхі Дон”, а на “Ператварэнне Расіі” Сяргеева-Цэнскага і “Чалавечую камедыю” Бальзака”.
В. Бубніс: “Я цвёрда пераконаны, што ўся творчасць В. Быкава, яго аповесці… аб барацьбе савецкіх салдат і партызанаў, аб жыцці простых людзей у акупацыі, аб пакуіах і гераізме нашага народа – усё гэта якраз і ўтварае вялізную, адзіную, непаўторную, шматтомную эпапею, надзвычай яркую ў навай шматнацыянальнай савецкай літаратуры”.
П. Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В. Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнае мудрае сэрца”.
Ч. Айтматаў: “Разумею, як цяжка быць В. Быкавым. Таму схіляюся перад яго творчасцю і маральным подзвігам”.

Светлая памяць светлым людзям!
Дзісна – самы маленькі горад Беларусі:
(экскурсійныя матэрыялы)
Дзісна знаходзіцца ў нізіне, у вельмі зручным і прыгожым месцы, дзе сустракаюцца дзве ракі – Дзісна і Зах. Дзвіна.
Менавіта з XI ст. у Дзісне было заснавана невялікае паселішча – Капец-гарадок. Міма яго праплывалі лепшыя тагачасныя гандляры і войны Еўропы – вікінгі. Пазней крэпасць Капец прыкрывала сталічны Полацк ад частых нападаў рыцараў Лівонскага ордэна.
Дзвіна заўжды была бойкай дарогай міжнароднага значэння, з’яўляючыся часткай грандыёзнага транспартнага калідора – шляху “з вараг у грэкі”. Дзісна ў той час славілася сваім салам, мёдам, хлебам, ільном, пянькой і маслам.
У гады Лівонскай вайны Дзісна была рэзедэнцыяй караля Стэфана Баторыя, месцам збору вялізнай арміі, падрыхтаванай для штурму захопленага рускім царом Іванам Грозным Полацка.
У 1569 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст дараваў Дзісне герб “Ладдзя” і магдэбургскае права…

На той час Дзісна будавалася па плане, распрацаваным нямецкім архітэктарам Хедэманам. У гэты ж час на востраве на Заходняй Дзвіне будаваўся Дзісенскі замак, узвядзеннем якога займаўся італьянскі архітэктар С. Генга. Аляксандр Грын у казачнай Дзісне ствараў свае рамантычныя творы. Ва Уваскрасенскай царкве служыў будучы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Ціхан. Тут пакояцца мошчы святара Канстанціна Жданава (другія ва ўсёй Полацкай епархіі !). У Дзісне распачаў сваю тэатральную дзейнасць і выступаў з гастролямі тэатр Ігната Буйніцкага, мудрасць навукі і прыгажосць прыроды пазнаваў Язэп Драздовіч.
Тут знаходзіцца вялікая праваслаўная святыня – ікона святой Божай Маці Адзігітрыі Смаленскай. Гэта ікона датуецца XVI ст. У Дзісне штогод 10 жніўня збіраецца працэсія і рухаецца пад малітвы і песнапенні ў старую царкву Божай Маці Адзігітрыі – праходзіць хрэсны ход.
Сённяшняя Дзісна – гэта культавы і рэлігійны выток краіны. Цікавасць да гэтага невялікага краю выказвае ўсё большая колькасць людзей, што, безумоўна, невыпадкова. Дзісна – гэта маленькі горад з вялікім турыстычным патэнцыялам. Кожны жадаючы можа прыехаць у горад, пазнаёміцца ў Краязнаўчым музеі з гісторыяй Дзісны, праехаць па захаваўшым стагоддзе мосце, прайсціся па брукаваных вуліцах. Больш таго, кожны можа палюбавацца прыгажосцю Дзісенскага краю з аэраплана, пераплыць Дзвіну на пароме. Дзісеншчына – гэта срэбразвонныя рэкі, 20% – магутныя лясы і вялізныя балоты, па якіх маленькімі чырвонымі пацеркамі Бог рассыпаў кош журавін. Гэта цудоўная зямля з гасцінным, шчырым народам, які многае здолеў і спадзяецца на лепшае.

