Прэзентацыя па матэматыцы на тэму Сэнс дзеяння складання


Тэма: Сэнс дзеяння складання
Мэта: стварыць умовы для абагульнення ведаў аб дзеянні “складанне” і яго ўласцівасцях;
Задачы: складаць і рашаць простыя задачы розных відаў на складанне; прадоўжыць работу па ўдасканальванню навыкаў вуснага лічэння;
развіваць пазнаваўчую дзейнасць, лагічнае мысленне, памяць, матэматычную мову;
спрыяць фарміраванню ўмення працаваць калектыўна і самастойна, выхоўваць цікавасць да ўрока матэматыкі.
Ход урока
Арганізацыйны момант
Рэлаксацыйная гульня “Дрэва”
Дзеці ўстаюць, ногі – на шырыне плеч, рукі – свабодныя ўздоўж тулава, вочы закрытыя.
Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай.
Вашы ногі - гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!
Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!”
Я жадаю вам поспехаў у працы.
Паведамленне тэмы і мэты ўрока
Рабяты, я вельмі люблю падарожжы і прыгоды. А вы любіце іх? А цяжкасцей не баіцеся? Тады я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па казачнай краіне.
У час падарожжа мы абагульнім веды аб дзеянні “складанне” і яго ўласцівасцях, будзем рашаць простыя задачы розных відаў на складанне і канешне вы зможаце праявіць свае творчыя здольнасці і самастойнасць.
Падарожнічаць мы будзем разам з трыма парасятамі. Трыма братамі.
А каб апынуцца ў нашай казачнай краіне давайце палічым вусна.
Вуснае лічэнне
Наф – наф прапануе нам пагуляць у “Футбол”
2. Ніф – Ніфу вельмі спадабалася, як вы справіліся з заданнем і ён прапануе вам свае задачы.
Суседка Ніф-ніфа вавёрка Ларыса развесіла грыбы на 7 галінках, па 10 грыбоў на кожнай. Колькі ўсяго грыбоў развесіла вавёрка Ларыса? ( 7 * 10 = 70)
Сусед Ніф-ніфа вожык Кіруха прынёс на 30 грыбоў больш, чым Ларыса.
Якое пытанне можна задаць да задачы? (Колькі грыбоў прынёс вожык Кіруха? ) 70 + 30 = 100
3. Парасяты вырашылі пабудаваць яшчэ адзін пакой да свайго дома. Знайдзіце плошчу гэтага пакоя.

