Канспект па беларускай літаратуры на тэму Неабсяжны свет загадак


Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
Мэта ўрока: узнаўляць, сістэматызаваць і паглыбляць веды вучняў, набытыя ў
пачатковай школе; расказаць пра ўзнікненне загадак
развіваць увагу, кемлівасць, інтэлектуальныя здольнасці
выхоўваць павагу да народнай спадчыны
Абсталяванне: -карткі
-карткі з загадкамі
-прэзентацыя
-малюнкі, ілюстрацыі
форма правядення: урок-гутарка з элемнатамі гульні
Ход урока:
Арганізацыйны момант
Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?
В.: Усе ёсць.
Крыжаванка
Н.: А зараз давайце разгадаем невялічкую крыжаванку.
1. “Жылі-былі дзед і баба…” (каЗка)
2. Новых сяброў нажывай, але старых не забывай (прыкАзка)
3. Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш (скараГаворка)
4. Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць –
Табе жмурыць! (лічылкА)
5. Фальклорнае, фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў. (легенДа)
6. Пайшла курка ў аптэку,
Закрычала “Кукарэку!”
Дайце пудры і духоў
На падманку петухоў. (ПрыпеўКа)
7. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. (прымаўкА)
Уступнае слова настаўніка
Н.: Галоўнае слова ў крыжаванцы ЗАГАДКА. Сёння мы працягнем наша знаёмства з фальклорам. Будзем спасцігаць неабсяжны свет загадак.
Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей. Каштоўнасць загадкі ў тым, што яна адлюстроўвае
гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалаваека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, будову сусвету і многае іншае.