10 прычын, па якіх Вы захочаце наведаць г. Дзісна:
першую Вы ўжо ведаеце,
яшчэ тут ёсць свой востраў, які захаваў
валы старой крэпасці,
у Дзісне сустракаюцца дзве ракі,
берагі Дзвіны злучае стогадовы мост з
драўляным пакрыццём,
праз Дзвіну Вас пераправіць паром,
ва Уваскрасенскай царкве Вы паклоніцеся
цудадзейнай іконе XVI стагоддзя,
у горадзе ёсць старыя брукаваныя вуліцы,
Дзісна не раз была кіназдымачнай пляцоўкай,
тут Вы ўбачыце ўсё хараство дзісенскай
прыроды з птушынага палёту,
Вас пазнаёмяць з вялікай гісторыяй
маленькага горада.
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў РПЦ
Манастыр заснаваны на правым беразе р. Палата ў 1120-я гады прыняўшай манаства полацкай князёўнай Ефрасінняй, якая была ў ім ігуменняй на працягу 45 гадоў.
Захавалася паданне, што Ефрасіння заснавала манастыр па волі Бога. Быццам епіскап полацкі Ілья ўбачыў у сне анёла, які загадаў прападобнай Ефрасінні заснаваць абіцель пры Спасавай царкве, дзе ў той час знаходзіўся загарадны дом архіепіскапа. Такі ж сон убачыла 3 разы сама першаасветніца, і на беразе р. Палата, у дзвюх вярстах ад Полацка, заснавала манастыр.
У «Жыціі Ефрасінні Полацкай» (12-13 ст.) пра гэта гаварылася так: «...даю Ефросинии место св. Спаса на Сельце, яко да будет тамо монастырь девический, и никто же от последних иметь судити даянию сему, еже дах ей, и вси соизволиша епископу». Раскопкі 1950-х гадоў выявілі храм-пахавальню ў Сяльцы i склеп з мужчынскімі пахаваннямі, якія, магчыма, з'яўляюцца астанкамі першых полацкіх епіскапаў. У гэтым жалаваным маёнтку Ефрасіння заснавала Спаскі манастыр: «иде же метохия (падвор'е) святой Софии». Першапачаткова тут мелася драўляная царква Спаса. Першымі манашкамі былі родныя i стрыечныя сёстры Ефрасінні. Хутка, пачуўшы пра яе благачэсце, у манастыр пачалі прыходзіць жанчыны з розных мясцін. Верагодна, паміж 1133 г. i 1143 г., калі полацкі прастол займаў Васілька Усяславіч (родны брат Ефрасінні), было разгорнута будаўніцтва. У 1579 г. кароль Стэфан Баторый заснаваў у манастыры сваю рэзідэнцыю, а потым перадаў яе езуітам.
Езуіты значна перабудавалі манастырскія будынкі. У 1656 г. пасля захопу Полацка паводле загаду маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча манастыр пераасвячоны i вернуты праваслаўным. Пасля вызвалення горада ад маскоўскіх захопнікаў у 1667 г. комплекс зноў належаў езуітам. У пачатку 18 ст. быў змураваны жылы корпус, пазней – летняя рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна, які захаваўся да нашага часу. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з уваходам з паўднёвага боку. Сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, пазбаўлены дэкору; з паўночнага боку, які арыентаваны на р. Палата, умацаваны 2 масіўнымі вуглавымі контрфорсамі. У 1832 г. манастыр перададзены праваслаўнаму духавенству. З 1841 г. ён дзейнічае як жаночы. У 1844 г. пры манастыры адкрыта 3-класнае жаночае вучылішча, сіроцкі прытулак, багадзельня.
