Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5-х класаў
Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5-х класаў
1.Запоўніце табліцу.
Пішам Вымаўляем
Футбол
След
Сею
Ясень
4 балы
2. Перакладзіце на беларускую мову.
На грядке длинный и зелёный, а в бочке жёлтый и солёный. 6 балаў
3. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.
А) Вучань першага класа.
Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе.
В) Той, хто працуе на будаўніцтве.
Г) Той, хто займаецца пчалярствам.
Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы. 5 балаў
4. Запішыце насупраць дадзеных слоў па адным сіноніме (слова блізкае па значэнню).
Урач-________ тайга-________________
Айчына-___________ праціўнік-_______________
Воін-______________ узвышша-_______________
Поўсць-____________ сябар-___________________ . 8 балаў
5. Разбярыце словы па саставу.
Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка). 4 балы
6. Устаўце прапушчаныя літары.
Басе…н, в…раб…й, бера…, в…рас…нь, біблі…т…ка, від..л..ц, вокла…ка, в..ч..ра. 4 балы ( 0,5б. – за слова)
7. Злучыце стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:
А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць
Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)
В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць
Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць
Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім. 5 балаў
8. Выпішыце са сказа дзейнік і выказнік.
Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары. 1 бал
Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5-х класаў
1. [фудбол], [с’л’эт ], [с’эй’у], [й’ас’эн’]
2. На градцы доўгі і зялёны, а ў бочцы жоўты і салёны.
3. А) першакласнік.
Б) аднакласнік.
В) будаўнік.
Г) пчаляр.
Д) пячнік.
4.
Урач-доктар (лекар) тайга-пушча
Айчына-Радзіма (Бацькаўшчына) праціўнік-вораг
Воін-салдат (баец) узвышша-узгорак
Поўсць-шэрсць сябар-таварыш.
5. Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).
6. Басейн, верабей, бераг, верасень, бібліятэка, відэлец, вокладка, вячэра.
7.
А - в
Б - д
В - а
Г - б
Д - г
8. Зацягнулі хмары.
Адзнакі
10 б. – 37 - 33,4
9 б. – 33,3 - 29,7
8 б. – 29,6 - 26
7 б. – 25,9 - 22,3
6 б. – 22,2 - 18,6
5 б. – 18,5 - 14,9
4 б. – 14,8 - 11,2
3 б. – 11,1