Асноўная частка
Н.: А зараз запішыце ў свае літаратурныя сшыткі значэнне тэрміна загадка.
Загадка – вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.
Раней загадкі складалі мудрыя людзі, і яны насілі адказнасць за іх, так як ад загадак залежала жыццё чалавека.
У Старажытнай Грэцыі ёсць горад Фівы, па адной з легенд там жыла страшная пачвара Сфінкс, і яна загадвала загадку, а хто не мог адгадаць, таго з’ядала і толькі адзін герой адгадаў. Паспрабуйце і вы адгадаць гэту загадку:
Што ходзіць ранкам на чатырох нагах,
Удзень – на двух нагах,
А вечарам на трох нагах? (ЧАЛАВЕК)
Растлумачце чаму вы так думаеце?
Ранак параўноўваецца з маленькім дзіцём, якое яшчэ не ўмее хадзіць. Дзень з чалавекам, які добра ходзіць, а вечар параўноўваецца з старым чалавека.
Веданне загадак прыносіла шчасце. У загадках выкарыстоўвецца іншасказальнасць, параўнанне. Мова загадак – жывая, вобразная, сакавітая, трапная, надзвычай выразная.
Загадкі ствараюцца і ў наш час людзьмі творчымі з дасціпным розумам. Зараз прачытаем і адгадаем загадкі, якія напісалі вядомыя беларускія пісьменнікі. (с. 54 – 55)
В.: Хоць бяскрылы, а лятае,
Безгалосы – свішча,
Хоць бязрукі, а бывае
Грушы ў садзе абівае,
Нават часам вырывае
Дрэвы з карнявішчам,
А як зморыцца – упадзе,
І няма яго нідзе. (ВЕЦЕР) Н. Гілевіч
Што за дрэва ў свецеёсць,
Што дупло ў яго наскрозь,
А ў дупло забраўся пісар,
Вечна піша і маўчыць,
Ростам гэткі ж, як і дрэва, --
Толькі нос з дупла тырчыць. (АЛОВАК) Н. Гілевіч
Брат сястру пабачыць рад,
Але строгі ў іх раскалд:
Прачынаецца сястра –
Брату спаць ісці пара. (ДЗЕНЬ І НОЧ) В. Вітка
У яловіку кашлатым
Запішчалі птушаняты.
Ды зімой, ды ў маразы!
Што за птушка?
Адкажы! (КРЫЖАДЗЮБ) У. Паўлаў
Н.: А зараз давайце паглядзім прэзентацыю.
Слайд 2: Давайце ўспомнім што такое фальклор?
А якія жанры фальклора вы ведаеце?
Што такое загадка?
Што выражаецца ў загадках з даўніх часоў?
Слайд 3: Існуе вялікая колькасць розных загадак. Давайце з вамі разгадаем розныя групы загадак.
загадкі пра неба, зямлю, з’явы прыроды;
загадкі пра ваду, рэкі, ручаі;
загадкі пра насякомых;
загадкі пра птушак;
загадкі пра жывёл;
загадкі пра людзей.
Н.: Вельмі добра, а цяпер вам патрэбна скласці загадку з рассыпаных слоў і адгадаць яе.
1) Круглы і румяны, на галінцы расту,
Мяне любяць дзеці і дзядулі есці. (ЯБЛЫК)
2) Бяз ног бяжыць,
Без вачэй глядзіць.
Што гэта? (ВАДА)
3) Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое уночы. (СОНЦА І МЕСЯЦ)
4) Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (ЗАМОК)
5) Мяне з дрэва паламалі, потым лыкам абвязалі. Ну, а я і не сумую ды па хаце ўсё танцую. (ВЕНІК)
6) Рук і ног ня мае, а дзверы адчыняе. (ВЕЦЕР)
7) Лата на лаце, і шва не знайсці. (КАПУСТА)
8) Маю рогі, маю ногі,
Я багаты і убогі —
Ля мяне ўсе сядаюць,
Дык скажы, як называюць? (СТОЛ)
9) Кішэні не мае,
А сонца хавае.
Страху не мае,
А ад ветру ўцякае.
Вачэй не мае,
А слёзы пралівае. (ХМАРА)
10) Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (БЯРОЗЫ)
11) Вось загадка-невялічка:
Жывуць брацік і сястрычка.
Міргне сястрычка, і тым часам
Брат ёй адкажа гулкім басам. (МАЛАНКА І ГРОМ)
12) Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. (НОЧ)
13) Па пакоі ходзіць робат -
У яго гумовы хобат.
І з усіх гырчыць ён сіл,
І глытае ўсюды пыл,
Суне ўсюды доўгі нос.
А завецца ... (ПЫЛАСОС)
14) Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног. (СНЯЖЫНКІ)
15) Улетку адпачываюць,
А ўзімку дзяцей катаюць. (САНКІ)
16) Удзень у небе гуляе,
А ўдзень на зямлю сядае. (СОНЦА)
17) Спрытная, рудзенькая,
Скача па галінках,
Арэшкі збірае,
Да зімы хавае. (ВАВЁРКА)
18) Пер'я наелася, у кашулю адзелася
І стаіць у ахвоту начная істота,
Ляжыць - дзе і ты.
Чатыры рукі і два жываты. (ПАДУШКА)
19) Галавы не мае,
Шапку на назе трымае. (ГРЫБ)
20) Побач - жоўтыя сястрычкі,
Тры вясёлыя ... (ЛІСІЧКІ).
Н.: Прачытайце кожны сваю загадку, і запішыце у сшытак разам з адгадкай.
А зараз я раздам на кожную парту па картцы з загадкай. Уважліва прачытайце гэтыя загадкі. Цяпер будзьце уважлівы, я паказваю вам малюнак з адгадкай , а вы павінны падабраць загадку да малюнка.
1.Калі падаю я з неба,
Людзі кажуць: “Так і трэба!”
Дзеці санкі дастаюць
І на горкі ўсе бягуць. (СНЕГ)
2.У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі, іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш. (СУНІЦЫ)
3.Хоць у капелюшы, але галавы не мае. (ГРЫБ)
4.Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць. (ВОЖЫК)
5.У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балаоце, спрытна ловіць жабкі (БУСЕЛ)
6.У жываце лазня, у носе рэшата, на галаве пупок, адна ручка, і тая на спіне. (Чайнік)
7. Сам драўляны, а галава железная. (МАЛАТОК)
8. Хвосцік мае, але і той штораз губляе. (Іголка)
9. Паглядзі: вось гэта конь —
Ярка-рыжы, як агонь.
Лезе угору ён без стомы,
Цягне бервяно для дома. (МУРАШКА)
10. Белы, як снег, салодкі, як мёд. (ЦУКАР)
11. Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. (АГУРОК)
12. Не агонь, а пячэцца. (Крапіва)
13. Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (КЛУБОК)
14. Не птушка, а за моры ляціць. (ПІСЬМО)
15. Па сцяжыне, па дарозе
Бегчы я ў іх не ў змозе
І па снезе не ідуць,
Лёд убачаць – і лятуць! (КАНЬКІ)
16. Калі вецер дзьме халодны,
Ён блукае злы, галодны. (ВОЎК)

Падвядзенне вынікаў
Н.: Як вы заўважылі ў беларускім фальклоры вялікая колькасць самых розных загадак.
-Успомніце, што такое загадка?
-Што характэрна для загадак?
-Для чаго загадкі патрэбны былі ў старажытнасці і для чаго загадкі патрэбны ў наш час?
Дамашняе заданне
Н.: Прачычытайче артыкул пра загадкі на старонках 51 – 54. Намалюйце малюнак да загадкі, якая вам спадабалася або складзіце самі загадку.
Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Заключнае слова настаўніка
Н.:Ці спадабаўся вам урок? Што спадабалась або не спадабалася больш за ўсё?
Сёння вы былі велімі актыўныя і добра працавалі. Дзякуй.