У 1847 г. 1-павярховы жылы дом быў прыстасаваны пад "цёплую" трапезную царкву, у 1886 г. перабудаваны. У 1882 г. пабудавана брама-званіца. Вырашана цэнтрычным, вежападобным аб'ёмам – 2 чацверыкі, верхні з якіх завершаны звонападобным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане ў завяршэнні. Першы ярус мае арачны праезд пад цыліндрычным скляпеннем, верхні прарэзаны высокімі арачнымі прасветамі. Ярусы вылучаны тонкапрафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. У падножжы верхняга яруса па 4 гранях створаны прафіляваныя арачныя нішы з абразамі. Да брамы далучаны 2-павярховы мураваны жылы корпус пад вальмавым дахам – помнік архітэктуры пачатку 20 ст. 8-восевы сіметрычны галоўны фасад, расчлянёны прамавугольнымі на 1-м i лучковымі на 2-м паверхах аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі, паверхі расчлянёны філёнгавым поясам, цокаль крапаваны прамавугольнымі нішамі, вуглы – лапаткамі.
У 1899 г. архітэктар Коршыкаў пабудаваў у манастыры велічны Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор у неавізантыйскім стылі. Найбольшага росквіту манастыр дасягнуў у канцы 19 ст. пры ігуменні Яўгенні (Гаваровіч). У снежні 1905 г. полацкі і віцебскі епіскап хадайнічае перад св. Сінодам аб вылучэнні сродкаў на будаўніцтва новага будынка Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага вучылішча, праект якога быў зацверджаны 5.12.1905 г. У 1910 г. з Кіева ў манастыр былі ўрачыста перавезены мошчы св. Ефрасінні Полацкай. У пачатку 20 ст. архітэктурны комплекс манастыра ўтваралі размешчаныя курданёрам вакол невялікай плошчы 3 мураваныя храмы, брама-званіца, 2-павярховы, збудаваны яшчэ езуітамі келейны корпус (пачатак 18 ст.), каля 20 драўляных i мураваных жылых i гаспадарчых будынкаў, сад i агарод.


У 1915 г. ў час першай сусветнай вайны манастыр эвакуіраваўся ў Растоў-Яраслаўскі i размясціўся ў Богаяўленскім манастыры. У 1921 г. пры пераездзе былі згублены архіў i бібліятэка. Пасля кастрычніка 1917 г. палітыка дзяржавы ў адносінах да царквы змянілася. Пашырылася барацьба супраць царквы, пачалася рэквізіцыя царкоўных каштоўнасцей, якая праводзілася, па афіцыйнай версіі, у мэтах арганізацыі дапамогі галадаючым Паволжа. Паводле звестак Віцебскай губернскай камісіі па рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцей, у 1-й палове 1922 г. па губерні было рэквізавана больш за 100 пудоў серабра i невялікая колькасць іншых каштоўных металаў. Аб рэквізіцыі маёмасці манастыра сведчыць тое, што ў фондах дзяржаўных улад захаваліся вопісы маёмасці манастыра, яго цэркваў, складзеныя ў 1922 r. A гэта рабілася ў той час толькі ў выпадку ўліку каштоўнасцей i наступнай ix рэквізіцыі. У 1928 г. манастыр быў закрыты.
У 2-ю сусветную вайну на тэрыторыі манастырскага комплексу быў лагер савецкіх ваеннапалонных, многія пабудовы разбураны. 3 1943 г. манастыр пачаў дзейнічаць. У 1945 г. ў ім пражывала 50 манашак. У першыя пасляваенныя гады мясцовыя ўлады падтрымлівалі дзейнасць манастыра. Так, манашкі атрымлівалі ад улад харчаванне, як i служачыя, манастырскай царкве быў перададзены чатырохпакаёвы дом. Аблвыканком, па скарзе ігуменні, адмяніў рашэнне гарсавета аб перадачы педвучылішчу паўгектара манастырскіх зямель. У 1946 г. гарвыканком перадаў манашкам у бясплатнае карыстанне 2-павярховы дом. Большасць манашак знаходзіліся ў сталым узросце. Напрыклад, у 1950 г. 48 жанчын з 54-х былі старэй за 55 гадоў. Усе яны былі ўзяты на ўлік. Захаваліся запісы, у якіх жанчыны тлумачаць прычыны наступления у манастыр.