- А зараз мы прадаўжаем падарожнічаць на самалёце над атлантычным акеанам. Гэта месца, па форме нагадвае трохвугольнік, які знаходзіцца паміж Бермудскімі астравамі, Дзяржавай Пуэрта - Рыка і паўвостравам Фларыда ( Маямі ) атрымала назву “ Бермудскі трохвугольнік”. Тут беслядоўна знікаюць караблі і самалёты. Каб нам паспяхова праляцець трэба знайсці перыметр гэтага трохвугольніка.
- Што такое перыметр?
- Даўжыня старон гэтага трохвугольніка 70 см, 70 см і 80 см.
Самастойна знаходзяць перыметр.
Давайце праверым рашэнне. (220 см)
А што можна сказаць аб гэтым трохвугольніку? (Ён востравугольны)
А якія яшчэ трохвугольнікі вы ведаеце? (Прамавугольны, тупавугольны).
Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што слова прамы, востры, тупы выкарыстоўваецца не толькі ў адносінах да геаметрычных фігур.
Хто з вас чуў выраз “прамы чалавек”? Аб якім чалавеку можна так сказаць?
Прамы чалавек – гэта адкрыты, праўдзівы, неліцамерны чалавек.
А астравумны чалавек? Гэта той, у якога гатоў адказ на любое пытанне.
Хай на вашым шляху сустракаюцца прамыя людзі, якія ніколі не пакінуць вас у цяжкую хвіліну.
А зараз запішыце ў сшытках дата, класная работа.
Тэма ўрока
Зноў у дарогу, набліжаемся да пячоры. Але дзе нашы сябры? Злосны воўк не адпусціць іх, пакуль мы з вамі не разбяром тэму нашага сённяшняга ўрока. Дапаможам ім.
Як называюцца кампаненты дзеяння складання? ( Першае складаемае, другое складаемае, сума. )
Паглядзіце ў вяглядзе чаго ў нас прадстаўлены выраз: а + в = с? ( У выглядзе формулы)
А зараз давайце заменім літары лікамі.
А што мы знойдзем? (Суму)
Як знайсць першае невядомае складаемае? (Ад сумы аднімаем другое складаемае.) с – в = а
Як знайсці невядомае другое складаемае? (Ад сумы аднімаем першае складаемае.) с – а = в
Замацаванне ведаў
Злосны воўк не згаджаецца адпускаць сяброў, загадвае нам замацаваць веды па нашай тэме. Пагэтаму нам патрэбна працаваць старана, каб хутчэй іх вызваліць. Ён прапануе рашыць ураўненні.
Работа па варыянтах
Рашэнне ўраўненняў
380 + х = 968 х + 111 = 999
х = 968 – 380 х = 999 – 111
х = 588 х = 888
380 + 588 = 968 888 + 111 = 999
968 =968 999 = 999
Заданне 1
№ 1 с. 88 (вусна)
- Сумай можна назваць выраз а) і выраз в)
(Вучні называюць складаемыя ў гэтых сумах)
Заданне 2 (вусна)
№ 2, с. 88
а) Задача рашаецца дзеяннем складання, таму што ўзялі 8 яблыкаў ды яшчэ 5 яблыкаў: 8 + 5 = 13 (ябл.).
б) Задача рашаецца дзеяннем аднімання, таму што расло 12 грыбоў, 3 неядомыя, на палянцы расло 9 ядомых грыбоў : 12 - 3 = 9 (г.)
в) Задача рашаецца дзеяннем складання, таму што ўзяла 8 марак засталося 4 маркі. Спачатку было : 8 + 4 = 12 (ябл.).
г) Задача рашаецца дзеяннем складання, таму што дыня 2 кг, а кавун на 4 больш : 2 + 4 = 6 (кг.).
д) Задача рашаецца дзеяннем аднімання, для таго каб знайсці на колькі першы лік большы за другі патрэбна адняць: 23 - 7 = 16
Фізкультхвілінка
Калектыўная работа
Заданне 3 (рашэнне запісваецца на дошцы)
№ 6, с. 89
Пра што гаворыцца ў задачы? ( Пра вялікія і малыя рулоны тканіны, якія прывезлі ў майстэрню.)
Што нам вядома пра вялікія рулоны? ( Што іх было 3 па 120 м )
Мы можам знайсці колькі метраў тканіны было ў вялікіх рулонах?
Якім дзеяннем? (множаннем)
Хто назаве рашэнне? (3 * 120 = 360 м )
Ведаючы што ўсяго прывезлі 600 метраў з іх 360 метраў было ў вялікіх рулонах, мы можам даведацца колькі метраў тканіны было ў малых рулонах?
Якім дзеяннем? ( адніманнем)
Хто назаве рашэнне? (600 – 360 = 240 м )
Ведаючы што ў малых рулонах прывезлі 240 метраў і ў адным рулоне 60 метраў, можам адказаць на пытанне задачы? Колькі малых рулонаў прывезлі ў майстэрню?
Якім дзеяннем? (дзяленнем)
Хто назаве рашэнне? (240 : 60 = 4 рулоны)
Малайцы!
Заданне 4
Вось пячора. З усіх ног кінуліся сябры ад ваўка. Праз хвіліну яны ўжо апынуліся каля пячоры.
-За гэты час Ніф-ніф прабег 100 дм ( 100 дм = 10 м)
-Наф-наф 80 дм 9 см ( 80 дм 9 см = 8м 9 см )
-Нуф-нуф прабег 90 дм 100 см ( 90 дм 100 см = 9м 1м = 10м)
-Перавядзіце гэтыя адлегласці ў метры.
Работа ў групах
У пячоры тры ўваходы. Пагэтаму мы будзем зараз працаваць у трох групах. Але выхад адзін. Пагэтаму вы ўсе павінны сустрэцца. Заданні на прамавугольніку – цяжкае заданне, на трохвугольніку – заданне лягчэйшае, на крузе – лёгкае.
Паставіць скобкі так, каб выразы былі праўдзівыя
87 – 16 + 24 = 47
48 – 27 + 8 = 13
84 – 26 + 14 = 44
Знайдзі значэнне выразаў
87 – (16 + 24) =
48 – (27 + 8) =
84 – (26 + 14) =
Знайдзі значэнне выразаў
71 + 19 =
62 + 28 =
53 + 36 =
- Нашыя сябры набліжаюцца да возера з рыбкамі. І зноў у возеры рыбкі не звычайныя, а матэматычныя. Яны прапануюць вам наступнае заданне. Падстаўце замест * патрэбныя лікі.

2*37 < 2845 **** >5263 *345 > **45 876 < *67
34*5 < 3442 837<**4 3*98< 69*8 *76 > 607
*1*3>6132 4486<44*1 7654 < **65 900 > *54
Самастойная работа
Нуф – нуф жадае, каб вы выканалі наступнае заданне самастойна.
Запоўніць табліцу
Складаемае 170 90 510
Складаемае 230 40 70
Сума 330 460 VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія
Нашы казачныя героі дзякуюць вам за вашу дапамогу, ім вельмі спадабалася з вамі падарожнічаць. А вам спадабалася наша падарожжа?
Ці было вам цікава?
Што выклікала цяжкасці?
Якая праца на ўроку асабліва спадабалася?
Д/з № 9, с.89