Сярод манашак было шмат інвалідаў, якія не маглі працаваць. У 1954 г. такіх жанчын у манастыры было 13. Гаспадарка манастыра мела 2-павярховы дом, дзе жылі манашкі, царкву – адну з трох, што раней належалі манастыру, i 3 га зямлі, якая была падзелена на надзелы. Унутранае жыццё рэгламентавала сама ігумення. Манашкі працавалі на зямлі, займаліся рукадзеллем, шылі коўдры для гараджан. Харчаваліся яны самастойна, атрымліваючы на гэта 100-150 руб. у месяц. 2 разы ў дзень маліліся. Многія з ix спявалі ў царкоуным хоры, за што дадаткова атрымлівалі па 150 руб. у месяц.
Даходы манастыра складаліся з грошай, атрыманых ад продажы царкоўных прадметаў (крыжыкаў, абразоў, свечак) i выканання царкоўных трэб у манастырскай царкве. Яе наведвалі ўсе вернікі Полацка, бо гэта была адзіная дзеючая царква ў горадзе. Сродкаў ад вернікаў паступала няшмат. Але, нягледзячы на слабую, на першы погляд, гаспадарку, манастыр здолеў адрамантаваць на свае грошы Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. У 1954-60 гг. даходы манастыра павялічыліся ў 2 разы – з 70 тыс. да 130 тыс. рублёў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы ў 1950-я гады, паступова вядомасць манастыра расла. Асабліва прыцягвалі ўвагу вернікаў мошчы Ефрасінні Полацкай. Аб гэтым сведчыць павелічэнне колькасці наведвальнікаў, асабліва 5 чэрвеня, у дзень памяці святой Ефрасінні. За 3 гады, з 1954 па 1957 гг., колькасць прыхаджан павялічылася ў 2 разы, i на гэта набажэнства ix збіралася каля 7 тыс. чалавек. У гэты дзень у Полацк прыязджалі архіепіскап Піцірым, святары з іншых гарадоў. У 1960 г. манастыр зноў быў закрыты (насельніцы пераведзены ў Жыровіцкі Успенскі манастыр). У 1990 г. аднавіў сваю дзейнасць. У ансамбль уваходзяць: цэрквы Спаса-Праабражэнская, «цёплая» трапезная, Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, брама-званіца, падмуркі храма-пахавальні, жылыя корпусы, гаспадарчыя пабудовы.
Царква-пахавальня знаходзілася за 100 м на ўсход ад Спаса-Праабражэнскай царквы. Выяўлена М.К. Каргерам пры раскопах 1961-65 гг. (выяўлены плінфавы падмурак, ніжнія часткі сцен). Рэканструкцыю храма дапоўніў у 1976 г. П.А. Рапапорт. Датуецца 11-12 ст. З'яўлялася пахавальняй полацкіх епіскапаў, упамінаецца ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай»: «Идиже братия наша лежат, преже нас бывший епископы». Магчыма, гэты храм адзначаны ў Жалаванай Грамаце караля Стафана Баторыя ў канцы 16 ст.: «Храм, блізкі да разбурэння, яшчэ бачыцца над ракою Палотаю» (А.П. Сапунов. Витебская старина, с. 73). Магчыма, што гэта царква мелася на ўвазе пры пераліку храмаў, якія належалі полацкай архіепіскапіі: «Церковь Святого Спаса у места Полоцком на посаде Великом. Церковь на посаде Великом. Церковь на том же посаде Рождества Христова». Царква моцна пашкоджана пажарам, пасля чаго яе ўсходняя частка была разабрана, a астатнія абкладзены брусковай цэглай. Вялікай разнастайнасцю вылучалася ўпрыгожанне падлогі, былі выяўлены маёлікавыя пліткі разнастайных колераў, форм i памераў, знойдзены фрагменты мазаікі i фрэсак.
Аналiз правядзення тыдня беларускай мовы i лiтаратуры
(07.10.2013 - 13.10.2013 года)
Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляюцца:
павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”;
развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
спрыянне самарэалiзацыi асобы;
развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;
далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;
вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры, у прыватнасці, вуснай народнай творчасці;
ушанаванне юбілейных дат (90-годдзе з дня нараджэння В.У. Быкава);
садзейнічанне ў краязнаўчай даследчай дзейнасці (рэгіянальны эфект на прыкладзе знаёмства з гісторыяй горада-суседа Дзісна; падарожжа ў Сафійскі сабор – г. Полацк);
удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці (акцыя “Гімн”).
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры.
На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.
Праца была наладжана такiм чынам, што правядзенне тыдня насiла творчы характар i не было аднастайным. У выніковы план для рэалізацыі былi ўключаны наступныя мерапрыемствы:
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
(2013/2014 навучальны год):

п/п Назва Дня.
Дата правядзення №
п/п Назва
мерапрыемства Час правядзення Месца правядзення Клас Адказныя
1. Дзень
беларускай мовы
і літаратуры
“Мая Радзіма ў сузор’і нябёс…”.
07.10.13. 1. Урачыстае адкрыццё тыдня “Ласкава просім!”. 8.00. – 8.30. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Акцыя
“Смак беларускай мовы”. На працягу дня. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
3. Пазнаваўчая гасцёўня
“Урокі з Моўнікам”. На працягу дня. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
4. Відэасалон
“Беларусь сінявокая”. На працягу дня. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Дзень
юбілейных дат
“Паэты-землякі:
наш Васіль Быкаў”
(да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка).
08.10.13. 1. Відэасалон
“Наш Васіль Быкаў”. 8.00. – 8.30. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Праца інфармацыйных груп “Невядомы Васіль Быкаў”. 8.30. – 8.55. Класныя кабінеты. Вучні
7 класаў. Лядзінская Г.Б.
3. Праца выставы кніг
“Па старонках твораў
В.У. Быкава”. На працягу дня. Школьная бібліятэка. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры,
Карнілава Г.Я., загадчык бібліятэкай.
4. Мерапрыемства
“Славуты зямляк”. 8.30. – 8.55. Актавая зала. Вучні
9-11 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
3. Дзень
падарожжаў
“Дзісна – самы маленькі горад Беларусі”.
09.10.13. 1. Акцыя
“10 прычын наведаць г. Дзісна”. 8.00. – 8.30. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Відэасалон
“Дзісна: сучаснае і мінулае”. На працягу дня. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
3. Онлайн-падарожжа
“Дзісна вачамі тых, хто яе наведваў”. На працягу дня. Фае школы. Усе прысутныя. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
4. Дзень
дзяржавы
“Мая Беларусь”.
10.10.13. 1. Інфармацыйны лекторый “Сімволіка маёй дзяржавы”. 8.00. – 8.30. Фае школы. Усе прысутныя. Мільто С.С.,
Прохарава А.Н..
2. Выстава творчасці “Беларусь: Радзіма. Айчына. Бацькаўшчына”. На працягу дня. Рэкрэацыя ля 308 кабінета. Вучні
5-9 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
3. Акцыя
“Дзяржаўны гімн”. На працягу дня. Класныя кабінеты. Вучні
5-11 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
5. Дзень
краяведа
“Полацк і Наваполацк: непаўторныя моманты гісторыі гарадоў-суседзяў”.
11.10.13. 1. Фотавыстава
“Святыні Полаччыны”. На працягу дня. Рэкрэацыя ля 308 кабінета. Вучні
5-11 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Экскурсійныя падарожжы. 14.15. – 17.00. г. Полацк. Вучні
9 класаў. Лядзінская Г.Б.,
Прохарава А.Н..
6. Дзень
памяці “Навечна ў сэрцы боль нясцерпны…”.
12.10.13. 1. Конкурс малюнкаў
“Боль вайны”. На працягу дня. Рэкрэацыя ля 308 кабінета. Вучні
5-8 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
2. Мерапрыемства
“Навечна ў сэрцы кожным…” 10.00. – 11.00. Актавая зала. Вучні
9-11 класаў. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
3. Урачыстае закрыццё тыдня. 11.00. – 11.30. Актавая зала. Усе ўдзельнікі тыдня. МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У тыдні, у адрозненні ад іншага года, прымалi ўдзел не толькі вучнi 5-11 класаў, але і вучні I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка літмантажоў, сцэнарыяў, праграмак, лістовак-заклікаў, запрашэнняў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэа- і аўдыязапісаў.
Праведзеныя мерапрыемствы паказалi высокi ўзровень падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры Прохаравай А.Н., Лядзiнскай Г.Б., Мільто С.С., дасканалую працу вучнёўскай творчай групы і суладную працу з вучнямі розных паралеляў, а таксама з іншымі настаўнікамі-прадметнікамі, што высока было ацэнена на чарговым паседжанні педагагічнага калектыву непасрэдна дырэктарам школы і мела адлюстраванне ў загадзе на прэміраванне.
-984252159000 Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, якая была загадзя размешчана ў настаўніцкай і на стэндзе аператыўнай інфармацыі для вучняў. Таму ўсе джадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы, якія палічылі для сябе больш змястоўнымі.
Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана. Усё было загадзя ўзгоднена з каардынатарам метадычнага аб’яднання – Л.Я. Леаненка.
Практычна на кожным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыйнага корпуса.
Тыдзень быў тэматычным на кожным дні:
Дзень беларускай мовы і літаратуры “Мая Радзіма ў сузор’і нябёс…” – 07.10.13 года;
Дзень юбілейных дат “Паэты-землякі: наш Васіль Быкаў” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка) – 08.10.13 года;
Дзень падарожжаў “Дзісна – самы маленькі горад Беларусі” – 09.10.13 года;
Дзень дзяржавы “Мая Беларусь” – 10.10.13 года;
Дзень краяведа “Полацк і Наваполацк: непаўторныя моманты гісторыі гарадоў-суседзяў” – 11.10.13 года;
Дзень памяці “Навечна ў сэрцы боль нясцерпны…” – 12.10.13 года.

-15938580772000212661573596500 435165573406000Пачаткам тыдня стала распаўсюджванне лістоўкі-пракламацыі “Смак беларускай мовы”, якая мела на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу.
1798955-24384000
Значны ўплыў на свядомасць кожнага з прысутных аказала інфармацыйная гадзіна, прысвечаная жыццю і дзейнасці пісьменіка-земляка В.У. Быкава.
-755651778000Усе прысутныя даведаліся, што паводле звестак ЮНЕСКА, напрыканцы 70-х гг. XX ст. Васіль Быкаў быў адным з самых вядомых пісьменнікаў у свеце.
-1554480107505500Ды і сёння не зменшылася яго папулярнасць: быкаўскія творы перакладзеныя больш чым на пяцьдзесят моваў свету, у тым ліку на англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, французскую, японскую. Кнігі Васіля Уладзіміравіча выходзілі ў Варшаве, Берліне, Празе, Будапешце, Сафіі, Мілане, Парыжы, Лондане, Каіры. Пра яго і сёння пішуць у папулярных газетах Расеі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Фінляндыі...
233235520066000-7556572644000У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг пісьменніка.
73234558382000Пад час правядзення тыдня было арганізавана завочнае падарожжа ў самы маленькі горад Беларусі – Дзісну. Пра гэта ўсім, хто сабраўся, расказаў вучань 6 “А” класа Рахоўскі Дзмітрый. Дзецям наноў цікава было, хоць і завочна, перагарнуць старонкі гісторыі горада-суседа, зазірнуць у таямніцы яго мінулага і пазнаёміцца з сучанным выглядам Дзісны.
-407035328930002355215-7493000
197040586423500-452755114490500Інфармацыйны лекторый “Сімволіка маёй дзяржавы” і акцыя “Гімн”, у якой прыняла ўдзел Міцлер Л.М., дырэктар школы, дазволіла адчуць узаемную еднасць з усімі, хто сабраўся, як прадстаўнікамі цэлай дзяржавы, сваёй Радзімы – Рэспублікі Беларусь.
-467360341947500Дзень краяведа “Полацк і Наваполацк: непаўторныя моманты гісторыі гарадоў-суседзяў”, які адбыўся 11.10.13 года, пачаўся з фотавыставы “Святыні Полаччыны”, дзе гідам была Спірыдовіч Паліна, вучаніца 11 “Б” класа.
Яна расказала пра багатую культурную спадчыну Полаччыны і рэкамендавала ўсім жадаючым здзейсніць падарожжа ў Полацк, наведаць Сафійскі сабор разам з вучнямі 9 “А” і 9 “Б” класаў.
92075-29083000
-19240572263000250507572199500Фінальным акордам правядзення тыдня стала літаратурна-музычная імпрэза “Навечна ў сэрцы кожным…”, прысвечаная ўдзячнай памяці ўсіх тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць ва ўсім свеце.
Як многа гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны! Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, – гэта і ёсць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.
І таму тэма Вялікай Айчыннай вайны і ўсіх тых войнаў, што былі, ёсць і, на жаль, будуць, з’яўляецца адной з важнейшых, калі весці размову пра выхаванне асобы дзіцяці. Менавіта яна і стала зместам асноўнага мерапрыемства-сустрэчы ў рамках тыдня.
3054352315845Вечная памяць тым, хто пайшоў у
ВЕЧНАСЦЬ…
00Вечная памяць тым, хто пайшоў у
ВЕЧНАСЦЬ…

У рамках падвядзення вынікаў усіх мерапрыемстваў тыдня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі распрацаваны персанальныя лісты-падзякі вучням розных класаў, якія або ўласна вылучыліся ў правядзенні мерапрыемстваў, або сталі ініцыятарамі правядзення пэўных мерапрыемстваў у рамках тыдня.
Аналiз дзейнасці паказвае, што настаўнікамі беларускай мовы i лiтаратуры Прохаравай А.Н, Лядзiнскай Г.Б., Мільто С.С. былi выкарыстаны разнастайныя формы правядзення тыдня, праяўлена ўласная iнiцыятыва. Творчай групай былі праяўлены высокая псiхолага-педагагiчная падрыхтоўка i прафесiйнае майстэрства. Варты ўзровень правядзення ўсяго тыдня быў адзначаны адміністрацыяй школы, педагагічным калектывам, вучнямі і ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Рэкамендацыі:
1) У рамках арганізацыі і правядзення тыдня і надалей больш выкарыстоўваць нетрадыцыйныя формы работы (прадметны аўкцыён, персанальныя выставы вучняў i настаўнікаў, тэатральныя выступленнi, адкрыццё web-старонкi на сайце ўстановы адукацыі, прадметныя рынгi, дыспуты-доследы, творчыя праекты і справаздачы).
2) Непасрэдна для настаўнікаў скарыстоўваць наступныя формы арганiзацыi працы ў межах прадметнага тыдня:
адкрытыя ўрокi, у тым лiку i iнтэграваныя;
круглы стол па актуальных пытаннях методыкi выкладання беларускай мовы i лiтаратуры;
канферэнцыi па тэмах самаадукацыi;
абарона педагагiчнага праекта;
праблемны семiнар;
творчыя прэзентацыі або справаздачы;
майстар-класы;
абагульненне вопыту.
3) Максiмальна далучаць вучняў да актыўнай дэманстрацыi сваiх поспехаў па беларускай мове i лiтаратуры праз сістэму творчых прэзентацый персанальных дасягненняў.
4) Заахвочваць бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах, імкнуцца да масавага ўздзеяння на свядомасць і густы наведвальнікаў мерапрыемстваў тыдня.
5) Настаўнікам больш актыўна раскрываць свой індывідуальны творчы патэнцыял і ўласную крэатыўнасць.
6) Персанальна заахвочваць вучняў за поспехi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры, любыя дасягненні і творчы рост.
16.10.2013 г. Прохарава А.Н.,
кiраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры